Читаем Фаўст полностью

Рэзервы ёсць у нашым тыле.Глядзіце, вунь на горным схілеЗіхцяць кальчугі і мячы.Нам раць ідзе дапамагчы.У новым войску пікі ўгоруУжо ўзняліся да адпору.Удараць, толькі загадайце!

(Ціха дасведчаным.)

Скуль гэта сіла — не пытайце!Не спаў, вядома, я, не снедаў,А замкі рыцараў наведаў.Я рэквізіты каралёўСа сцен на поле бітвы змёў —Хай службу служыць і яно,Сярэднявечча парахно.Сабраў я дзіды, алебарды,Мушкеты, панцыраў камплект,—Нічога гэты хлам не варты,Ды ў чорта дасць і ён эфект!

(Уголас.)

На свежым ветры, нібы хмары,Харугвы рэюць і штандары,—Праслаўленыя барацьбойСалдаты рвуцца ў люты бой.

Грознае гучанне фанфараў зверху, у варожым войску прыкметная разгубленасць.

Фаўст

Цямнее небакрай. Ледзь-ледзьСям-там блішчыць даспехаў медзь,У сполахах зарніц мігоча даль,Крывава свеціцца шаломаў сталь…Здаецца, ўсе стыхіі светуГатовы весці бітву гэту.

Мефістофель

Ужо прыйшлося самазванцу крута:Ты бачыш, як на правым флангу лютаДаўбайла топча ўсіх падрад —У калатні яму сам чорт не брат!

Імператар

Спярша адна рука рубала,Гляджу, а ўжо іх там — навала.Няйначай чарамі тут пахне.

Фаўст

Ці чуў ты пра туманны жахНа сіцылійскіх берагах,Дзе чалавек ад смагі прахне?Там мроіва ў спякотны дзеньКалышацца і наплывае,І ў мільгаценні гэтым узнікаеТо постаць нейкая, то нейкі цень,—І акрывае вэлюм палахлівыСады, паселішчы і нівы.

Імператар

І тут загадкі і хімеры:Зіхцяць і дзіды, і сякеры.І кожны шчыт, і кожны панцырМігціць у прамяністым танцы.Вядзьмарства тут ці зман які?

Фаўст

Даруй! У прывіднай віхурыНам знак спрыяльнае натурыДаюць героі-Дыяскуры,—Нам дапамогуць юнакі.

Імператар

А хто ён той, якога роду,Што на падмогу шле прыроду,Той некрамант, хто ён такі?

Мефістофель

Стары мудрэц, што не баіццаПрыняць да сэрца клопат твой,І першы злога супраціўцаЗаўсёды выкліча на бой,Каб паслужыць табе, патроне,Жыццё сваё аддаць кароне.

Імператар

У дзень, калі прыняў кляйноды ўлады,Я скарыстаў найпершую нагодуІ, не звярнуўшы ўвагі на парады,Даў нейкаму ерэтыку свабоду.Я гэтым сапсаваў папам пацеху,Сабе прывабіўшы нягод і грэху.Няўжо праз столькі год, падзеяўПажну я плён з таго, што сеяў?

Фаўст

Мой цар, да неба вочы ўзводзь:Глядзі, там вешчая прыкметаНам прадракае ўдачу гэта —Дабро адплаціцца ўстакроць.

Імператар

Арол узвіўся пад нябёсы,І грыф за ім, ганец пагрозы.

Фаўст

Не бачу зла ў палёце грыфа,Бо грыф, наогул — птушка з міфа,І не з яго слабым крыломЗ сапраўдным дужацца арлом.

Імператар

Кругамі водзяцца, плывуцьІ вось ужо ў клубок спляліся,У горлы кіпцюры ўпіліся,Вось пер’е глюгамі скубуць.

Фаўст

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия