Читаем Фаўст полностью

Прыемна ворагу адсекчы галаву,А падстаўляць сваю пад булавуЦі ёсць, мой пане, рацыя, рахуба? —Яна ж нам цэлая куды больш люба.Навошта цела нам без галавы?Яна засне — тады і цела спіць,Яна баліць — і ў целе ўсё баліць,Яна здаровая — здаровы й вы!Вось тут якраз рука сваё вяршыць:Падыме шчыт, каб сэрца засланіць,Пасля ж ускіне грозны меч,Удар! — і галава злятае з плеч.І вось ужо здаволены геройНа грудзі ворагу ступіў нагой!

Імператар

Такі ўжо ў гневе я ўтрапёны,Што растаптаў бы труп ягоны.

Герольды (вярнуўшыся)

На змаганне выклік гордыБыў бясплённы і пусты.Кпінамі сустрэлі орды,Гады рвалі жываты:«Ваш каролік, — нам са смехамАдказала гэта голь,—Ад раскошы з глузду з’ехаў,Толькі й звання, што кароль!»

Фаўст

Што выклік супастатам не прыняты,На руку нам — наплачацца пракляты!Спрыяльны час. Аддай загад,І будзе біты дзёрзкі гад.

Імператар

Мой обергенерал тут слова скажа!

(Галоўнакамандуючаму.)

Выконвай доўг, камандуй, княжа!

Галоўнакамандуючы

Увага! Правае крыло — у бой!Хай левы фланг праціўніка спасуеПерад напорам сілы маладой,Якая ворага з зямлёй здрасуе.

Фаўст

Герою мужнаму дазволь тадыУмацаваць сабой адважныя рады:Хай ён памножыць воінскую славуІ знойдзе на мяцежнікаў управу.

(Паказвае на правага.)

Даўбайла (выступаючы наперад)

Хто твар у твар прымае бой,Накрыецца нагамі той,Павернецца ж каторы тылам,Накорміцца зямлёй і пылам,А следам слаўныя жаўнерыДавершаць справу ў поўнай меры —І ворагі сплывуць крывёйІ захлынуцца ў ёй…

(Адыходзіць.)

Галоўнакамандуючы

Удар у цэнтры будзе нечаканы,Ён дасца штабу ворагаў у знакі,Іх стратэгічныя парушыць планыІ папярэдзіць, пэўна, контратакі.

Фаўст (паказваючы на сярэдняга)

І гэты паслужыць табе гатовы!Лаўкач! Ён на бягу сарве падковы!

Хапайла(выступаючы наперад)

Адвагу царская дружынаЗ рабункам спалучаць павінна.Хай стануць мэтаю куфрыУ самазванцавым шатры,Стаяць нядоўга будзе ён —Сам павяду я легіён.

Заграбуха (маркітантка, тулячыся да Хапайлы)

Хоць і не жонка я яму,Але другога не прыму,Бо я і ноччу, я і ўдзеньХаджу ў баях за ім як цень!Калі жанчына грабіць, — тоЗ ёй не зраўняецца ніхто!Я — самы жорсткі марадзёр!Наперад, войска! На шацёр!

Абое адыходзяць.


Галоўнакамандуючы

На левы фланг, відаць, мяркуе ворагАбрушыць моцны ўдар. АлеІ ў нас яшчэ не мокры порах —Мы горнае трымаем дэфіле.

Фаўст (паказваючы на левага)

Мой трэці доблесную рацьПавінен вам падмацаваць.

Трымайла (выступаючы наперад)

За левы фланг свой будзь спакойны,—Са мною толькі й весці войны:Калі ўжо нешта мы бяром,Таго не выб’е з рук і гром.

(Адыходзіць.)

Мефістофель(апускаючыся з гары)

Перейти на страницу:

Похожие книги