Ляшчук
Харытончык.
Часта бываеце?Ляшчук.
Я тут працаваў. Лепшыя гады! Часам з такім сумам… Самая вялікая любоў… Па сутнасці, адзіная.Харытончык.
А потым?Ляшчук.
А потым?.. Вось тут, Харытон, будзе стаяць наш прыгажун! Падабаецца месца?Харытончык.
Вам, спецыялісту па комплексах, лепей відаць.Ляшчук.
Не прыбядняйся — сам кандыдат!Харытончык.
Кандыдатаў шмат. А вось беспамылковых, аптымальных рашэнняў… З кім гэта ідзе Вераб’ёў?Ляшчук.
З парторгам. Павінен будзеш адразу змяніць…Вераб’ёў.
Знаёмцеся, Харытон Васільевіч, — партыйны бог калгаса.Харытончык.
Выконваецца праграма?Бондар.
Шмат шумім.Харытончык
Бондар
Харытончык.
Лічыце, справа непатрэбная?Бондар.
Калі ў эскімоса няма рыбы — ён што робіць? Сядае ў лодку і едзе лавіць.Вераб’ёў.
Чаму не быў на бюро?Бондар.
Прыступ адолеў.Вераб’ёў.
Партком правялі? Далі ацэнку рабоце Зязюлі?Бондар.
Калі? Уборка.Вераб’ёў.
Ох, Бондар! Грахі старшыні на тваім сумленні — дзе кантроль за дзейнасцю адміністрацыі?.. Людзей падрыхтаваў?Бондар.
Аб’ява аб сходзе вісіць.Вераб’ёў.
Сакратар парткома! Народ павінен разумець — гэта не чыёсьці свавольства. Надзённая неабходнасць!Бондар
Вераб’ёў.
А дзе была партыйная арганізацыя, калі старшыня парушаў статут, злоўжываў уладаю?Ляшчук.
Харытон Васільевіч, твае планы да сходу?Харытончык.
Хацеў бы агледзець гаспадарку.Бондар
Вераб’ёў.
Рана? Ды за гэты час вы такое наробіце — новы за год не расхлёбае!Бондар.
Есці будзеце?Вераб’ёў.
Ці не збіраешся нас пачаставаць?Бондар.
Клопат пра людзей — асноўны прынцып калгаса.Вераб’ёў
Бондар.
Няшчасны выпадак.Вераб’ёў.
У кожнага няшчаснага выпадку, гаворыць пракурор, ёсць аўтар. Дрэнна з людзьмі працуеце! Пойдзем паглядзім, дзе будзе сход.Ляшчук.
І прышлі да нас старшыню!Харытончык.
Надвор’е нялётнае. (Ляшчук.
Надвор’ем таксама настаў час кіраваць.Харытончык.
Як Зязюля стаў старшынёй?Ляшчук.
Працаваў другім сакратаром райкома камсамола. А потым — дайце самы адсталы калгас… Пачынаў нядрэнна. А сёння — рэтраград, кансерватар… Дзе, калі спыніўся? А можа, спалохаўся?Харытончык.
Як вы думаеце — чаму я згадзіўся яго замяніць?Ляшчук.
Вядома, там было спакайней. Але ты даўно здольны на большае. Што такое старшыня калгаса? Фенаменальная фігура! Неяк, яшчэ пры мне, Зязюля паехаў да сваякоў жонкі, далёка… І ўбачыў — развал, п’янства… Прыходзіць да першага… Чакае сорак мінут. Праз гадзіну сакратарка паведамляе — прыняць не зможа. Зязюля: «Зайдзіце і перадайце — праз дзве гадзіны я буду ў абкоме, а праз чатыры ў кабінеце сакратара абкома ён будзе прасіць у мяне прабачэння…» Тая зайшла, далажыла…Харытончык.
І Зязюля быў прыняты.Ляшчук.
Але хто такі Зязюля? Старшыня калгаса. 450 чалавек. Столькі ж у любым цэху фабрыкі. Але ці можа начальнік цэха пайсці да першага сакратара райкома і патрабаваць спаткання? А Зязюля можа. Незвычайная пасада! Чалавек можа мець доступ да генеральнага сакратара, застаючыся на адной і той жа пасадзе дзесяткі гадоў.Харытончык.
У калгасе ў старшыні няма росту.