Вось і прычына — шлях адкрыць вайнеІ даказаць, што трон належыць мне,Што ў бітве гэтай я — салдат,Які сустрэчы з ворагамі рад,Які адважна прыме бойІ пераможа, як герой.Калі б я радцаў занядбаў падказку,Ужо цяпер я ззяў бы ў німбе бляску!Бо так прадвыракла мая планіда,Што мне дарога к подзвігу адкрыта,Што разграмлю я ворагаў ушчэнт,І мне — не страшны гэты прэтэндэнт.Не, я не выпушчу цяпер удачу —Пачатак шляху подзвігам адзначу,Раней я сніў аб славе на вайне,І вось яна даецца ў рукі мне!
(Пасылае герольдаў выклікаць на бой самазванца.)
У ваходзіць Фаўст
у латах і ў шаломе з прыспушчаным забралам. Трое Дужых, узброеныя і апранутыя, як у папярэдняй сцэне.
Фаўст
Пачатак добры маем — з ласкі бога!І пэўнай справе трэба засцярога.Душой і сэрцам горцы — мастакі,Таму і лёгка ім чытаць прыроду,І што ў цяжар раўніннаму народу,Дык горцам — як само ідзе з рукі.Сярод уцёсаў горных і правалаўЯны адкрылі залежы металаўІ ў кузнях, неўтаймоўныя заўжды,З расплаўленай на вогнішчы рудыГатуюць сумесі, рыхтуюць газ,Каб новае адкрыць. Не першы разГаспадары пячор і скалаўСтвараюць цуды з рэдкіх мінералаўІ праз крышталь празрысты і маўклівыУсе на свеце бачаць цуды й дзівы.
Імператар
Я чуў, адважны муж, што ты сказаў,Але ўжо час нам перайсці да спраў.
Фаўст
Твой прыяцель — нурсійскі некрамант{246} —Ён твой слуга надзейны і гарант.Згадай: калі агонь смаліў паленніІ ўжо лізаў варажбіту калені,Тады не бог альбо нячысты дух,А ты яму рассек пакут ланцуг.Дык хай вялікасць ваша прымеПадзяку за выратаванне ў Рыме.Забыў сябе ён з той гадзіны,І клопат у яго цяпер адзіны,Каб ты не быў ніколі ў горы,Каб дзеянням тваім спрыялі зоры.Паслаў ён нас крывёй служыць і потамІ быць табе апорай і аплотам.Павер, што тупасць цэрквы меж не знае,—Разумны чын вядзьмарствам называе.
Імператар
Вітаць бы мы жадалі найчасцейУ радасныя дні гасцей.Але стакроць хай будзе пахвалёны,Хто з дапамогаю у час шалёны,Каб не пакінуць у ліхой бядзе,Як лепшы прыяцель ідзе,Той, хто без страху і ваганняЗа нас ідзе ў агонь змагання.Але прашу пакуль не агаляць мячы —Яшчэ паспеем ворагаў сячы,Расправіцца са здраднікам паганым.Павінен я ацэнку даць вайсковым планам.Я так хачу! Вам гэта кажа цар —Ваш палкаводзец і ўладар!А самазванца, што ўзмуціў народ,Я растапчу, а з ім — ягоны зброд!Каб ведалі наперад — не дазволюВасалам папіраць царову волю.