Выгляд велічны; ды цесны,Вельмі змрочны гэты край,Нас пужае ён, злавесны.Адпусці нас, не трымай.Pater seraphicus
Ў сферы вышніх вам дарога;Пад эдэмаўскім шатромТам вялікай ласкай богаПрасякайцеся нутром.Вы, бязгрэшныя, ў эфіры,Што гасподняй сілы поўны,У любві і ў вечным мірыЗнойдзеце спакой духоўны.Шчасныя хлопчыкі(кружацца над самай высокай вяршыняй)
Ручкі падымем,Вянком іх спляцём,Госпада гімнамСлавіць пачнём.Шчырым, ласкавымВерым псалмам.Той, каго славім,З’явіцца нам.Анёлы (лунаюць у верхняй атмасферы, несучы несмяротную часціну Фаўста)
Высокі дух з цянётаў злаДабіўся вызвалення.Хто жыў з імкненнем да святла,Таму даём збавенне,З любоўю шчыраю кагоМы радасна вітаем,У сонм анёлаў мы тагоСардэчна запрашаем!Анёлы малодшыя
Ружамі з рук тых пакорных,Што пакаяліся богу,Здабылі мы перамогуНад саюзам сіл тлятворныхІ забралі скарб духоўны.Там гучаў харал чароўны.Мы там песні распявалі,Мы там ружы рассявалі,—І ўцякалі ў пекла чэрці,Не здабыўшы плёну ў смерці.Боль любві спазналі духі.Сэрца рвалася ад скрухіІ ў самога Сатаны.Анёлы больш дасканалыя
Астанкі на рукахУзносіць цяжка,Будзь хоць з азбесту прах —Ён — тлену частка.Былі з’яднаны цеснымУ ім саюзамДухоўнае з цялесным.Не можа вузаўПадвойнае прыродыРваць сіла наша.Любоў іх назаўсёдыАдна развяжа.Анёлы малодшыя
Нешта нявіннаеЗыблецца, тоіццаІ над вяршыняюМарывам мроіцца.Хмаркі празрыстыяСкрасілі смутак,Рэюць там чыстыяДушы малютак.Клопаты марныяІх не кранулі,Душы бясхмарныяШчасця ўдыхнулі.Хай жа і гэты духЗведае вечны рух,Ў сферах свяшчэнныхХай прабывае,З сонмам нятленныхХай адлятае.Шчасныя хлопчыкі
Прымем ласкава к нам —У наша кола.Бачым пад саванамМы ў ім анёла.Будзе ён вольны,Будзе раскуты,Дух яго здольныВырвацца з путаў.Doctor Marianus{252}(у найвышэйшай, найчысцейшай келлі)
Ўгору ўзносіцца дух,Да сфераў празрыстых.Дзевы лунаюць наўкругВоблакам чыстым.Велічны зорны вянокТам залаціцца —Гэта ж у коле жанокНеба царыца.(У экстазе.)