Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Вось так і пачаў Відаль-ганчар сваё самотнае пасляваеннае жыццё ў пустым закінутым доме. Адзін: ні сабакі, ні каровы, ні курыцы ў двары. Добра, што хоць птушкі не цураліся яго сядзібы...

У першыя дні часта сюды наведваліся суседзі: баяліся, каб чалавек не зрабіў з сабой чаго благога. Той запросіць да сябе ў госці, той проста пагаворыць, і Відалю патроху адлягала на душы. Ачнуўшыся ад цяжкага ўдару, Марыс пачаў памалу працаваць: паправіў плот, доўга корпаўся на градах, дзе буяла крапіва з лебядою.

Калі хто з вяскоўцаў падыходзіў да Відаля, ён спакойна вітаўся, не хаваючы сваёй сумнай усмешкі. Здавалася, ганчар змірыўся са сваёй доляй, хоць упартая памяць зноў і зноў раніла сэрца, калі ў думках вяртаўся ён да свайго даваеннага жыцця...

Стары Дзюплян прывёў яму сабаку, а таксама даў некалькі курэй і пару трусоў. Тым часам вярнуўся з вайны Дзюплянаў сын, і цяпер стары мог часцей заходзіць у ганчарню.

Прыязджалі да Марыса абедзве сястры. Але што маглі яны дадаць да расказу Дзюпляна?! Адэта кінула яго. Паехала сабе з другім. І пра што тут больш гаварыць?! Жонка — кабета маладая, прыгожая, гарачая. Надарыўся чалавек — вось і не стрымалася! Не такую, мусіць, трэба было выбіраць сабе жонку. Не раз успамінаў Відаль матчыны словы пра тое, што Адэта — не надта надзейная дзяўчына.

— Нічога ты яшчэ не страціў, — супакойваў Марыса стары Дзюплян. — Ты яшчэ малады, здаровы. Маеш гаспадарку, маеш зямлю, а гаспадыню сабе знойдзеш...

Відаль толькі паціскаў плячыма, і ніхто не мог здагадацца, як ён сам глядзеў на сваю будучыню. У вёску ён прыходзіў рэдка. Булачнік тройчы на тыдзень завозіў яму хлеба, а масла, соль і іншую дробязь прыносіла Дзюплянава жонка.

Цяпер ганчар працаваў на гаспадарцы з нейкай прыглушанай зацятасцю. Дзюплян пазычыў яму быкоў, як мог сам памагаў.

— Вось і добра, Відаль, — казаў задаволена стары. — Праз год ты, брат, станеш на ногі. А там і пра новую сям'ю трэба будзе думаць. Перш-наперш аформіць развод...

Стары Дзюплян не вельмі здзівіўся, калі заўважыў, што Відаль не-не ды і замыкаўся ў майстэрні: рамяство продкаў клікала да сябе. Сусед добра ведаў, што Марыс і раней часам забаўляўся з глінай. У сябе дома ён меў добры дзесятак смешных фігурак, зробленых Відалем. Гэта былі то сяляне на кірмашы, то п'яніца, які з пяшчотай пагладжваў недапітую бутэльку, то спакуснік-д'ябал. Ніхто не сказаў бы, што гэтыя фігуркі былі вельмі зграбныя і дасканалыя, але ў іх дыхала само жыццё і створаны яны былі дасціпным, назіральным майстрам.

Аднойчы ў нядзелю пасля абеду стары Дзюплян ціхенька зазірнуў у майстэрню і застаў Відаля за работай. Той стаяў спінай да ўвахода і над нечым шчыраваў. Калі стары зусім блізка падкраўся да Марыса, той здрыгануўся і паспешліва засланіў сабой сваю работу. Стары не звярнуў на гэта ніякай увагі.

— Забаўляешся, — усміхнуўся ён. — Ану, што ты тут нам наляпіў?..

— А так, нічога такога, — прамармытаў Відаль.

— Ага, галава... Значыцца, за скульптуру ўзяўся...

І тут старому цюкнула, што яго жартаўлівы тон зусім не да месца: ён пазнаў галаву Адэты. Той самай Адэты, якая здрадзіла і пакінула ганчара.

Стары сумеўся і выйшаў следам за гаспадаром на двор.


***


Бедны Відаль, кахаў, па-ранейшаму кахаў ён сваю Адэту. Воблік каханай мроіўся яму то ў пустых пакоях, то ў акне асірацелай кухні, дзе залатыя сонечныя промні лашчылі яе прыгожыя аголеныя рукі. А нядаўна знаёмы авальны твар сустрэў яго ля ўвахода ў сад, пад таполямі. Доўгімі бясконцымі начамі не раз бачыў Відаль, як у цемры вырысоўваўся жончын сілуэт. Яе густыя мяккія валасы спадалі да самых плячэй. Ён працягваў рукі, і здавалася, ужо дакранаўся, гладзіў яе валасы, адчуваў, як дрыжаць пад пальцамі яе гарачыя плечы... Але раптам навальваўся нейкі чорны змрок і дарагі сілуэт знікаў...

Так, Відаль кахаў сваю Адэту, але нікому, нават дзядзьку Дзюпляну, не адважваўся расказаць пра сваё каханне. Не ад цяжкай хлебаробскай працы, якой цяпер цалкам аддаваўся Відаль, балела яго сэрца. Душа стагнала ад непапраўнай страты. Які б стомлены ні клаўся спаць Марыс, ноччу яго зноў і зноў чакаў знаёмы прывід. І новыя пакуты...

— Бяры ты, брат, развод, — усё часцей раіў стары сусед, — ды жаніся. І зажывеш так, што яшчэ ўсе зайздросціць будуць...

Відаль маўчаў, а ў глыбіні душы думаў: «На свеце ёсць толькі адна-адзіная жанчына, якую я не забыўся і не забуду ніколі...»

Неяк надвячоркам ён рашучым крокам зайшоў у майстэрню. «На гэты раз начны прывід на ўцячэ ад мяне, — паўтараў сабе Відаль, — досыць з мяне зданяў і сноў...»

Вось рукі дакрануліся да гліны, і душэўны спакой пачаў авалодваць Марысам. Спакой гэты ішоў не ад сытай самазадаволенасці, а ад цвёрдай перакананасці, што цяпер-то яму ўдасца стварыць вобраз той, хто стаў прычынай яго нуды і няшчасця.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия