(у сярэдніх гадах, добра ўзброены, багата ўбраны)Дарэмна вашы бітвы, сечы,Інтрыгі вашы — смехата.Хапай у торбу і — на плечы,А ўсё астатняе — лухта!
Трымайла
(у добрым веку, увешаны зброяй, проста апрануты)Бывае, што за нюх табакіДабро сплыве ад небаракі,Як бы яго і не было.Узяць — не штука, утрымаць — задача.Па-мойму, ўдача ёсць удача,Калі напоўнена кубло!
Усе сыходзяць у даліну.
Прадгор’е
Знізу чуюцца бой барабанаў і ваенная музыка. Імператарскі шацёр.
Імператар
. Галоўнакамандуючы. Світа.
Галоўнакамандуючы
Намер адвесці нашы войскіЗ цяснін і гор — адзнакі варты,—Бо нам такі манеўр геройскіДае бяспройгрышныя карты.
Імператар
Наступнае наглядна нам пакажа,Якую выгаду дае рашэнне наша.
Галоўнакамандуючы
На правы фланг дзівіцеся, сеньёр,—Узор пазіцый нашых — воку любы,На ўмацаваных кручах, схілах горУсякі злыдзень скрышыць зубы.Нам хоць бы што, а іх райтарамНабег ніяк не пройдзе дарам.
Імператар
Хвалю стратэгію. НяблагаПраявіць тут сябе адвага.
Галоўнакамандуючы
Замацаваўшы на пагорках флангі,Пашлём у цэнтр адборныя фалангі —Глядзі: праз дым густы, праз чадПабліскваюць іх дзіды і булаты,Ды войска наша спраўна — рад у рад,Ужо стварае грозныя квадраты.Групоўка наша ворагу ўвапрэСмяртэльны клін у роўнае карэ.
Імператар
Тут кожны воін варты двух,Якая моц, які здаровы дух!
Галоўнакамандуючы
І левы фланг як нельга больш удалы:Героі нашыя, забраўшы скалы,Уцёсы стромыя, уступы, гроты,Абараняюць важныя праходы.Я разлічыў, што ў самы акуратСпаткнецца там драпежны супастат.
Імператар
Варожы стан: лісліўцы, ілгуны —Браты, братанічы, дзядзькі. Яны —Падступна, хітра, лоўка і ўмудронаВядуць падкопы пад устоі трона,Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі,Цяпер краіну рэжуць на кавалкі.Народ вагаецца. Паток падзейЗаўжды нясе няўстойлівых людзей.
Галоўнакамандуючы
Ідзе лазутчык наш. ПавінныМы зараз выслухаць навіны.
Першы лазутчык
Мне, бадай, усё спрыялаХітра тайны выяўляць,Толькі ж радаснага малаЯ магу вам расказаць.Рассыпаюць шчодра церніНа твае шляхі сябры;Небяспека ўся ад чэрні —Ад бражэнняў унутры.
Імператар
Не гонар, не падзяка, не любоў,А эгаізм дыктуе змест умоў —Бо хто спакойны на сваім дварэ,Калі пажар суседаў дом жарэ.
Галоўнакамандуючы
Другі ганец — у целе змора,На твары смутак, страх і гора.
Другі лазутчык
Толькі здолеў я дазнацца,Хто ўсю кашу заварыў.Гэта войска самазванца,Ён усіх падгаварыў.Падтрымана злая здрада:Голь — хто з мечам, хто з ражном,—Як дурных авечак стада,Прэ за першым бараном.