Ляшчук.
Алена Мікалаеўна, вы — жабрачка ў параўнанні з гэтым домам! Каб іх разарыць — сто гадоў усім райкомам на абеды…Кацярына.
Сядайце, госцейкі!Чыстая, ніякага спірту.
Ляшчук
Антонавіч.
Калі я быў малады, гаварылі: «Стынут сиськи у подружки, не хватить ли нам по кружке?»Кацярына.
Бацька! Людзей пасаромейся!Ляшчук.
Алена Мікалаеўна, памятаеце, на нарадзе Худзянкоў: «Я поднимаю тост… Тьфу, поднимаю вопрос…»Новікава
Кацярына.
Калка ў плоце не мінаюць!Ляшчук.
Алена Мікалаеўна! Гаспадары пакрыўдзяцца! І я не бачыў ніводнага алкаголіка, які б спіўся на каньяку.Новікава.
Наліўку хачу пакаштаваць. Стоп! Дастаткова.Кацярына.
От наліў! Як лякарства!Новікава.
Наперадзе цяжкі дзень.Ляшчук.
Антонавіч, табе колькі?Антонавіч.
Краёў не бачыш, ці што?Ляшчук.
Гэта размова! Песні яшчэ пяеш?Кацярына.
А як жа? Бацька запяе — трэба тры чалавекі, каб яго перакрычаць! Ну, госцейкі, за ваша здароўе!Новікава.
І за ваша!Кацярына.
Маладая, прыгожая… І такі раён! Як ты спраўляешся?Новікава
Ляшчук
Новікава
Ляшчук.
Гэта думка кіраўніцтва.Новікава.
Кацярына, як вам удаюцца такія надоі?Кацярына.
Я карову пагладжу, словы добрыя гавару, пачастую чым-небудзь смачным — вось яна ўсё малако і аддае. Карова — яна жывая, цяпло любіць… А то прыязджаў тут адзін ахламон, лектар. «Карова — гэта машына, якая перапрацоўвае…»Далібог, так і сказаў — машына. Мае пярэсценькія калі б гэта пачулі, вось бы аддалі яму малако!
Новікава.
Смаката! Ніколі гэткага не ела!Кацярына.
Я табе так скажу — на вёсцы толькі гультай без гаспадаркі. Калі ёсць жаданне — будзе ўсё!Новікава.
А ў суседзяў справы няважныя.Кацярына.
Дык ты паглядзі, як яны працуюць — бульбу ўсю згэмкалі, з зямлёй, з саломай… Га!Антонавіч.
Быў я той восенню на радзіме, па дакументы ездзіў… Гляджу, забілі кабана, сала і мяса ўзялі, а астатняе — у яму. Закапалі… «Што вы робіце?» — «Ды ну, будзем важдацца…»Кацярына
Антонавіч.
Раней, бывала, ідзе карова, кладзе ляпёшкі. Мужык — рукамі — бярэ гэтыя ляпёшкі і нясе на поле.Кацярына.
Бацька! За сталом…Антонавіч.
Пачакай. Выцер рукі пясочкам, травой і пайшоў. Вось як любілі зямлю!Ляшчук.
Кацярына, кажуць, у цябе тры свае каровы! Навошта?Кацярына.
Адкуль тры, Міхайлавіч? Адна старая, дзесяці цялят, другая маладзейшая, трох цялят, ну і цялушка. Малако здаём. Іванавіч сказаў: трымайце што хочаце, колькі хочаце, але лішняе здавайце ў калгас.Ляшчук.
Курэй многа?Кацярына.
А хто іх лічыў?Ляшчук.
Жывуць людзі!Антонавіч.
Міхайлавіч, я чуў, учора ты лаяў асабістыя гаспадаркі?Ляшчук
Антонавіч.
У магазіне падвялае. Яшчэ калі будзе… Як бы я ні працаваў у полі, вы потым недзе ўсё роўна дасцё прамашку — з транспартам або на захоўванні, і ўся мая праца… Вунь, у «Прагрэс» студэнты прыехалі, моркву ўбіраць. Так стараліся! А машыны — не прыйшлі! І ноччу ўся морква памерзла… Ты б бачыў, як горка плакалі студэнткі!Ляшчук.
Антонавіч, давай шчыра — ты адпрацаваў напружаны дзень у калгасе. Ці здужаеш яшчэ адну змену на сваёй гаспадарцы?Кацярына.
Ой, Міхайлавіч, калі ёсць інтарэс…Ляшчук.
Не веру! Прысядзібны ўчастак, дарагія мае, — гэта фактычна другі рабочы дзень. Або тут, або там прыйдзецца халтурыць. Але тут — сваё!Кацярына.
Ешце! Ешце! А то будзе, як на адным вяселлі: «Усё было, але не хапала аднаго — прымусу…»Антонавіч.
Вось скажы, Міхайлавіч. Адкуль у вас, кіраўнікоў, такая пашана да беднасці? Вы прывыклі — калі бедны, то святы, заўсёды мае рацыю. А бедны сёння — гэта гультай, балаболка або п’яніца… Рыгор табе бліжэй. Прызнайся!Ляшчук.
Складаныя пытанні задаеш, стары!