Зязюля.
З асабістымі гаспадаркамі, Алена Мікалаеўна, мне самому далёка не ўсё ясна. Праблемы гэтыя не вывучаюцца, не вырашаюцца — яны толькі накопліваюцца. З аднаго боку Рыгор, «пісьменнік» — ні кала ні двара, гол як сакол… І побач — Карпукі… Цяпліцы, нутрыі… Спекулююць, вялікія грошы! А паміж гэтымі полюсамі — сумленныя працаўнікі. Мы ж кідаемся з адной крайнасці ў другую, ад агульнай забароны да ўсеагульнага дазволу… Я заўсёды думаў пра сумленных працаўнікоў, дапамагаў ім. Важна толькі адрозніваць, дзе сапраўды асабістая падсобная гаспадарка, а дзе пад гэтай шыльдай нешта іншае… А! Вось, мой вораг нумар адзін — Карпук!Новікава.
Добры дзень! Ой, як смачна трава пахне!Карпук
Новікава.
Я бачыла, у вас у двары — цэлая ферма! Шмат жывёл?Карпук.
Было многа, ды старшыня ў нас свавольнік…Зязюля.
Скажы дзякуй, што не забіў!Карпук
Новікава.
Не трэба пісаць. Пётр Іванавіч кампенсуе страты. Колькі знікла звяркоў?Карпук.
Семдзесят!Зязюля.
Што?! Я адчыніў толькі дзве клеткі!Карпук.
А можа, і восемдзесят.Зязюля.
Шантажыст! Мне да пенсіі выплачваць!Карпук.
За трансфарматар я заплачу больш.Новікава.
Думаю, дамовіцеся без суда.Карпук.
Дык ён жа мне і вока падбіў! Бачыце? За гэтую партызаншчыну — партбілет пакладзе!Новікава
Зязюля
Карпук.
Так. Я працаваў. За грашы. Да сёмага поту. А потым аднойчы, калі ты вярнуўся з горада з сардэчным прыступам, я зразумеў — ты скруціш сабе шыю. Чаму? Ты ніколі не ладзіў з раённым начальствам! І я сказаў сабе: «Цімох, у цябе пяцёра пацаноў! Калі Іванавіч загрыміць… Будуй крэпасць, магутную гаспадарку… Каб пры любым ветры…»Зязюля.
Ты б яшчэ касу калгасную абрабаваў, для апраўдання!..Карпук.
Вось ты ў Ленінград, кажуць, навастрыў лыжы… А як тым, хто ішоў за табой, верыў, спадзяваўся? Добра, калі новы акажацца чалавекам. А калі самадур? А калі загадае — забіць усіх свіней, зрэзаць яблыні, абкласці кожную курыцу падаткам… Га? Ты здрадзіў! Не я!Зязюля.
Бульбу прыйдзеш убіраць?Карпук.
Соткі?Зязюля.
Пакінем.Карпук.
Прыйду.Новікава.
А калі мы прапануем вам дагавор?Карпук.
Гэта што — як у венграў? А здолееце даць маладняк, кармы, іншую дапамогу?Новікава.
Пастараемся.Карпук.
Трэба абмазгаваць.Новікава.
Згаджайцеся!Карпук
Зязюля
Новікава
Зязюля.
І ўсё стане ясна?Новікава.
У спрэчках шмат прасвятляецца. Як зацікавіць? Як зрабіць, каб на агульнае працавалі гэтак жа, як на сваю гаспадарку?Зязюля.
Вы сур’ёзна?Новікава.
Хіба вам няма чаго сказаць? Праграма — не на адзін год. Давайце працаваць. Глядзіце, світае!Зязюля.
Ага! Ужо раніца.Новікава.
Я павінна развітацца: у шэсць трыццаць селектарная сувязь з гаспадаркамі.А дарэмна! Увогуле, зайздрошчу…
Ляшчук.
Алена Мікалаеўна! Дзе вы былі! Я вас шукаў усю ноч!Новікава
Ляшчук
Новікава.
Дзесьці я прачытала: ісціна, уся ісціна, ніколі не бывае поўнасцю на тым ці іншым баку. Будзем рыхтаваць новае бюро.Ляшчук.
Хіба няма падставаў яго зняць?!Новікава.
Фармальна — колькі хочаце! А здымаць не будзем. Калгас — гэта базіс. Вы ж наіўна перакананы, што сельскую гаспадарку зможа ўзняць…Ляшчук
Новікава