Ляшчук
Новікава.
Сяргей Міхайлавіч, калі ў Зязюлі дзень нараджэння?Ляшчук
Новікава.
Камісія столькі працавала і не высветліла, калі ў старшыні дзень нараджэння?..Ляшчук.
А калі ён нарадзіўся?Новікава.
Калі адбылося бюро.Ляшчук.
Так, зрабілі падарунак… Тым не менш прапаную — сабраць камуністаў, з кожным папрацаваць…Новікава.
Па схеме: вышэй пасада — больш розуму?Ляшчук.
Навошта гэтая каніцель?Новікава.
Я больш за вас абурана! Злая, як ведзьма! Што, у райкома няма іншай работы?!Ляшчук.
А пакідаць малых без малака — маральна?Новікава.
Новае, нават самае прагрэсіўнае, нельга навязваць сілай.Харытончык.
Я хацеў бы, Алена Мікалаеўна, атрымаць аўдыенцыю.Новікава.
Слухаю.Харытончык.
Пазней. Мне трэба сёе-тое ўсвядоміць.Ляшчук.
Ствараецца ўражанне, што вы пазбавіліся ад Вераб’ёва.Новікава.
Павел Паўлавіч — максімаліст, прад’яўляе сабе і іншым празмерныя патрабаванні. Я таксама не анёл… Як бы нам удваіх не наламаць…Ляшчук.
Нерацыянальнае выкарыстанне часу!Новікава.
Бадай. Дзе ж старшыня? Не магу зразумець яго да канца.Ляшчук
Новікава.
Ці не занадта многа?Ляшчук.
Калі шчыра — мала здымаем. Чалавек заваліў работу, яго б з партыі… А мы — вымову… Потым будзем доўга шукаць, куды б уладкаваць!.. Капіталіст — ці трымаў бы такога? Вось калі б пабегаў у пошуках работы, паабіваў парогі… Алена Мікалаеўна, нашы продкі марылі аб малочных рэках… Вось там, на горцы, будзе стаяць наш прыгажун! Не рэкі — мора малака! Іншыя бачаць у сне «Жыгулі», мілых жанчын, дачы… А я — вось гэты комплекс і адну жанчыну…Новікава
Ляшчук.
Ага! І гора таму, хто перашкодзіць нашым планам!Знаёмцеся, Алена Мікалаеўна, — сельскі інтэлігент Рыгор Іванавіч Шумак, рахункавод. Куды разагнаўся, Рыгор?
Рыгор.
Добры дзень! Заходзьце! На зайчыка, раніцай падстрэліў. Я ў магазін, сала купіць…Новікава.
Як? У магазін — па сала?Рыгор
Новікава
Рыгор.
І тую гатоў пад сякеру — не нясецца!Новікава.
Што ж яблыні не пасадзіце?Рыгор.
Не родзяць. Зямля не садовая.Новікава.
Але ў суседзяў, я бачу, антонаўка, пепінка, ранет…Рыгор.
Дык колькі гною кладуць! У зямлі з раніцы да вечара! Як чэрві… Вунь, цяпліцы, парнікі… Нутрый разводзяць, трусоў… І на базар! Бачыце, якія дамы адгрукалі? Буржуі! Дальбог! Дзе гэта бачылі, каб калгаснік… У кожным двары — каровы, некалькі кабаноў… А курэй, качак — не злічыць! Калі ж ім на ферме працаваць!Новікава
Рыгор.
Я сігналізаваў — і ў раён, і ў вобласць… А як жа! Мы з вамі — адну вялікую справу… Калісьці мой бацька і больш бедных раскулачваў! Часам глядзіш і думаеш — навошта рэвалюцыю рабілі? Каб вось гэтак багацелі?!Новікава.
А няўжо для таго, каб зямлю ператвараць у пустку?Ляшчук.
Загнуў, Рыгор, загнуў!Рыгор.
Рыба гніе з галавы — няправільны курс у старшыні! Велічную грандыёзную Харчовую праграму ён зразумеў вельмі аднабакова. Патурае гаспадарам! Самым літаральным чынам!Ляшчук
Рыгор.
Не! Лепш на паляванне… Прырода, прастор… Кніжку пачытаю. Або каму заяву… Почырк прыгожы. Тры вёскі абслугоўваю! На грамадскіх, так сказаць, асновах.Ляшчук
Рыгор.
На сходзе ўчора ледзь не з’елі… Шмат ведаю!Ляшчук.
Рыгор, правядзі нас да Кацярыны.Рыгор.
Я — да гэтых куркулёў? Ну не!Ляшчук.
Рыхтуйся і сёння выступіць.Новікава.
Калі я бачу дужага мужыка і запушчаны дом…Ляшчук.
Падленьваецца, але мысліць правільна.Новікава.
Калі падленьваецца, то мысліць няправільна. Сімпатычныя домікі!