Глядзі, як гэты носьбіт злаПадцяў аблезлы хвост ільвіныІ пад ударамі арлаУ лес упаў, на верхавіны.Імператар
О шчасны міг! Хай будзе так,Як нам вяшчае дзіўны знак.Мефістофель(праваруч)
Не, у нас яшчэ ёсць порах!Адступае подлы вораг,Левы фланг падаўся, слабне,Наш ваяка помсты прагне.Наступ ён вядзе геройскіНа збянтэжаныя войскі.Клін загубны ў віхры боюЁн убіў у цэнтр іх строю,Флангавым манеўрам нашымВорагаў дашчэнту спляжым.Сёння гэты бой крывавыВырашае лёс дзяржавы.Богу ўдзячную малітвуЧас тварыць за гэту бітву.Імператар(злева, да Фаўста)
Глянь! Там нашы легіёны,Не ўтрымаўшы абароны,Адкаціліся назад.Камянёў для прашчаў мала?Ці адвагі нам не стала?Ці не ясны наш загад?Вораг лезе ўжо на скалы,Захапіў і перавалы…З вашых чар няма карысці —Давядзецца локці грызці.Паўза.
Мефістофель
Ляцяць пасыльныя вароныЗ якімі весткамі? Ці плённыБыў рэйд па войсках і тылах.Імператар
З нядобрай весткаю нібыта?У крылах іх адчай і страх —Аж неяк мне несамавіта.Мефістофель(да крумкачоў)
Падсядзьце, птушачкі, бліжэй да вуха!Хто з вамі раіцца гатоў,Таго не страшыць заваруха.Фаўст (да імператара)
Ты чуў пра верных галубоў,Пра тое, як ляцяць дамоўЗ чужое далечы яны?І гэтым служаць нам заўсёды,Нясуць бо весткі міру, згоды.А вораны — ганцы вайны.Мефістофель
Як той казаў, хоць лезь у шворку.Глядзіце! Вунь на тым пагоркуБушуе бітва, быццам шквал.Нялёгка ў гэтакай прыгодзеТваёй, вялікі цар, пяхоцеАбараніць той перавал.Імператар
Вось так мяне вы падманулі.Каварна ў пастку зацягнулі —Ратунку ўжо цяпер няма.Мефістофель
Прашу без панікі! Дарма!Канец заўжды бывае цяжкі.Цярпенне й хітрасць на вайне —Таксама козыр вельмі важкі.А ў нас з табой сяброў — гурма,Дык ты даверся ім і мне.Галоўнакамандуючы(уваходзячы)
Я сумняваўся і баяўся,Што з імі ты схаўрусаваўся,Прыняўшы помач мне назло.Цяпер я бачу слабасць вашуІ не хачу расхлёбваць кашу —Я аддаю сваё жазло.Імператар
Схавай, бо можа і прыдацца,Калі ўсміхнецца шчасце зноў.(Да Мефістофеля.)
Не трэба мне цябе, дарадца,Тваіх не трэба груганоў.Не дам жазла на авантуры,Ты — ненадзейны чалавек.Рабі што хочаш, лезь са скуры —І так ужо мне дроў насек.(Ідзе ў шацёр з Галоўнакамандуючым.)
Мефістофель
Няхай цябе й твайго падпанкаХрышчоная бароніць палка,А мне з яе не лыка драць!Фаўст
Дык што ж рабіць?Мефістофель
Надзей не траць!Гэй, крумкачы! Без важданіныЛяціце шпарка да УндзіныНа возера за горны краж.Без бабскай хітраснай управыТут будзе вынік нецікавы —Пара пускаць у ход міраж.Паўза.
Фаўст