Таіса.
Раніцай я буду ў абкоме.Зязюля
Таіса.
Няўжо не разумееш — заўтра прымчыцца Новікава і правядзе новы сход!Зязюля.
Значыць, да раніцы можна піць-гуляць?Таіса.
Дай машыну!Зязюля.
Прывесці ў дом жанчыну і адпусціць… Ты хочаш падарваць мой аўтарытэт? Ці не зразумела, чаму жанчыны так горача мяне абаранялі?Таіса.
Заўтра мы прайграем.Зязюля.
Праходзь у дом, чырвоны агітатар… Заўтра мы правернем такую аперацыю!.. Лешчуку і не снілася!Карціна шостая
Зязюля.
Зводку па малаку!Таня.
Падпішыце.Зязюля.
Коля прыехаў?Таня.
Пакуль не. Вам званілі са знешторга і з таможні.Зязюля.
А машына Мірончыка?Таня.
Абяцаў зрабіць да абеду.Зязюля
Таня.
Ого! Французскія?!Зязюля.
Якія з іх лепшыя?Таня.
Мусіць, гэтыя.Зязюля.
Таня, пазыч мне… рублёў трыццаць, да зарплаты.Таня.
Не падабаецца мне, Пётр Іванавіч, як вы жывяце. Чалавек павінен траціць столькі, колькі зарабляе.Зязюля
Загрузілі машыны бульбай?
Міхась.
Усё зроблена, як казалі! А вы ведаеце, чым рызыкуеце?Зязюля.
Лепшай сітуацыі, Міхась, не будзе — і абласное, і раённае начальства адсутнічаюць!Міхась.
Дзіўны вы чалавек, Пётр Іванавіч! Вам бы — ніжэй травы…Зязюля.
Э!Таня.
А хто гаварыў пра замуж?Зязюля.
Я!Таня.
Мусіць, у Юлі.Зязюля.
Папрасі для мяне тры букеты. Таццяна, хто б мяне ні спытаў — не ведаю, недзе ў брыгадах!Таня.
Пётр Іванавіч, а госці?Зязюля.
Што госці? Прыедуць — паедуць. А працаваць — гаспадарам.Ляшчук.
Прывітанне! Ёсць важная размова.Зязюля
Ляшчук.
Не можаш дараваць мінулага?Зязюля.
Што ты! За тое, што не вярнуўся ў калгас, я гатоў аформіць табе калгасную пенсію.Ляшчук.
Была прычына не вяртацца… Ты лічыш, гэта я пакінуў Валянціну? Спытай яе пра лётчыка.Зязюля.
Гэта мяне не цікавіць.Ляшчук.
Значыць, будаваць не маеш намеру?Зязюля.
Праблеме малака і мяса, дарагі Сяргей Міхайлавіч, я аддаў немалы кавалак жыцця. І мой шматгадовы вопыт падказвае: галоўнае не суперферма, а бялковы баланс, навукова абгрунтаваныя рацыёны…Ляшчук.
Ты ўпэўнены, што адкрыў Амерыку? Праграма адказвае на ўсе пытанні.Зязюля.
Дык што — цяпер і думаць не трэба?Ляшчук.
Зязюля, не трэба дэмагогіі. Для людзей патрэбны нармальныя ўмовы працы! Пакідае моладзь! Шукаюць не клуб, не танцы, а іншыя, сучасныя ўмовы працы!Зязюля.
Палітэканомія, Сяргей, такая штука, што дазваляе з сябе здзекавацца, але нікому гэтага не даруе! Сельская гаспадарка павінна рабіць справаздачу не колькасцю бетону, а колькасцю прадукцыі — мяса, малака, збожжа. Гэта можна атрымаць без гіганцкага будаўніцтва.Ляшчук
Зязюля.
Як у футболе! Усе вучаць. Толькі адказваць за гэтую навуку…