Зязюля
Новікава.
Значыць, змены своечасовыя?Зязюля.
Я пайшоў бы далей.Новікава
Зязюля.
Што б я рабіў без шабашнікаў? Вунь, КБА. Шэсць гадоў арганізацыя будуе!Новікава.
Як вы ім плаціце?Зязюля.
Усё, што належыць па дзяржаўных нормах і расцэнках, плюс дваццаць працэнтаў за тэмпы, дваццаць — за якасць і дваццаць… за тое, што яны наогул малайцы!Новікава.
Здорава!Зязюля.
Калі трэба, не бойцеся аддаць чалавеку сумленна зароблены рубель! Сёння рубель пераплацім — заўтра ён нам мільёнам абернецца.Новікава.
Пётр Іванавіч, у вас так многа ворагаў! Чаму — вы думалі?Зязюля.
Калі чалавек столькі гадоў прарабіў старшынёй і не нажыў ворагаў… Прыціснуў гультаёў, хапуг, п’яніц — пасыпаліся ананімкі. І ў самы разгар жніва вы ўсё кінеце, прыедзеце правяраць! Некалькі камісій за тыдзень! І кожнай увагу, транспарт… Дарэчы, заўтра пачынаем уборку бульбы, а вы — перавыбары… Не маглі пачакаць! А калі я пастаўлю пытанне — спяшацца не будзеце, гады мінуць! На скаргі працоўных рэагуюць. А старшыня — які ж ён працаўнік? Верыце ананімшчыкам — у калгасе будзе разбэшчанасць. Бо чалавек, на якога пішуць, якога правяраюць, разгублены — не ведае, як быць, што рабіць.Новікава.
Гэта вы разгубленыя?Зязюля.
Мне, Алена Мікалаеўна, губляць няма чаго. Штосьці вось тут забіта, пуста…Новікава.
Ведаеце, што пра вас гавораць? Нязручны чалавек.Зязюля
Новікава.
А ўсе сродкі — на КБА, водаправод…Зязюля.
Не ўсе. Напрамак галоўнага ўдару — кармацэх. Так мы збіраемся выконваць… Вунь — кармарэзкі, змяшальнікі, запарвальнікі, агрэгаты для апрацоўкі, механізмы для раздачы…Новікава.
Чакайце! Гэта што — з міжнароднай выстаўкі?Зязюля.
Пара выходзіць на еўрапейскі ўзровень.Новікава.
Але ж гэта меркавалася не вам!Зязюля.
Алена Мікалаеўна, ведаю я гэту гаспадарку, у іх іржавела б гады два… У мяне — праз тыдзень хлопцы пусцяць!Новікава
Зязюля.
Сёння — вымову, заўтра — малака ўдосталь… Будзем гатаваць такія далікатэсы для кароў — гарадскія рэстараны пазайздросцяць… Галоўнае цяпер — замацаваць моладзь і тых, хто застаўся. Моладзі, зразумела, каб весела, цікава… Танцы, шманцы, абдыманцы… Але што прывязвае да зямлі? Калі чалавек пабудаваў дом, упрыгожыў яго, стварыў выгоды ды яшчэ пасадзіў вакол сад — ён не паедзе. Будзьце ўпэўнены!Новікава.
Колькі сродкаў ідзе на жыллё?Зязюля.
Колькі ні расходуем, мала! Горад у такім даўгу перад вёскай! Дзесяткі гадоў — браў, браў!.. Іншым галінам трэба пацясніцца. Інакш апусцеюць сёлы! Калі мы сёння прагледзім вёску, заўтра мільярды не дапамогуць!Новікава.
Які вы цёплы! Не прастудзіцеся?Зязюля.
Купаюся ў палонцы.Новікава.
Вось не падумала!Зязюля.
Першую зіму ўся вёска глядзець хадзіла на «голага» старшыню. «Сынок, гэта ты сам ці табе доктар прапісаў?»Новікава
Зязюля.
Вёска ёсць вёска. Памятаю, лазню пабудавалі. Прыйшлі з парторгам, мыемся. Больш ніхто не заходзіць — гадзіну, другую… Выходзім — народу вакол!..Новікава
Зязюля.
Вядома! Быць старшынёй… на востраве.Новікава.
На востраве?!Зязюля.
Працуеш, нікога не бачыш… А па радыё толькі паведамляюць — чаго, колькі здаць…Новікава
Зязюля
Новікава.
Самому сорамна? Разбэсцілі ўласніка, а цяпер не ведаеце, як з ім справіцца?