З такою цацкай весялей!Агаламашыў — і далей!А баба аж дрыжыць усяКаля ашмоцця і рыззя.Дурніца, кінь пустыя рэчы,Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы.З райтарскай платай: бляск манет —Табе не шоўк і не сает!Заграбуха
Ні з месца, цяжка, не па мне —Такі цяжар мяне сагне.Хапайла
Ану, прыгніся на хвілінку,Паддам табе я гэту скрынку.Заграбуха
Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж,Скручу я карак, трэсне крыж.Скрынка падае і адчыняецца.
Хапайла
Ах золатка, ах залаціска!Грабі, пакуль нікога блізка.Заграбуха (прысеўшы на кукішкі)
Шырэй прыпол, хапай, збірай —Жыццё пачнецца — чысты рай!Хапайла
Даволі! Годзе! Нам пара!Заграбуха(устае)
Авой! У падале дзіра.Пакуль дахаты занясу,Дык па дарозе растрасу.Целаахоўнікі імператара-пераможцы
Вы што тут робіце ў шатры?То ж — імператара куфры.Хапайла
І мы за рызыку ў вайнеПавінны браць сваё ўдвайне.Такі спрадвеку ў войску звычай —Салдаты кормяцца здабычай.Целаахоўнікі
У нас такое не ў залік,Бо наш салдат не рабаўнік;Служыць узяўся, то служы,Салдацкі гонар беражы.Хапайла
Сумленнасць знаю вашу я —Ёй кантрыбуцыя імя.Усіх адзін хрысціў вас поп;І той герой, хто больш нагроб.(Да Заграбухі.)
Нясі, і ўсё! Бо іх, як гразі,Сумленнікаў, што пнуцца ў князі.Выходзяць.
Першы целаахоўнік
Але чаму ты недавяркуНе ўрэзаў ад душы па карку?Другі целаахоўнік
У ім такое штось было,Што ўраз мне сілу адняло.Трэці целаахоўнік
І мне — аж зелена ўваччу.Дык дзе ж яго я правучу.Чацвёрты целаахоўнік
Адно скажу, бо знаю сам —Дзянёк гарачы выпаў нам:Гармідар, вэрхал, сумятня,Наўкол крывавая разня.Плыла перад вачамі мгла,Зямля стагнала і гула.Цяпер варожае карэНасамі ўжо зямлю арэ.Спрыяла, пэўна, неба нам:Перамаглі, а як — няўцям.Уваходзіць імператар з чатырма князямі. Целаахоўнікі выходзяць.
Імператар