Ляшчук.
А вы ведаеце, што ён натварыў? Пакуль мы распівалі чаі, ён міжнародную выстаўку абрабаваў! Навейшае абсталяванне для кармацэха вывез! Дамовіўся са Знешторгам, абышоў Мінсельгас, паладзіў з Гандлёвай палатай, на вачах усіх вывез! Падчыстую! Уяўляеце маштаб?! Ціхі беларус!..Новікава.
Разбяромся.Ляшчук.
Вы мяне расчаравалі! Штосьці я не прыгадаю, Алена Мікалаеўна, каб райком адмяніў сваё рашэнне!Новікава.
Значыць, будзе ўпершыню.Ляшчук.
Не стварайце прэцэдэнта — благія прыклады заразлівыя.Новікава.
Бюро — заўтра.Ляшчук.
Вы ўяўляеце вынікі? У якім святле паўстане райком?Новікава.
Райком — гэта не папа, у непагрэшнасць якога… Жывыя людзі!Ляшчук.
Райком — гэта калектыў кіраўнікоў. І ўжо калі яны памыляюцца… Ой, Алена Мікалаеўна! Не туды, не туды!.. Мы далажылі ва ўсе інстанцыі, газетчыкі раструбілі… Возьмеце на сябе адказнасць?!Новікава.
Так. Лёс чалавека, а цяпер ужо і лёс калгаса, вялікага калектыву, важней за ўсякія перасуды. Калі карова патрабуе столькі любові, то якімі ж уважлівымі мы павінны быць да людзей! Мы часам баімся прызнацца, што кіраўнікі зрабілі памылку. Але людзі — бачаць! Дык як жа не разабрацца, чаму памылка? Хто дапусціў?Ляшчук.
А як на гэта паглядзяць у абкоме?Новікава
Ляшчук
Новікава.
Гэта, Сяргей Міхайлавіч, вырашаць камуністы раёна.Ляшчук.
Што ж, час рассудзіць.Зязюля.
Крыўдна, зноў не атрымаецца на поўдзень… Але потым — клянуся табе!Таіса.
Сядай.Я рада, што пабывала тут.
Зязюля.
Па дачку?Таіса.
Назаўсёды.Зязюля.
Мы будуем такую бальніцу…Таіса.
Я пакідаю цябе.Зязюля
Таіса.
Спалі мост, перакапай дарогу… Альбо я, альбо калгас.Зязюля.
Ведаеш, што я перажыў, калі накінуліся людзі? Што там бюро! Не дай Божа яшчэ калі-небудзь…Таіса.
А ў Ленінградзе ў нас бы атрымалася…Зязюля.
Калі пачуеш выццё адзінокага ваўка, ведай, гэта я…Таіса.
Дзякуй табе.Зязюля.
За што?Таіса.
За ўсё. І тут я не змагу, і без цябе… Бывай!Зязюля.
Бывай, генерал арміі выратавання…Таіса.
Не гавары так — было нешта большае. І было цудоўна…Таня
Зязюля.
Толькі паспрабуйце не запрасіць на вяселле!Кацярына.
Дык што, Іванавіч, будзем бульбу ўбіраць альбо… разбяжымся, як зайцы?Зязюля.
Я вам разбягуся! Харытон, за работу!Харытончык
Зязюля