Ляшчук.
Што ж, доля праўды… Аркестр тады добры, калі ўсе слухаюць дырыжора. Патрэбен вам гадзіннік, дзе кожнае колца ідзе сваім ходам?Таіса.
Да гэтага часу людзей лічыце вінцікамі?Ляшчук
Рыгор.
Вітаю, Сяргей Міхайлавіч!Я гавару, дарэмна старшыням далі такую волю. Жартачкі, на тэрыторыі калгаса ён мае больш улады, чым Саўмін! Сапраўды! Любую авантурную ідэю прапануе, праўленне прагаласавала — і ніхто не адменіць… Некалькі гадоў — і чалавек робіцца горшым.
Жанчына ў квяцістай хустцы
. Жонку тваю Іванавіч аслабаніў ад кладаўшчыцы за доўгія рукі. Вось ты і зуб на яго…Рыгор.
Я за праўду! А вы — баіцеся!Жанчына
. На каго Бог, на таго і людзі.Мужчына.
Я б табе за Іванавіча, за «сігналы»…Рыгор.
Ты загрудкі не хапай! Ужо нахлябтаўся, наліў бельмы, праслаўляеш калгас!Мужчына.
Так, я выпіў. Таму што добра ў нас ужо не будзе…Рыгор.
Незаменны!Мужчына.
Для нас — незаменны! Табе — любы, хоць з гліны!Пажылая жанчына
. Даўно вайны не было, вось і псуюцца людзі.Маладая.
Адсохні табе, Паліна, язык!Пажылая.
Верка пытаецца: «Баба, а што такое вошы?»Маладая.
Што?Пажылая.
Вошы. Ну, вош, гніда…Маладая.
А! Забіце — не разумею, за што здымаюць!Пажылая.
Памятаеш, як упаўнаважанага прымусіў сесці за руль камбайна? «Ты, дарагі таварыш, папрацуй да вечара, а потым я табе далажу зводку!» Мала было такіх момантаў?Антонавіч
Жанчына
. Сіненькай…Антонавіч.
Так. І не гаварыў, а пытаўся — як жывяце, у чым маеце патрэбу…Жанчына
. А ведаеце, калі я ў Іванавіча паверыла? Калі пабудаваў лазню! Як мы дагэтуль мыліся? Сорамна сказаць!Маладая.
У начоўках.Мужчына
Гарэзлівы хлопец
. Вы ўсе — як на пахаванні… Кузьміч, а памятаеш, як Іванавіч хацеў адправіць цябе ў санаторыю, а ты прыбег з палкай: «Не паеду! Знайшлі дурня! Ведаю, чым там займаюцца!»Жанчына
. Смяемся, а хто ведае — як будзе з новым…Маладая.
У суседзяў, у Каменцы, усе разбегліся.Харытончык.
Сяргей Міхайлавіч, калі б гаспадарка была вашай, уласнай, каго б вы прызначылі — мяне ці Зязюлю?Ляшчук.
Ні цябе, ні яго — сам…Харытончык.
А! Мы дарэмна саромеемся гаварыць — маё. Рана! А Зязюля ўмела выкарыстоўвае псіхалогію людзей у інтарэсах калгаса.Ляшчук.
Зможаш выступіць?Харытончык
Ляшчук.
Харытон, Харытон!Харытончык
Ляшчук.
Як?! Ты яе пакінуў?!Харытончык.
Сама пайшла.Ляшчук.
Хіба ў наш час каханне чаго-небудзь вартае?Харытончык.
Калі такая жанчына — многага вартае… Як вы думаеце, калі на гэтай пасадзе я здолею, змагу даказаць… Яна вернецца?Стары.
Новы старшыня? Дай пагляджу… Дзевяты на маім вяку. Э… Слабаваты! Не ў тыя аглоблі ўпрагаешся, сынок. Не пацягнеш, матузы тонкія.Ляшчук
Бондар.
Таварышы, заходзьце. Пачынаем сход.Таіса
Вартаўнік.
А бо! Гадзіна ночы! Справы…