Новікава.
Ой, як мне не хочацца праводзіць сёння сход!Бондар.
Я пакажу вам усё.Новікава.
Прабачце, люблю сама…Карціна дзесятая
Зязюля.
Прабачце!Бондар.
Давайце пагутарым. Шчыра. Як гэта мы робім на праўленнях — думкі ўголас і толькі праўду.Новікава.
Нам хацелася б ведаць, па-першае, ці ўмееце вы заварваць чай. Па-другое, як вы ацэньваеце работу Зязюлі. І трэцяе — чаму вы адмовіліся ад будаўніцтва комплексу. Што гэта — звычайная сялянская асцярожнасць пры сустрэчы з новым або…Бондар.
Тады адразу да другога і трэцяга пытанняў. Хто хоча выступіць? Галоўны заатэхнік?Заатэхнік.
Учора я падрабязна гаварыў пра хамства Зязюлі, пра тое, чаму ён баіцца комплексу. Увечары, на сходзе, я прадоўжу.Антонавіч
Валянціна
Бондар.
Давай, Валянціна.Новікава.
Можаце сядзець, калі вам зручней.Валянціна
Ляшчук
Новікава
Валянціна
Ляшчук.
Няўжо інстытут, вялікі калектыў?!.. На чале з доктарам навук?!..Валянціна.
Яны лічылі чужое. А мы — сваё! Тут жа нашы прэтэнзіі да комплексу.Жанчына.
Што ж твой акадэмік да нас ні разу не заявіўся? Не пагаварыў, не паслухаў? Ды і ці бачыў ён калі-небудзь карову?Ляшчук.
Стары, хворы чалавек! Думаеце, мы не ведаем мінусаў комплексу? Малако патрэбна! Калі сёння дзесьці дзеці без малака, дык гэта з-за вашага кансерватызму.Валянціна.
Мы падлічылі — для гэтага эксперыментальнага комплексу нам давядзецца купляць не толькі канцэнтраты, але нават салому. Па праекце вытворчасць кармоў прадугледжваецца весці на паліўны́х землях. Аднак яшчэ нават не падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на меліярацыю зямель. Што гэта, як не галавацяпства? Чым кароў карміць — вашымі абяцанкамі?Калі месца для каровы каштуе ў чатыры разы больш, чым сама карова, дазвольце спытаць — што для чаго? Вам патрэбен комплекс ці малако? Дарэчы, увесь свет будуе простыя памяшканні.
Новікава
Бондар.
Зязюля, пляменніца Пятра Іванавіча.Новікава.
Вось як!Валянціна.
Будаваць тут такі гігант — тое ж самае, што сіламі невялікай арцелі — атамную электрастанцыю. Цяжка і нявыгадна.Пажылы.
Во дае!Ляшчук