В итоге, как в период «владельческо-попечительской опеки печати» (средние века, период Генриха VIII в Англии, эпоха Галилея и Рабле в Италии и Франции, — у нас эпоха Грозного и Петра) все будет зависеть от «инквизиторов» государства. Approbatio[4]
папы заменится approbatio государственного чиновника. Он будет «живым носителем, наместником» научности и истинности. Его мнение — законом. Научная оценка заменится решением комиссара печати. Критика — доносом. Словом, мы получили полную копию давно уже, казалось, пройденной эпохи Магницкого в Росии, средневековья в Европе. Как тогда все противоречащее католической церкви преследовалось, так и теперь все противоречащее учению «иже во святых отцов наших — вселенских учителей и святителей» К. Маркса и Ф. Энгельса и «иже во святых отцов наших правоверных коммунистов российских» или им почему-то не нужное, не может быть напечатано. «Катехизис Филарета» хотя бы в виде «Азбуки коммунизма»[5] займет место науки, вера и догма — место опыта и наблюдения: невежество — место просвещения и т. д. Впрочем, к чему будущее время, когда все это мы имеем уже в настоящем…Обращаясь к данным опыта — мы теперь уже имеем основания для подтверждения этого прогноза. Усилилось ли издательское дело со времен социализма? Не издает ли весь аппарат «Государственного издательства" меньше книг, чем издавало их ранее одно частное издательство, например Сытина? А какова научная ценность издаваемых книг? Научных книг почти не издается. И то, что издано, имеет случайный характер, говорящий не о научной высоте издаваемых книг, а о хороших отношениях автора с «апробаторами» истины и власть имущими. Большинство изданных до сих пор научных работ принадлежит «чиновникам от науки»…
«А судьи кто?» Если Кювье ошибся в оценке «Философии зоологии» Ламарка, то неужели заведующий «Государственным издательством» и его коллеги такие гении, что безошибочно сумеют решить: что научно, что ненаучно, что заслуживает общественного внимания, что нет, что должно. Мне несколько неловко за тех «смельчаков», которые берут на себя такую претензию. В двадцатом веке она выглядит довольно странно…»
У лісце П. Сарокіна адлюстравана асаблівасць дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі — яе гуманітарная адукаванасць. Яна зусім не мела сваёй перадумовай адукацыю на гістарычным ці філалагічным факульцеце ўніверсітэта. Быў бы рады, калі б хто з чытачоў без падказкі энцыклапедыі ведаў, хто такія Кюў'е і Лямарк, аўтар «Катэхізіса» Філарэт…
Зноў вернемся да сюжэта высылкі навукоўцаў з Савецкай краіны ў 1922 годзе. З ёю ўзнік надта небяспечны прэцэдэнт дзяржаўнай забароны на навуковае і філасофскае іншадумства. Галіна сацыяльных ведаў была вельмі хутка адасобленая ад ведаў «адцягненых і дастасоўных» і стала манапольным аб'ектам вывучэння ў асобнай арганізацыйнай структуры, якую назвалі «Сацыялістычнай» (з 1924 г. «Камуністычнай») акадэміяй. На яе ўскладалася распрацоўка грамадскіх навук «з сацыялістычнага пункту погляду». Ужо на пачатку 1919 года прадстаўнікі гэтай групы патрабавалі ад прафесуры Маскоўскага ўніверсітэта зліцця гэтых дзвюх установаў. Прафесар Ю. В. Гацье[6]
запісаў у сваім дзённіку 20 лютага (5 сакавіка) 1919 года: «таков смысл всей реформы: озлобленные неудачники, ничтожества, преисполненные самообольщения, желают распоряжаться судьбами Московского университета».На рубяжы 20-30-х гадоў з «вялікім пераломам» пачалася вакханалія «гатавання» «контррэвалюцыянераў» з мэтаю рэалізацыі сталінскіх людажэрных палітычных планаў. Палітычныя суды таго часу — старанна падрыхтаваныя спектаклі.
Што гэтаму паспрыяла? У трагічных падзеях гісторыі сутыкаліся тэндэнцыі надта неаднародных сацыяльных групаў з розным роўнем адукацыі, маралі, свядомасці і з розным уяўленнем пра грамадзянскі абавязак. Ішоў бесперапынны працэс кружэння ўсё новых і новых пластоў грамадства. У ім нядаўнія пераможцы, якія святкавалі ў палітыцы, эканоміцы, культуры, навуцы, неўзабаве й самі станавіліся гнанымі, часта церпячы жорсткія рэпрэсіі. Усеагульная маральная дэфармацыя грамадскай свядомасці, абумоўленая грамадзянскай вайной, голадам, зруйнаваннем, наклала адбітак на шматлікія падзеі дзесяцігоддзяў, якія прыйшлі пазней, і на тых, хто ў іх удзельнічаў.
Дайшла чарга рэпрэсій і да навукоўцаў.