Стары.
Сынок, тады мы цябе падвялі… Памятаеш?Жанчына.
Значыць, пакуль мы абаранялі, заступаліся, ты за нашай спінай…Антонавіч.
У гэтых лясах, Іванавіч, загінулі твой бацька, родныя… Цябе, хлопчыка, у балоце хавалі… Як жа ты адважыўся пакінуць зямлю гэтую?Жанчына.
Б’юць, а ты абараняйся, давай здачы! Што лапкі апусціў? За аднаго бітага двух нябітых даюць!Пажылая.
Хутка ты здаўся! Твой бацька трымаўся да апошняга патрона!Стары
Кацярына
Пажылая.
А вы, госцейкі, даруйце за турботы, выйдзіце. У нас свае справы, сямейныя…Ляшчук
Новікава.
Вечарам. Не памятаю, хто сказаў — трэба надта многа ведаць, каб вельмі асцярожна раіць. Перапынак?Бондар.
У дваццаць гадзін у клубе справаздачна-выбарны сход. Паўторна.Міхась.
А навошта — паўторна? Учора сход быў. Хопіць!Бондар.
Нашы госці лічаць, што былі дапушчаны парушэнні.Ляшчук
Новікава.
Спакойна! Фёдар Лукіч, дзе тэлефон?Бондар.
Хадземце.Новікава
Міхась.
Таварыш сакратар, не трэба сходу. Вы не ведаеце нашых хлопцаў. Сядуць на трактары, на камбайны і жалезнай калонай у вобласць!Ляшчук
Міхась.
Папярэджанне.Ляшчук.
Алена Мікалаеўна, колькі можна? Давайце збяром камуністаў!.. Хочаце, я пазваню ў абком?Новікава
Ляшчук.
Калі мы сёння не запусцім комплекс, на які гатова дакументацыя, потым нам не дазволяць… І вы з вядзерцам будзеце хадзіць па дварах, каб выконваць план па малаку!Новікава.
А вы ўпэўнены, што гэты комплекс дасць малако?!Ляшчук
Рыгор.
Я нічога не ведаю!Ляшчук.
Паспрабуй даведацца. Ты ж народны кантроль!Ляшчук.
Сядай у машыну!Валянціна
Ляшчук.
Сядай! Я хачу, каб ты мне паверыла! Для мяне гэта вельмі важна!Валянціна.
Куды ты мяне цягнеш! Уся вёска глядзіць!Ляшчук.
У машыне пагаворым!Таня.
Пётр Іванавіч, толькі спакойна…Зязюля.
Што здарылася?Таня.
Згарэў трансфарматар.Зязюля.
Што?!Таня.
Папрасілі паглядзець Карпука, а ён уключыў і пайшоў карміць сваіх нутрый…Зязюля.
Заб’ю!Таня
Харытончык.
Мне здаецца, вы хочаце адкласці сход?Новікава.
А што?Харытончык.
Разумна.Новікава.
Вы ўпэўнены?Харытончык.
Алена Мікалаеўна, як адрозніць авантурную ідэю ад рэальнай?Новікава