Я на пергаменце накрэслю гэты ўказ:Ён на карысць дзяржаве, ён мацуе нас.Хай канцылярыя рыхтуе тэкст уставы,Ты ж подпісам сваім усе змацуеш справы.Імператар
Цяпер ідзіце і прачуйце глыбіню,І змест, і сэнс таго, што я чыню.Свецкія князі выходзяць, архіепіскап, як асоба духоўная, застаецца і гаворыць з пафасам.
Архіепіскап
Твой канцлер прэч пайшоў, епіскап тут застаўся.Я сёння праз цябе, ўладар, усхваляваўся,Трывога ўслед за мной ідзе, нібыта цень.Імператар
Трывога ў гэты дзень, у пераможны дзень?Архіепіскап
На мой вялікі жаль, трыумф і перамогаУ змове з сатаной — адступніцтва ад бога.Ты ўмацаваў прастол, аднак жа не навек!Якой цаной! Аддаў ты госпада на здзек.А ці ўяўляеш гнеў, з якім свяцейшы папаКарае за грахі нявернага сатрапа?Ён не забыў яшчэ, як светлы дзень надзей,Дзень каранацыі, зняславіў чарадзей,Як промень міласці твае ў дзень урачыстыПерахапіў вядзьмар, пракляты і нячысты.Ты вызваліў яго, забыўшы божы суд,—Цяпер катуй сябе, уведай боль пакут!Яшчэ ты маеш час паслабіць повязь збродні,Аддаўшы за віну трафей на храм гасподні.На тым узвышшы, дзе князь цемры і маныНа добрых хрысціян выкоўваў кайданы,Дзе сатана збіраў на шабасныя сходыПрыслужнікаў сваіх нячыстае пароды,—Там дабрачынна ты ўзвядзі высокі храм.Ды не забудзь пасля святым аддаць айцамІ пашы, і лясы, і рыбныя азёры,Багатыя рудой яшчэ аддай ім горы,Дубровы і лугі, дзе звонкі плёск крыніц,На збудаванне там бажнічак і капліц.Дар бескарыслівы акупіць грэх дазвання,І зможаш вымаліць ты ўрэшце дараванне.Імператар
Ва ўсім я каюся, убогі божы раб,Вялікі грэх мой змер на свой святы маштаб.Архіепіскап
Ачысцім перш зямлю ад грэшнага насення,Святы збудуем храм у гонар узнясення!Хай сонечны прамень, праглянуўшы з-за гор,Сустрэне першы ён. Я чую ўжо, як хорТварцу хвалу пяе, і бачу вокам пільным,Як пад скляпенні ўжо ўсплывае дым кадзільны,Як абуджае ўсю парафію званар,Як божых чад натоўп ступае на цвінтар.Ты дабрачынны люд найболей ашчаслівіш,Калі царкву сваёй прысутнасцю ўпачцівіш.Імператар
Няхай заўжды хвалой вяшчаюцца з амбонаЖаданні ўсе мае на знак вяртання ў лона!О божа! Чую ўжо — мой дух імкнецца ў неба!Архіепіскап
Яшчэ як канцлеру мне акт фармальны трэба.Імператар
Фармальны дакумент? Угоддзяў перадачуЦаркве святой цяпер пячаткаю адзначу.Архіепіскап(быў развітаўся, але каля дзвярэй паварочваецца)