Пасля яшчэ адно: зрабі і ўдзячны крок —На дзесяціну, чынш, шарварак і аброкНавечна дай правы! Узорныя парадкіПавінны ж уключаць артыкул на выдаткі.Каб збудаваць хутчэй, каб збудаваць як след,З трафеяў удзялі нам залатых манет.Ды зноў жа… апрача… —чаго тут мне таіцца —Патрэбны цэгла нам, бярвенне, чарапіца;Фурманкі дасць халоп, фураж — вялікасць ваша!Царква ўшануе слуг і вас богапамажа!
(Выходзіць.)
Імператар
Цяжар грахоў маіх і чортава падмогаКаштуюць дорага, ўчыняюць шкоды многа.
Архіепіскап
(вярнуўшыся, з глыбокім паклонам)Зламысніку таму і ўсёй ягонай плоймеТы абяцаўся даць зямлю ў прыбрэжнай пойме,Дазволь жа нам, царкве, каб успраменіць змрок —І там падаткі браць, і чыншы, і аброк.
Імператар
(з прыкрасцю)Зямлі няма яшчэ, яна ж, зямля, у моры.
Архіепіскап
Абы нам права мець — не ўсякі вынік скоры!Не отрецыся бо словесем вес творить.
Вось яна навокал хатыЛіпак дружная сям’я;І пад іх густыя шатыЗноў вярнуцца рады я.Вось прытулак той шчаслівы,Што мне даў калісьці лёс.Тут я жыў, калі бурлівыВал марскі мяне прынёс.Ці гаспадары жывыя?Ці ўжо кончыўся іх час? —Бо яны ж былі старыя,Як іх стрэў я першы раз.Людзі шчырыя! Мо ў дзверыЦіха стукнуць? Завітаць?Мо яшчэ ў святым даверыРады вы дабром прыняць?
Баўкіда
(вельмі старая бабулька)Ціха, не будзі яго ты,Хай стары мой адпачне,Ад нялёгкае работыНабярэцца сілы ў сне.
Вандроўнік
Помніш? Ты мяне калісьціЗ мужам разам, як магла,Не шукаючы карысці,Даглядала, берагла.О Баўкіда! Ледзь жывогаАдхадзіла ты мяне.
Уваходзіць дзед
.Філемон! Твая падмогаСкарб вярнула з мора мне.Ваша ўгледзеў я акенцаІ пачуў званы царквы.Ратавальнікі тапельца —Вы адны і толькі вы.Дайце ж зноў мне падзівіццаНа ўзбярэжжа і прыбой,Пакланіцца, памаліцца,Мір адчуць усёй душой.
(Ідзе па дзюне.)
Філемон
(да Баўкіды)Ты рыхтуй ідзі ў камору —Стол накрый і прыбяры.А мы вернемся да мора,Паглядзім на цуд згары.
(Стоячы поруч з вандроўнікам.)
Глянь: дзе хвалі ў бераг білі,Там цяпер пад небакрайСкрозь садоў панасадзіліІ зрабілі чысты рай.Ратаваць ужо нязмога,Адышлі мае гады,Моц пакінула старога,І няма ўжо тут вады.Клалі грэблю тут, капаліЧэлядзь рупная і пан,Са стыхіяй ваявалі —І скарыўся акіян.Бачыш вёску, ніву, пашу,Там лясок, тут хутарок.Ну, хадзем жа ў хату нашу,Бо ўжо сыра, бо ўжо змрок,Ужо ў небе ззяюць зоры.Завітаў ты ў дзіўны час:Нібы лебедзі, па морыВетразі плывуць да нас.Мора, бач, ужо далёкаАд хаціны адышло,А вакол, як бачыць вока —Чалавечае жытло.