Ужо пасля першага ўдару Дэні зразумеў, што справы яго кепскія. Ён ледзь дацягваўся да педаляў, бо ногі яго, здаецца, пачалі карацець. Нейкі час ён яшчэ па інерцыі ехаў па камяністай прасёлачнай дарозе, залітай месячным святлом, пакуль не ўбачыў свой цень — доўгую морду, вушы тырчком — і адразу грымнуўся вобзем: воўк, пэўна, не можа трымаць на ровары раўнавагу.
Грымнуўся на сваё шчасце. Ледзь прызямліўшыся, ён адразу кінуўся ў лясны гушчар, і ў гэты ж час матацыкл паліцэйскага са скрыгатам раструшчыў ровар.
Толькі Дэні зноў стаў ваўком, як адразу, прадзіраючыся праз гушчар да сваёй пячоры, пачаў са здзіўленнем думаць пра тое, што ён, такі мяккі, спакойны, быў гэтакі неўтаймаваны ў чалавечай шкуры. Чаму забыўся ён раптам на ўсе свае добрыя прынцыпы, куды падзелася яго лагоднасць? Адкуль з'явілася ў ім тая неверагодная раз'юшанасць, ахвярамі якой сталі сутэнёры (дарэчы, адзін з іх, мусім мы дадаць на апраўданне ўсіх іншых сутэнёраў, быў платным агентам паліцыі па барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў)? Ды што там: успамін пра помсту хваляваў яго і цяпер! Дэні адно пакруціў галавою. Якая ж бяда — гэты ўкус Сіямскага Мага! На шчасце, падумаў воўк, ён будзе перакідацца ў чалавека толькі ў дні поўні, і за тое дзякуй лёсу. Але ж заставалася ўсё-такі ў ім ад перажытага і штосьці новае — і гэтая незразумелая злосць, прага рэваншу вымушалі яго непакоіцца.
Андрэ Вюрмсэр
Маўчанне
Падарожжа доўжылася 34 дні. Ужо мінуў месяц, як там, у далёкім бязмежжы, яны пакінулі дзяржаўны сцяг сваёй краіны. Так завяршалася першае міжпланетнае касмічнае падарожжа.
Радасць членаў экіпажа была б поўнай, калі б не перарвалася сувязь з Зямлёй. Гэта адбылося акурат у момант набліжэння карабля да планеты Х — мэты экспедыцыі. Ніхто з астранаўтаў не мог успомніць пра падобную аварыю, і ўсе вырашылі, што гэта часовая з'ява. Кожны дзень зноў і зноў рабіліся спробы аднавіць сувязь... Але апараты зацята маўчалі.
Не так проста было справіцца з пачуццём трывогі гэтым дзецям Зямлі, пакінутым на волю лёсу ў бясконцай касмічнай прасторы: кожны момант магла спатрэбіцца дапамога, кансультацыя спецыялістаў. І ўсё ж радасць перамогі, маладосць узялі сваё. Урэшце, яны жывыя, здаровыя, карабель іх слухаецца; як толькі яны ўвойдуць у верхнія пласты зямной атмасферы, спрацуе аварыйная сістэма сувязі, і яны прызямляцца там, дзе іх будуць чакаць. З цягам часу да астранаўтаў нават прыйшло нейкае ап'яненне ад таго, што ўся адказнасць за працяг палёту цалкам лягла на іх. І хутчэй прывычка, чым патрэба прымушала іх выходзіць час ад часу ў эфір: «Гаворыць LBW 7...»
Праўда, камандзір карабля ўсё ж нерваваўся: яго жонка павінна была нарадзіць, а яму давядзецца цяпер чакаць прызямлення, каб нарэшце даведацца, хто ў яго: дачушка ці сынок? З камандзіра пасмейваліся, жартавалі. У членаў экіпажа хапала часу і на гэта, і на тое, каб прыгадаць сваё зямное жыццё-быццё, памарыць пра будучыню. Гледзячы на бесклапотнасць экіпажа, наіўны старонні чалавек мог падумаць, што карабель сам вяртаецца на Зямлю, нібы той конь, які вязе соннага гаспадара дахаты. У кабіне, жартам названай «рэзідэнцыяй», астранаўты бавілі час, вялі гутаркі, калектыўна ўзнаўлялі ў памяці напалову забытыя вершы. Старшы пілот іграў на нейкім дзіўным інструменце, які нагадваў губны гармонік. Доктар любіў пагаварыць пра іх будучае падарожжа па ўсіх сталіцах свету.
— Ты быў у Парыжы?
Ніхто з іх там не быў.
— А Лондан? У Лондане хто-небудзь бываў?
І, як згаварыўшыся, астранаўты ўглядаліся ў ілюмінатары, нібы спрабуючы адгадаць, дзе на той сярэбранай манетцы мог знаходзіцца Вестмінстэрскі палац...
Як хутка ні ляцеў карабель, Зямля па-ранейшаму заставалася манеткай, акружанай прыгожым блакітным арэолам. Нічым ява не адрозвівалася ад іншых нябесных кропак... Але ж гэта яна загубіла Ікара, гэта яна «завярцелася» пасля Галілея, гэта яна паслала астранаўтаў...
Спатрэбіліся мільёны тысячагоддзяў, каб з'явіўся чалавек з яго розумам і свядомасцю, пакінуўшы за сабой амёбаў, рыб, пачвараў, жывёл. І толькі за апошнія 50 гадоў чалавецтва імкліва пашырыла далягляды інтэлекту, назапасіла больш ведаў, чым за дзесяць стагоддзяў свайго дагістарычнага развіцця...
Адзін з членаў экіпажа — малады цемнаскуры вучоны, з якога часам кпілі за яго дзіцячую інтанацыю, калі ён гаварыў пра сваю маці, — часта паўтараў: «А ведаеш, маміна бабуля нарадзілася яшчэ пры рабстве! А я...»
Многа гаварылі астранаўты і пра жыхароў Вялікай Зямлі. Ці варта туды пераносіць разлады расколатага грамадства? А можа, лепш, каб у аснове новай цывілізацыі былі законы, якія назаўжды пакладуць канец чалавечаму авантурызму?.. Той, Вялікай Зямлі, дзе лунае пакінуты імі сцяг, астранаўты супрацьстаўлялі Малую Старую, да якой цяпер спяшаўся карабель. Яны былі перакананыя, што чалавек занадта рана прыходзіць у свет, а той заўсёды спазняецца ў сваім развіцці...
Часта паўтаралі яны: шчасце...
А што гэта значыць: шчасце?
Александр Иванович Куприн , Константин Дмитриевич Ушинский , Михаил Михайлович Пришвин , Николай Семенович Лесков , Сергей Тимофеевич Аксаков , Юрий Павлович Казаков
Детская литература / Проза для детей / Природа и животные / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Внеклассное чтение