Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Раненька ўстаў Відаль у дзень свайго ад'езду. Выйшаў на двор, агледзеў будынкі, занёс ахапак люцэрны трусам, сыпнуў жменю зярнят курам, зайшоў у ганчарню. Даўно ўжо нічыя рука не дакраналася да ганчарных інструментаў. Калісьці іх сабралі і склалі ля сцяны, каб вызваліць месца для кузні і сталярнага варштата. Ганчарны круг пакрыўся слоем пылу. Раней, бывала, Марыс хоць зрэдку ў нядзелю садзіўся за ганчарны круг ды бавіў час, робячы статуэткі, попельніцы, маленькія вазы. Але калі тое было!.. Прафесія продкаў спачатку стала забаўкай, а потым і зусім забылася. Зрэшты, Відаль і не шкадаваў пра гэта. У кагосьці продкі былі пекарамі, у кагосьці — цеслярамі, а жыццё мяняецца, распараджаецца па-свойму, і нічога тут не зробіш... Але чамусьці ў тую, апошнюю сваю раніцу Марыс неяк па-новаму глядзеў на бацькавы інструменты. Які цудадзейны занятак! Бярэш звычайную гліну, месіш, песціш яе, і пад тваімі пальцамі нараджаюцца абрысы вазы, талеркі, фігуркі... І безаблічная гліна ў цярплівых, спрытных руках пачынае гаварыць, спяваць... І чуйнае вуха ўловіць тут галасы продкаў, іх доўгі сказ пра жыццё-быццё... Аднак Відаль мусіў адарвацца ад гэтых мрояў.

Усе яшчэ спалі. Пачынала світаць. Вакол цішыня і спакой. Пачуліся першыя птушыныя галасы...


***


Вось і прыйшоў Відаль да роднага дому. Увесь двор заліты халодным месячным святлом. Лісце яблынь, смакоўніц, бэзу пакрылася дрыготкім срэбраным пылам. Нібы ў сне, глядзеў чалавек на сваё жытло, якое ў гэтую начную пару мела штосьці таямнічае і фантастычнае. Пахла зелянінай і мядовым водарам.

Відаль спыніўся. Прывычным рухам паправіў мяшок і ўсміхнуўся. Вось і ўсё. К чорту цяпер гэты мяшок! Досыць бадзяцца па свеце! Досыць галадаць! Канец прыйшоў чаканню і адзіноце! Войска, лагер, холад, бомбы — усё цяпер засланіў гэты сонны дом!

О Відаль! Твой дом драмаў сабе пад срэбраным месячным святлом, а ты, як заварожаны, не мог адарваць ад яго вачэй. Вінаградная лаза пяшчотна атуліла дзверы, сцены, аканіцы.

Дом спаў. Спалі яго насельнікі. Спалі людзі. Спала жывёла. І ніхто не ведаў, што вярнуўся гаспадар, вырваўся з лап немцаў і стаіць вось цяпер перад родным парогам. Не відно сабакі: напэўна, спусцілі валацугу нанач.

Недзе далёка вохкнула сава. Відаль павярнуўся, глянуў на сцежку, што гублялася сярод дубоў і кустоў акацыі. На зорным небасхіле цьмяна вылучаліся авальныя абрысы вагоркаў. Велізарны месяц спакойна плыў па начным небе. Чалавек глыбока ўздыхнуў і пакрочыў да дзвярэй. Спачатку — быў ён акурат пасярод надворка — узнікла спакуса крыкнуць: «Гэй, дом! Гэта ж я, Марыс! Я вярнуўся!» І тады, напэўна, адчынілася б акно і ён убачыў бы яе, Адэту. Спрасонку тая здзіўлена паглядзела б на гэтага салдата ў лахманах і ўсклікнула б: «Гэта ты?! А божа мой!.. Нарэшце!..»

Але Відаль вырашыў пачакаць. Захацелася пагладзіць шурпатыя дошкі дзвярэй, дакрануцца да невядома калі зробленай клямкі. А потым ён пастукае і пакліча Адэту. Вось тады над яго галавой сярод пахучых гронак вінаграду скрыпнуць завесы і адчыніцца акно...

Ад дзвярэй яго аддзяляюць толькі дзве каменныя прыступкі. Запахла прэлым сенам і энаёмым хатнім дымком. Зноў пачуўся глухі савіны крык. Відаль пагладзіў далонямі сцяну роднага дома... Пастукаў у дзверы. Там, за дзвярыма, былі шырокія сені, выкладзеныя чырвонай патрэсканай пліткай. Яшчэ раз пастукаўся, падаў голас:

— Адэта! Гэта я, Марыс...

Прыклаў вуха да дзвярэй. Цішыня. Ніякіх прыкмет жыцця. Дома нікога не было.

Але Відаль усё стукаў і стукаў, крычаў... Гучна аддаваўся ў начной цішыні яго хрыпаты голас... Нарэшце чалавек замоўк і сеў на парог. У апошнім пісьме жонка пісала, што ўсё ідзе больш-менш добра. Але з таго часу мінула больш як год. У тым пісьме жонка расказвала яшчэ, што малодшая сястра замуж пакуль не збіраецца, што ў сорак другім прадалі яны быкоў, бо не хапіла кармоў. Загінулі тады і вінаграднікі, таму што не ўдалося дастаць купарвасу... Каму тады жылося лёгка? Бяда не мінала нікога. Хапіла гора і жонцы, і цешчы, і сястры...

Відаль яшчэ раз падаў свой голас, каб зноў пераканацца, што дома нікога няма. Устаў, падышоў да хлява, паспрабаваў адчыніць дзверы. Яны былі замкнёныя. Чалавек успомніў, што ключы заўсёды хавалі пад цаглінкай каля калодзежа. Вось і калодзеж. Высокая лебяда, крапіва надзейна маскіравалі тайнічок, дзе Відаль знайшоў тры заржавелыя ключы: ад хаты, ад хлява і ад майстэрні.

Чалавек задумаўся, пачаў прыкідваць, што магло здарыцца, куды падзелася сям'я. Раз жанчыны сышлі з дому — значыць, былі на тое прычыны. Сястра, можа, выйшла замуж, а жонка з маці пераехалі ў сваю хату... Але чаму? Можа, тут было небяспечна заставацца? Немцы? Партызаны?..


***


Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия