Читаем Гісторыя і міфы полностью

Ва ўсіх такіх дыскусіях і спрэчках культываваўся стыль «чорна-белага» мыслення. Адзін бок разглядаўся як «чорны», другі як «белы». Тых, каго далучалі да першага, трэба было ачарняць і выкрываць як ідэйных ворагаў. Тыя ж, хто выступаў у ролі выкрывальнікаў, былі апрыёрна правымі. Тым самым удзельнікі дыскусій пачаткова ставіліся ў няроўнае становішча. Дачыненні між імі нагадвалі судзілішча, у якім адны гралі ролю абвінавачаных, другія — абвінаваўцаў. Становішча тых, хто трапіў у «чорны спіс», станавілася трагічным. Ім даводзілася або каяцца, або, захоўваючы свае перакананні, станавіцца ахвярамі дыскрымінацыі, адміністрацыйных рэпрэсій, што пазбаўляла кавалка хлеба.

Гэта толькі ў Італіі адзінаццаць прафесараў з тысячы двухсот пяцідзесяці знайшлі ў сабе мужнасць 8 кастрычніка 1931 года адмовіцца ад прысягі на вернасць фашысцкаму рэжыму. Ніхто з іх не быў арыштаваны, абмежаваліся толькі тым, што іх звольнілі з універсітэтаў [19]. Але яны маглі існаваць на даходы ад сваёй прыватнай маёмасці. Іхныя імёны зараз пералічваюцца ў школьных падручніках.

А што казаць пра савецкіх навукоўцаў, якія, як і іншыя месцічы ў савецкай бальшавіцкай імперыі, не мелі свайго ўласнага дома? Яны ж былі ў такім разе асуджаныя на галодную смерць. Ці ж не такое галоднае існаванне напаткала Міхаіла Зошчанку пасля ягонага асуджэння Жданавым?

Сучасніца падзей 1930-1980-х гадоў у гуманітарных навуках літаратуразнавец з Пецярбурга Лідзія Гінзбург пісала, што ў гэтых умовах «гуманитарная интеллигенция, занятая собою, самонадеянная и безрассудная, думала смутно: так себе, неотесанные парни… (пра тых, хто яе граміў у 1949 г. — В. Г.). А там шла между ними своя внутренняя жизнь — к ней никто не считал нужным присмотреться — исполненная злобы и вожделений. Интеллигенты думали сквозь туман: ну, при всей неотесанности, они не могут не понимать, что науку делают образованные люди. Эту аксиому пришлось как-нибудь признать.

Доверие к непризнанной аксиоме погубило многих. Своевременно не угадавших, что люди 49-го не были самотеком, но людьми системы, которая, включив гуманитарию в свой идеологический механизм, меньше всего нуждается в ее научной продукции.

(…). Люди фланировали над бездной, кишевшей придавленными самолюбиями. Пробил час — они вышли из бездны. Проработчики жили рядом, но все их увидели впервые — осатаневших, обезумевших от комплекса неполноценности, от зависти к профессорским красным мебелям и машинам, от ненависти к интеллектуализму, от мстительного восторга… увидели вырвавшихся, дорвавшихся, растоптавших» [20].

Міжволі напрошваецца параўнанне «навуковых» дыскусіяў сталінскіх часоў з «тэхнікай» арганізацыі працэсаў, на якіх тым, каго падазравалі ў палітычнай нелаяльнасці, інкрыміраваліся шкодніцтва, шпіянаж, тэрарыстычныя акты. Уся розніца ў тым, што «тэхніка» пераносілася з падвалаў НКВД у сферу дачыненняў між навукоўцамі.

МАРАЛЬНЫЯ ВЫНІКІ РЭПРЭСІЙ

Юрий Олеша стал бояться не лжи, а неприятностей.

Он пересматривал концепцию не потому, что она была ложной, но потому, что она становилась опасной.

Истина в эти годы как-то сразу перестала интересовать Юрия Олешу, если из-за нее могли быть неприятности. Такая истина была плохой, вредной и никому не нужной, с ней просто не стоило связываться.

А. Белинков


Глыбокую душэўную траўму нанёс «розум, гонар и сумленне эпохі» савецкаму народу і ў тым ліку навукоўцам. У іх з'явіліся спецыфічныя, «савецкія» рысы, якія саветолаг А. Аўтарханаў пералічвае ў сваёй працы «Імперыя Крамля»:

— абсалютная апатыя да духоўных пошукаў,

— атрафія ўсялякага грамадзянскага пачуцця і грамадзянскай годнасці,

— панічная прыхільнасць да страху перад начальствам,

— рабская пакора самым дзікім актам самавольства рэжыму,

— геніяльная палітычная крывадушнасць і мэтанакіраваная хлусня як сродак самазахавання,

— абагаўленне ўласных катаў як вялікіх мудрацоў, асуджэнне іхных ахвяраў як вылюдкаў роду чалавечага.

Гэтыя рысы нарадзілі масавую псіхалогію маўклівых рабоў  [21]. Рабоў у жыцці, у палітыцы, навуцы, у тым ліку і ў гістарычнай навуцы.

Фальшывае разуменне самабытнасці расейскай навукі, якое адлюстроўвала сталінскія ўстаноўкі, спрычынялася да надта небяспечнага адрыву яе ад сусветнай навукі.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже