Читаем Фаўст полностью

Ого! Ён хоча славы, ўлады,Пабыўшы ў гераінь Элады!

Фаўст

Улада трэба мне й магутнасць.Не ў славе — ў дзейнасці ўся сутнасць!

Мефістофель

Ці будуць подзвіг твой паэтыПерад нашчадкамі хваліць,Каб глупствам глупства распаліць?

Фаўст

Людскія думкі не апеты!Ці можаш ты, прайдоха, знаць,Кім чалавек хацеў бы стаць?Ты скептык без жыццёвай глебы —Не зразумець табе людзей патрэбы!

Мефістофель

Хоць не даеш ты чорту веры,Ды ўсё ж адкрый свае намеры.

Фаўст

Міжвольна ў мора позірк мой імклівыПрыцягваюць бясконцыя прылівы:Яно ўздымаецца, расце ў памерахІ ўпарта сунецца, плыве на берагІ залівае поймы, топіць поле.Мне стала крыўдна. Гэта самаволлеСляпой стыхіі мой свабодны духАбразіла. А мора дзёрзкі рухКарысным можа стаць для нас:Яно ж на берагі праз пэўны час,Нібыта знаючы і моц сваю, і сілу,Нясе ўсё новыя наплывы ілу.

Мефістофель (ad spectatores)

Ён мне адкрыў быцця адвечны ход! —Я гэта ведаю сто тысяч год!

Фаўст (натхнёна)

І гэтыя спрадвечныя прылівыНашэсцямі знішчальніцкімі хвальЗняплоджваюць палетак урадлівыІ зноў вяртаюцца ў марскую даль.Не ўтаймаваная нікім стыхіяБез сэнсу моц сваю марнуе,Бязмэтна над абшарамі пануе.І вось мой творчы дух, які яЗбярог, праз церні ідучы,Заве мяне — утаймаваць, перамагчы.Пад сілу дзёрзкі подзвіг мне! Я б могДзірван падступны векавых аблогАберагчы. Управу я знайду на воды —Пагоркі ім працівяцца заўсёды;А я гляджу на гэта ўсё, і планыРаяцца ўжо ў маім мазгу —І адабраць у мора поймы, ланыЯ дзейнасцю працоўнаю змагу,Адгараджу ад мора сушуІ злой стыхіі межы звужу.Ды тут узважыць трэба кожны крок.А ты мне пасабляй, ты ж, д’ябал, даў зарок.

З правага боку, з-за публікі, з далечыні, чуюцца барабаны і ваенная музыка.


Мефістофель

Як проста ўсё! Ці чуеш крыкі, трубы?

Фаўст

Ах, зноў вайна, і гвалт, і націск грубы!

Мефістофель

Вайна ці мір — чаго пазногці грызці,Мудрэц павінен ведаць смак карысці.Сачы адно, фартуну не ўпускай.Ну, Фаўсце, дзейнічай, давай!

Фаўст

На прыгаворкі ты лаўкач —Прасцей, даходлівей тлумач.

Мефістофель

Дазнаўся я, што добры наш царокУ клопат даўся незнарок;Калісь яму і прагнай знаціМы аддалі фальшывыя багацці.З вялікай лёгкасцю здабыўшы трон,На свет паквапіўся няўдала ён,Рашыў, што з гэтакай нагодыЁн можа царствам кіравацьІ пра палітыку не дбаць,А дбаць адно — пра асалоды.

Фаўст

Як неразумна!                     Бо сама ж улада —Найлепшы слодыч і прынада.Шапнуў слаўцо, ці мала гэта — многа,І ўсё табе гатова, быццам з рога.І свет дзівуецца, і свет глядзіць,Як, дзе і чым манарху дагадзіць.А лішак, непатрэбная раскоша,Яна ж зглуміць усю магутнасць можа.

Мефістофель

Перейти на страницу:

Похожие книги