Зязюля.
Кахаць цябе, нікуды не спяшацца.Таіса
Зязюля.
Вось табе і на! Таіса, я чакаў, пакуль падрасце сын, дачку хацеў выдаць… Давай здзівім свет — пажэнімся. Я застаюся ў цябе.Таіса.
Ха! Калі стаў беспрацоўным… Мілы, ты мне патрэбен на кані!Зязюля.
Шкада, коней перавялі.Таіса.
Распачынаць важданіну з разводам… Ці не з’ездзіць табе ў ЦК?Зязюля.
За іншага — мог бы.Таіса.
Калі памёр адзін з каралёў, на яго грудзях выявілі наколку: «Далоў караля!..» Ты даўно хацеў вызваліцца.Зязюля.
Я?!Таіса.
Падсвядома. Хіба ж не? Ну што ж, няма ліха без дабра. Як гаварыў Чапай — напляваць і забыць. Паслухай, як завуць твайго прыяцеля?Зязюля.
Якога?Таіса.
З Ленінграда. Памятаеш, ты вазіў нас у паляўнічы домік…Зязюля.
А, Фёдар, сябар дзяцінства.Таіса.
Што ён табе прапанаваў? Падсобную гаспадарку?Зязюля.
Ды ну, гэта жарт.Таіса.
Настойліва ён гэта рабіў! Звані.Зязюля.
Навошта?Таіса.
Што табе тут свеціць? А колькі нерваў, знявагі!.. Ну?Зязюля.
Хочаш жыць пад Ленінградам?Таіса.
Гэта табе трэба паехаць!Зязюля
Таіса.
Наперадзе ў цябе — новае жыццё. Васьмігадзінны рабочы дзень, тэатр, кнігі…Зязюля.
Столькі гадоў аддаў калгасу!Таіса.
Праз год, другі, калі гаспадарка пакоціцца ўніз, яны зразумеюць, каго страцілі! Што з табой?Зязюля.
Нічога.Таіса.
Забудзь, выкінь з галавы! Пачні жыць, як людзі!Зязюля.
Так, так.Таіса
Зязюля.
Так.Таіса.
А ведаеш, сёння я хацела з табой развітацца. Назаўсёды.Зязюля.
Лепшага моманту не будзе.Таіса.
Не злуй! Калі звольнішся са старшыняў — што нам перашкодзіць быць разам? Такіх мужыкоў — пашукаць!Зязюля.
Калі пачыналі, кожную карову ведаў пайменна.Таіса.
Час пажыць і для сябе.Зязюля.
На першую зарплату купіў веласіпед. І па фермах. Раніцай даваў заданне — увечары правяраў…Таіса.
Забудзь!Зязюля.
А калі не было чым карміць цялушак…Таіса.
Спыніся!Зязюля.
Добра, паспрабую.Таіса
Зязюля.
Што?Таіса
Зязюля.
Так? Тады ідзі да мяне…Таіса
Зязюля.
Гэтымі днямі.Таіса.
Калгаснікі цябе адпусцяць?Зязюля.
Куды яны дзенуцца?Таіса.
Ведаеш, чаму я пайшла ад Харытона?Зязюля
Таіса.
Не ўмееце за сябе пастаяць!Зязюля.
Не шумі. Я зараз пайду.Таіса.
Я буду з табой. Але ты не павінен здавацца!Зязюля.
Няхай маладыя.Таіса.
Стары?! Французскія вучоныя лічаць, што малады ўзрост — да 45, сталы — да 59, пажылы — да 75, а стары — за 75…Зязюля.
Пакуль малады — махнём на поўдзень! Ляжыш на цёплай хвалі…Таіса.
Поўдзень табе нічога не дасць. Трэба змяніць сітуацыю.Зязюля.
Хочаш на другое месца?Таіса.
На тое ж самае.Зязюля
Таіса.
Вазьмуся.Зязюля.
Ну-ну! Дай Божа нашаму цяляці ды воўка спаймаці.Таіса.
Ты куды?Зязюля.
Здаваць справы твайму мужу.Карціна трэцяя
Зязюля.
Як быццам дажджу не будзе. Што сумны, камісар? Вясёлыя людзі менш хварэюць і даўжэй жывуць.Бондар.
Як яны маглі?Зязюля.
Ведаеш?Бондар.
Вераб’ёў званіў — рыхтуй сход…Зязюля.
Ты тут ні пры чым. За ўсё адкажу сам.Бондар.
Хіба я пра гэта? Не маглі без парторга! Парушэнне!Зязюля.
Паеду — і ўсё забудзецца.Бондар
Зязюля.
А што прапануеш — брыгадзірам?