Читаем Фаўст полностью

Баўкіда (да вандроўніка)

Што панурыўся? маўклівы?Пачастуйся, выпі, з’еш!

Філемон

Хоча ведаць ён пра дзівы,Пра дзівосы нашых меж.

Баўкіда

Можа, гэта воля неба,Кара за грахі мае —Нешта ўсё не так, як трэба,Нечага тут не стае.

Філемон

Калі веры даць герольду,Што загад усім чытаў,Бераг як узнагародуІмператар пану даў.Тут пры нашым узбярэжжыПан прычаліў караблі.І адразу людзі вежы,Замак і муры ўзвялі.

Баўкіда

Днём не праца — мардаванне,Нудна людзям рыдляваць;Ноччу — іскры, грук, а ўранніЗірк — гатовенькая гаць!Колькі тут людзей прапала!Ноччу — роў за валам вал,З мора полымя шугала,Раннем глянь — гатоў канал!Робіць пан не з волі бога,Прыбірае ўсё да рук.У падсуседа такога,Пэўна, прыяцель — кадук.

Філемон

Пан жа нам паабяцаўся:Колькі хоч зямелькі мер.

Баўкіда

Лепш бы ты сваёй трымаўся,А марскому дну не вер.

Філемон

Можа, пойдзем да капліцы,Час вячэрні — божы час,Пазваніць і памаліцца,Каб бог злітаваўся з нас.<p>Палац</p>

Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал.

Фаўст, састарэлы, задумлівы.

Дазорца Лінкей (у рупар)

Садзіцца сонца, і памалуПлывуць да гавані чаўны.Баркас вялікі да каналуПлыве з заморскай стараны.Штандары ўсіх краёў, народаўЗ высокіх мачт вітаюць нас,Да ўсіх адважных мараходаўМы кажам шчыра — ў добры час.

На дзюне ў капліцы звоніць звон.

Фаўст (з прыкрасцю)

Пракляты звон! Як стрэл у спіну!Пухір на целе, на душы.Усё маё як вокам скіну,А за плячмі — надзел чужы.І гэта — горкая нагадка,Што ўлады я не распасцёр:Бо не мае царква і хатка,—Старых тубыльцаў ціхі двор.Ён не дае спачыць ад працы,Перада мной, як чорны цень,Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы —І так бясконца, дзень у дзень!

Лінкей(як вышэй)

Як лёгка падышоў да насДабром нагружаны баркас,Нібы яму і не ў цяжарГарой накладзены тавар.

Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі.

Мефістофель. Трое Дужых.

Хор

Прывезлі мы Гару дабра.Вітаем пана Уладара!

Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.

Мефістофель

Набытак гэты не малы —Чакаем панскай пахвалы.Ўзялі з сабой два караблі,Да пірса ж дваццаць прывялі.Няхай засведчыць вам багаж,Чаго быў варты абардаж.На вольным моры вольны дух,І трэба мець здаровы нюх.Бяры, што трапіцца, падрад —Хай гэта шхуна, хай фрэгат.Бяры адзін, другі бяры,А здолееш, — бяры і тры,Чацвёрты здасца сам, самохаць,Бо сілай можна запалохаць!Няважна Як! а важна Што!Судзіць не будзе вас ніхто.Пірацтва, гандаль і вайна —Заўсёды сутнасць іх адна!

Трое Дужых

Ані хвалы,Ані падзяк!Дарунак нашЯму не ў смак.Нахмурыў панСярдзіта твар,Не па душыЯму тавар.

Мефістофель

Плаціць не будзеГодны муж.Бо вы ўзяліУжо свой куш.

Трое

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия