Ляшчук.
Зязюля, ваша гаспадарка можа гэта выцягнуць! А ты хочаш адкруціцца мізерам — рэканструкцыяй…Зязюля.
Не, не думаю. У нашых умовах яны былі і будуць на другім месцы. Але за дваццаць тры гады работы я пазнаў адно з вузлавых і галоўных пытанняў — умелае спалучэнне асабістага і грамадскага. Ты задумваўся, які на душы людзей робяць уплыў кветкі перад сваёй хатай? Яблыкі са свайго саду? Бачыў твары дзяцей, якія гладзяць цяля на двары? Памятаю, на Каляды выносілі хлеб і давалі карове. Дзеці таму і былі дабрэйшыя, што побач заўсёды была жывёла…Ляшчук.
Вось галоўная твая памылка — тэндэнцыя да індывідуалізму! Зязюля, калі ты выгадаваў, выкарміў Карпука, аб якім разумным спалучэнні асабістага і грамадскага можаш гаварыць? Шлях да адасаблення заўсёды быў варожы нашай натуры. Яна тады лічыла сябе шчаслівай, калі жыла для іншых! Давайце ўзбагачацца — не наш лозунг. У свой час ён быў рашуча асуджаны.Зязюля.
Калі ёсць алкаголікі, ці разумна астатнім забараняць піць шампанскае? Тваё параджэнне — Рыгор. Тут яго ўжо нішто не ўтрымлівае — ні дом, ні гаспадарка… Пазайздросціў — вялікія дамы! Якая ў цябе кватэра?Ляшчук.
Нічога асаблівага. Але, здаецца, яшчэ ніхто не ўводзіў ураўнілаўку? Вось візітка.Зязюля.
Прыбіральшчыца ў горадзе жыве лепш за мяне і маіх намеснікаў. Не? Ходзіць па асфальце, мае цёплы клазет, гарачую ваду… У яе ніколі не баліць галава — дзе дастаць паліва…Ляшчук.
Зручная ў цябе пазіцыя — за людзей, для іх дабрабыту… А тэхнакрат Ляшчук — за бяздушныя агрэгаты… Ты маеш рацыю. Заўсёды маеш рацыю. Акрамя аднаго выпадку — калі я заходжу ў магазін. Вось там я бачу — Зязюля памыляецца. Моцна!Зязюля.
А на сябе ўзяць віну не хочацца?.. Калі так, сядай на маё месца.Ляшчук.
Лічыш, не мог бы цябе замяніць?Зязюля
(Ляшчук.
Чаму?Зязюля.
Калгас — гэта людзі.Ляшчук.
Так, я людаед… Калгас — гэта сучасная тэхналогія, пародзістая жывёла, энергаўзброенасць! Шмат памяняў бы!Зязюля.
Акрамя адносін да чалавека… Хутка згарэў бы!Ляшчук.
Думаеш?Зязюля.
Сёння на сяле псіхалогія важней за тэхналогію. «Без асабістай зацікаўленасці нічога не атрымаецца. Трэба здолець зацікавіць».Ляшчук.
Спрэчна!Зязюля.
Ленінскія словы.Ляшчук
Зязюля.
Спяшаешся?Ляшчук.
Заўтра гэта зробіць Харытончык. Ты ж ведаеш Новікаву!Зязюля.
Хрэн з вамі… Скрынку каньяку!Ляшчук
Зязюля.
Мне і тут някепска.Ляшчук.
Ты яшчэ на штосьці спадзяешся?! Ну-ну!Зязюля.
Што за гэта?Ляшчук.
Подпіс і пячатку.Зязюля.
Здзелка веку?Ляшчук
Зязюля.
Ганебная тактыка раёншчыкаў — любой цаной любое мерапрыемства!Ляшчук
Зязюля.
Што ж, ідзі сустракай.Ляшчук.
А ты?!Зязюля.
Мне трэба… банкет рыхтаваць.ДЗЕЯ ДРУГАЯ
Карціна сёмая
Вераб’ёў.
Ну, парторг, трымайся!Ляшчук
Новікава
Вераб’ёў
Новікава
Вераб’ёў.
Выступіла некалькі істэрычных гаспадароў, каму Зязюля патураў… Узрушылі ўсіх людзей…Новікава
Вераб’ёў.
Алена Мікалаеўна, калі сёння Зязюлю не змясціць, заўтра ён сядзе нам на галаву!Новікава
Фёдар Лукіч, пратакол учарашняга сходу. І паклічце Зязюлю.