Бондар.
Хто яшчэ?Жанчына.
Давай, парторг!Бондар.
Работа земляроба — справа сезонная. Калі ў час уборкі стаяць пагодлівыя дні і табе вядома, што заўтра пойдуць дажджы, — тут усё залежыць ад працаўнікоў. Знойдзеш з імі агульную мову — паспеюць, убяруць ураджай. Не знойдзеш — будуць казённа выконваць работу. Дык вось — каб людзі за табой ішлі, трэба для іх штосьці рабіць. Да Зязюлі ў нас многа і прыгожа гаварылі пра клопат аб людзях і мала клапаціліся пра канкрэтных Марыяў, Сцяпанаў, Аўдоццяў…Ляшчук.
Да Калядаў і пасля…Бондар.
Розніца паміж некаторымі прамоўцамі і Зязюляй у тым, што яны гавораць, а Зязюля робіць.Ляшчук.
Ты б лепш пахваліўся, колькі грошай, калгасных грошай, Зязюля ўбухаў на банкет артыстам!Бондар.
Раней акцёры былі далёкія ад калгаснікаў, здавалася, яны людзі з іншага свету. А калі гэта пасля канцэрта калгаснікі маглі чокнуцца чаркамі са славутасцямі, якіх яны раней бачылі толькі на экранах тэлевізараў, чулі па радыё? А цяпер маглі, пакруціўшы за гузік, пагаварыць пра жыццё… Назаўтра нашы людзі ўжо інакш глядзелі тэлевізар, інакш слухалі радыё — гэта ўжо было сваё!Ляшчук.
Цудоўна! Толькі няхай грошы на банкет Зязюля выклаў бы са сваёй кішэні!Бондар.
Ты думаеш, старшыня надта зарабляе, пры яго рабоце на знос?..Ляшчук.
Мы сабраліся не для абмеркавання, каму колькі плацяць!Бондар.
Становішча старшыні такое, што важна не толькі тое, што людзі гавораць, але і што думаюць. Успомніце, Зязюля быў у бальніцы, з сэрцам. У гэты час за масавы падзеж парасят некалькі чалавек пакаралі. Калі Зязюля пра гэта даведаўся, ён добраахвотна ўнёс трыста рублёў як частковую кампенсацыю страт, хоць ніхто ад яго гэтага не патрабаваў.Ці ўсё Зязюля робіць правільна? Не. Ён чалавек. Шукае, памыляецца, дзейнічае. Але ў галоўнай сваёй стратэгіі — усё для чалавека, усё для працаўніка — ён мае рацыю. Шкада толькі, што ў нашага старшыні, як у Змея Гарыныча, няма сямі галоў. Знялі б за «незаконнае» будаўніцтва, за «пераплаты», за непаслухмянасць — засталіся б яшчэ галовы… Сёння, як і ўчора, я буду галасаваць за Зязюлю.
Бабулька.
Сынок, за ўсё, што ты зрабіў для сыноў і ўнукаў…Хлопец.
Ну, Фёдараўна! Прыязджалі з музея — не аддала!Жанчына.
Гэтаму ручніку — цаны няма.Зязюля
Стары
Бондар.
Давай, Данілавіч!Стары.
Коней звялі. Цяпер за старшыню ўзяліся? Я так думаю. Мы тады ўсім сходам… Памятаеце? Прагаласавалі, каб будоўлю пахаваць. А адказвае Зязюля, адзін. Ці справядліва? Дык няхай здымаюць і нас. Усіх. Хто са мною згодны?Ляшчук
Стары.
З калгаса выключайце!..Ляшчук.
Далей ехаць няма куды… Дагаварыліся!Бондар.
Не заўсёды ён быў добры.Ляшчук.
Тады, прынамсі, была дысцыпліна… Гэта добра, што вы гарой за старшыню! Але мне пазванілі з Ленінграда — дырэктар буйнога завода… Ці не крыўдзім… І даведаўся, што Зязюля даў згоду ад вас паехаць. Дык пра што спрачаемся?Пажылая.
Хлусіш!Маладая.
Наш Іванавіч — ніколі!Мужчына.
Паклёп!Ляшчук.
Паклёп? Няхай раскажа, якую тэлеграму атрымаў раніцай.Зязюля.
«Прыязджай прымаць справы. Громаў».Кацярына.
Іванавіч, і ты… згадзіўся?Зязюля
Кацярына