Таня
Кацярына.
Не адпусцілі? Хто?Таня.
Калгаснікі!Кацярына
Таня.
Што было!Кацярына.
Пачакай, дачушка… А Лешч? Ён так не пакіне!Вераб’ёў
Бондар.
У нас сапраўды так.Вераб’ёў.
Так лічыць — гэта значыць, не разумець сутнасці! Нельга гэтыя працэнты класці ў аснову! Людзі бясплатна карыстаюцца грубымі кармамі, іх жывёла паўгода пасвіцца на грамадскіх землях! А маладняк па ільготнай цане, збожжа?! Урэшце, селянін купляе ў дзяржаўным магазіне прадукты, у тым ліку самы танны ў свеце наш хлеб!.. Прыйдзецца, парторг, зрабіць вывады…Бондар.
Што я? Калгаснікі…Ляшчук.
Не прыкідвайся авечкай! Ты за каго галасаваў?Бондар.
За Зязюлю. Яго я ведаю лепш. Да таго ж прэтэндэнт, Харытончык, быў… падпіты, спаў.Вераб’ёў.
Ды не п’е ён! Ты — супраць пастановы райкома?Бондар.
Райком рэкамендуе, а вырашае сход.Вераб’ёў.
Думаеш, гэта пройдзе табе дарма?Бондар
Вераб’ёў.
Ты ўяўляеш, чым гэта для цябе абернецца? Вось што, ідзі да Зязюлі. Няхай адмовіцца. Пісьмова! Інакш…Бондар.
Ноччу? У яго такі сабака!..Вераб’ёў.
Шкада, што табе так весела. Прыйдзецца вярнуцца ў школу.Муж
Новікава
Муж
Новікава.
Зайздрошчу вам, хірургам!Муж.
Гаварыў — не згаджайся на райком!Новікава.
Не згадзілася б я — першым стаў бы чалавек накшталт цябе, для якога ўсё проста і ясна. Намеціў — і рэж…Муж.
Не разумею — ты баішся яго магутных асабістых гаспадарак? Быў нэп. Патрэба адпала — адмовіліся.Новікава.
І цяпер селяніна не прымусіш працаваць на агародзе.Муж.
Дык што ў Зязюлі?Новікава.
У яго перабор — толькі гэтым і заняты. Не мясам і малаком, а тым, што лягчэй і больш даходна — гароднінай! І на базар! А на фермах надоі ўпалі.Муж.
А па раёне?Новікава.
А па раёне — дзевяць звышбагацеяў… І побач — голыя асабістыя гаспадаркі: ні парасяці, ні курыцы… Што ж далей? Або лепш не бачыць гэтай дысгармоніі? Не думаць?Муж.
Так, дзяўчынка, табе не пазайздросціш! Ты добра ведаеш Зязюлю?Новікава.
Калі мне было гэтым заняцца? Камісія разабралася грунтоўна.Муж.
Калі б я аперыраваў толькі на падставе вывадаў камісіі… О-хо-хо!Зязюля
Міхась.
І нават кабанчыка не ўзялі! Зайшоў у камітэт камсамола — хлопцы, выручайце!..Зязюля.
А як жа з перадачамі? Міхась, Таня ад’язджае.Міхась.
А што я магу?Зязюля.
Ты мужчына ці не? Я ў твае гады… Спалі мост, перакапай дарогу!.. Калі ўпусціш такую дзяўчыну… Ідзі, яна чакае!Міхась.
Як — зараз?!Зязюля.
Раніцай яна паедзе.Таіса
Зязюля.
Зараз?!