Ляшчук.
Правільна! Калі пойдзе вышэй — раён, вобласць, — то штосьці страціць… Нават калі выскачыць у намеснікі міністра! Адзіная пасада, унікальная. Усё — ад размаху асобы. Можа высокага замежнага госця прымусіць выпіць з піўнога куфля віно — маўляў, аб мужчынскай годнасці ў нас мяркуюць па велічыні бакала… Можа разыграць міністра… Сыходзіць з рук. Гэта значыць, Зязюлю гэта даравалі. Таму дзейнічай! Іншага выпадку…Харытончык.
Вы задаволены сваёй работай?Ляшчук.
Ведаеш, чаго мне часам хочацца? Сабраць усе паперы — што нам пішуць і што мы пішам — і зрабіць на плошчы вялікае вогнішча! А потым махнуць куды-небудзь у вёску…Харытончык.
Кажуць, у Мінску амалоджваюць кадры і вам прапанавалі…Ляшчук.
Ага. Я адмовіўся.Харытончык.
Як?!Ляшчук
У гэтым гаі выступаў хор Пятніцкага! Дырэктар фабрыкі — можа гэта дазволіць?
Харытончык
Зязюля
Харытончык.
Як вы іх угаварылі?Ляшчук.
Ён каго хочаш угаворыць. А вось дарогу не зрабіў.Зязюля.
Рук не хапае.Ляшчук.
Навошта адмовіўся ад шэфаў?Зязюля.
Печань пачала пабольваць пасля банкетаў.Харытончык.
Хіба не ад вас залежыць, як прымаць шэфаў?Зязюля
Ляшчук.
Зязюля, ты ж недурны мужык! Ці можна параўноўваць умовы працы тут і на комплексе?Зязюля
Ляшчук.
Дзяржава падкіне!Зязюля.
Не хачу дзяржаўнага! І ці заўсёды яна зможа мне падкінуць? Ездзіў я нядаўна. Пабудавалі, а…Ляшчук.
Ну як ты не разумееш! Збожжа не хапае, бульбы… То засуха, то скрозь дажджы, холад… А дай нам тры… Ну хаця б два ўдалыя гады… Эх, Зязюля… Калі б не ўпарціўся…Зязюля.
Пакінулі б старшынёй?Ляшчук.
Хіба цябе толькі за гэта?Зязюля
Ляшчук
Таня.
Пётр Іванавіч, звоняць з Мінска. З міжнароднай выстаўкі. Сказалі, вельмі важна!Ляшчук.
Чакай! Свайму пераемніку пашукай кватэру. Самую лепшую!Зязюля
(Харытончык.
Пахаджу я адзін.Ляшчук.
Калі ласка!Сырадоем пачастуеце?
Таня.
Спазніліся — адвезлі!Ляшчук.
Штосьці я цябе не помню?Таня.
А я вас помню. Кацярыну Лукашэвіч ведаеце?Ляшчук.
Ну як жа! Такая прыгожая дзяўчына на ферме — скарб!Таня.
Не прыгожая, але даволі мілая!Ляшчук
Таня.
Хлопцам цікава — тэхніка! А нам — ручная праца? Пах аміяку ніякім душам не адмыеш. Прыйдзеш на танцы, а хлопцы нос вернуць: «Ферма прыйшла!»Ляшчук.
Так, трэба будаваць комплекс.Таня.
Там таксама: летам уставаць — у чатыры раніцы, апошняе даенне — у дзевяць вечара…Ляшчук.
Значыць, выйсця няма? Закрываем сельскую гаспадарку!.. Ну, а абавязак? Камсамолка?Таня.
Вы ж не засталіся ў вёсцы!Ляшчук
Таня.
Пляменніцу старшыні?Ляшчук.
Замужам? Не? Якія песні яна спявае?Таня.
За што вы здымаеце Пятра Іванавіча? Наш калгас лепшы за суседні!Ляшчук.
Калі я працую дрэнна, а сусед яшчэ горш, значыць, я перадавік? Арыентавацца трэба на ўзровень, які мог бы быць, павінен быць! Мне самому яго шкада. Але…