І як бы ні было, а наша перамога.Разбіты супастат — туды яму дарога.Стаіць вунь трон пусты ў пакінутым шатры,Навокал дываны, куфэркі і куфры.Як пераможца тут, манарх з пачэснай світай,Пакору і дары ад арміі разбітайПрыму ўрачыста я; дарэчы, весткі з межНайлепшыя ідуць — задушаны мяцеж.Звязаліся спярша былі з чараўнікамі,Аднак вяршылі мы і ўправіліся самі.У бітве аднаму дасць неба прамяні,Другому ў той жа час — патоп і камяні,Нябёсы загудуць ад страшнай сілы грому,Падымуць дух у нас і прыгнятуць другому.Павержаны ляжыць зняможаны, у тле,А пераможцаў хор — падзяку небу шле.Як моцна загучыць святая сіла ў гімне,Калі «Алі-лу-я!» сто тысяч глотак грымне.Аднак у час святы скірую свой паглядУ царскую душу, у царскі дух і склад.Няхай вясёлы прынц без сэнсу дні марнуе,Манархам стане і — хвіліну ўжо шануе.Таму шукаў і я альянсу недарма,Каб правіць і судзіць з князямі — з чатырма.
(Да першага.)
Ты, княжа, свой загад аддаўшы, ў міг крытычныРазважны, мудры быў, твой подзвіг — гераічны.Героем будзь заўжды, фельдмаршале ты наш,З началеннем прымі мой імянны палаш!
Фельдмаршал
Адданыя палкі табе вярнулі ўладуІ будуць ацаляць твой трон ад заняпаду.Па ўсёй дзяржаве мы скрозь усталюем мірІ ў замку продкавым гарой закацім пір,І з гэтым палашом у свіце ўладаровай,Я стану ўзбоч цябе на варце ганаровай.
Імператар(да другога)
Ты смелы чалавек, табе аддам давер,Ласкавы й рупны ты — будзь оберкамергер.Кіруй дваром, умей урымсціць чэлядзь,Уведай нораў слуг: кагось заўсёды цвеляць.Ты прыкладам сваім пакажаш, як царуПатрэбна дагаджаць, карысным быць двару.
Оберкамергер
Служыць пачну цяпер, твайму адданы слову,Спрыяю я дабру, не патураю злому,Без хітрыкаў, маны, са шчыраю душой,Каб не зняверыўся манарх вялікі мой.Не пашкадую ўжо для трапезы фантазій —Падам вады табе ў чырваназлотым тазе,Пярсцёнкі паднясу; крыштальнаю вадойТы рукі асвяжыш, я свой пагляд — табой.
Імператар
Хоць у мяне цяпер дзяржаўных спраў багата,Аднак, мяркую я, нам не пашкодзіць свята.
(Да трэцяга.)
Ты будзь за стольніка! Пад свой нагляд бярыІ ловы царскія і жыўнасць пры двары!Я буду сам даваць на смачнае заказы,—Ты ж загадзя рыхтуй усякія запасы.
Стольнік
Гатоў пасціцца я цалюткі божы год,Каб толькі мой манарх прыемнасць меў з дагод.Мы з кухарам тваім здаволім густ усякі,—Я сам табе падам найлепшыя прысмакі.Заморскіх він і страў не надта любіш ты,Бо ў ежы і ў жыцці — прыхільнік прастаты.