Міхась.
Іванавіч сказаў, каб я ўзяў паўкабана.Таня.
Паўкабана? Бяры пілу, злаві кабана і пілуй… Табе трэба на склад. Што ты тут топчашся?Зязюля.
Чыя гэта машына пыліць? О, гэтага яшчэ не хапала…Звар’яцела! На таксі? Толькі ўрачы могуць сабе гэта дазволіць!
Таіса
Зязюля.
Аднак!Таіса.
Дык вось яна, Галынка!Зязюля.
Па грыбы, па арэхі?Таіса.
Водпуск! Магу я распараджацца, як мне хочацца?Зязюля
Таіса.
Займайся справамі. Я кошка, якая сама па сабе… Прывезла таблеткі — сёння спатрэбяцца… Па адной тры разы.Харытон? О-ля-ля!
Харытончык
Таіса.
У парадку. Не мог выбраць другі калгас?Харытончык
Таіса
Зязюля.
Нашу, нашу.Харытончык
Зязюля.
Я прывёз цудоўнае чэшскае піва! І таранку. Хто больш вып’е?Харытончык.
Кідаеце пальчатку?Зязюля.
А ракаў у нас — кошыкамі! Табе тут спадабаецца. Харытон, я пакажу ўсе слабыя месцы гаспадаркі. Раскажу, на чым можна пагарэць, страціць рэнтабельнасць… Пі піва.Харытончык
Зязюля.
А я алкаголік, так?.. Калі не раскрыць тайную механіку, маленькія хітрыкі — у трубу! Але — адна ўмова. Дакладней, просьба. Не згаджайся на комплекс, пакуль не адбудуеш КБА, кацельню, водаправод…Харытончык
Зязюля.
Інакш людзі пастаянна будуць успамінаць мяне. А табе з імі працаваць.Харытончык.
Не абяцаю. У мяне свае планы.Зязюля.
Ці варта? Наперадзе работа.Харытончык
Зязюля
Харытончык
Зязюля.
Ого! Ха… Харытон, табе патрэбен вопытны лоцман. Стаўлю яшчэ дзве бутэлькі піва. Вазьмі намеснікам.Харытончык.
За дзве бутэлькі?Зязюля.
Тры бутэлькі! Намеснік-кансультант.Харытончык.
І за пяць не згодзен. У адной гаспадарцы нам будзе цесна.Зязюля.
Каб не прыйшлося табе пашкадаваць… Такое піва рэдка дзе знойдзеш.Карціна пятая
Таня.
Мам, ты куды?Кацярына.
Хацела выступіць, а трэба на ферму.Таня.
Хочаш, зноў падмяню?