Читаем Фаўст полностью

Відаць, азёрнай маладзіцыПаспелі птахі пакланіцца,Бо ўжо струменіцца вада.Дзе быў сухі кустарнік ніцы,Раптоўна сталі біць крыніцы,—Ідзе на ворага бяда.

Мефістофель

Ад гэтых штук і ў смельчакаСа страху задрыжыць рука.

Фаўст

Ужо вада зліваецца ў патокі,З цяснін плыве на дол шырокі,Клубіцца, стогне і раве,На скалы пырскае ашмоццем пеныЦі праз круты парог каменныКаскадам рушыцца і глебу рве.Цяпер няма патрэбы ў абароне,Бо ў гэтай прорве ўсё патоне! —Я сам ад страху аж трымчу.

Мефістофель

Спалохаўся? Відовішчы такіяЗаўсёды душы ўражваюць людскія,—А я гляджу і рагачу.Скрозь мітусня, гайсанне без канца,А хто й на сушы ўжо дае нырца,Бо думаюць, што тонуць у вадзе —Варожы стан у жудасці гудзе.Такую ўчворыў я пацеху,Хоць ты бяры і мры ад смеху.

(Крумкачы вяртаюцца.)

Хвалю за службу, крумкачы!Вы зноў павінны памагчы:Хутчэй у кузні! Там ля горна,Дзе ад куродыму ўсё чорна,Куюць метал і камень карлы,Над імі вогненныя барвы.Няхай яны агонь бліскучыСкуюць, траскучы і пякучы,Скуюць няхай мне прамяні!Хоць бо дрыготкія зарніцы,Падучых зорак бліскавіцыУлетку — невялікі цуд,Аднак жа светлякоў мігценнеІ знічак на зямлі сіпеннеУсё-такі памогуць тут!Здабудзьце вы мне гэта просьбай,А ў крайнім выпадку і — грозьбай.

Крумкачы ляцяць. Усё робіцца, як загадана.

Заслала цемра стан варожы,Заселі войскі ў бездарожжы,А светлякі ў цямноцці ночыМігцяць і пырскаюць у вочы.Цяпер для поўнага разгромуНам не хапае толькі грому.

Фаўст

Старая зброя з рыцарскіх скляпоўЦяпер няхай паслужыць зноў,—Няхай гудзе, трызвоніць і бразгочаІ ў зман праціўнікаў угоніць!

Мефістофель

Як добра ўсё і як дарэчыУ міжусобнай калатнечы!Нібы ў далёкай даўніне,Калі, сустрэўшыся ў чарговай сечы,Шукалі гвэльфы й гібеліныРашэння спрэчак у вайне,Так сёння рыцары павінныРахункі зводзіць і рахубыНа полі марнае загубы,А ўсе інтрыгі, спрэчкі партыйДаюць чарцям у рукі карты.Бо сатана ж усім на злосцьДурных пад’юджвае, як хоча,Дурныя б’юцца, ён рагоча —Вось гэта ісціна і ёсць.

У аркестры баявітае бязладдзе, якое паступова пераходзіць у бадзёрыя маршавыя матывы.

<p>Шацёр самазванца</p>

Трон, багатае ўбранне.

Хапайла. Заграбуха.

Заграбуха

Мы першыя ўзялі шацёр.

Хапайла

Ніхто нас бокам не адцёр.

Заграбуха

Якія скарбішчы ляжаць!З чаго пачаць і чым канчаць!

Хапайла

Паўнютка-поўна — зброя, крам!Што браць, не ведаю і сам!

Заграбуха

На цвёрдым мы ў паходах спім,Дык я вазьму сабе кілім.

Хапайла

Вось булава; калі абрушу,Адразу выб’ю ўпрочкі душу.

Заграбуха

Вось тонкі шоўк, а вунь сает —Якраз што трэба для кабет.

Хапайла (бярэ булаву)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия