Читаем Гронкі гневу полностью

А буйныя ўласнікі — ім пагражае страта іх земляў пры сацыяльным перавароце; буйныя ўласнікі — ім даступныя ўрокі гісторыі, яны вывучалі яе і ведаюць бясспрэчную ісціну: калі ўласнасць сканцэнтроўваецца ў руках невялікай кучкі людзей, яе адбіраюць. І адпаведная ёй ісціна: калі большасць людзей жыве ў голадзе і холадзе, яны бяруць сілай тое, у чым яны маюць патрэбу. І яшчэ адна кідкая ісціна крычыць праз гісторыю: расправы толькі гуртуюць тых, з кім распраўляюцца, памнажаюць іх сілу. Буйныя ўласнікі ігнаравалі гэтыя тры гучныя поклічы гісторыі. Зямля канцэнтравалася ў руках усё меншай і меншай кучкі людзей, колькасць разораных расла, а буйныя ўласнікі ведалі толькі адно — задушэнне. Грошы траціліся на зброю, на газ для абароны буйных маёнткаў, паўсюль рассылаліся шпіёны, якія падслухоўвалі нараканні незадаволеных, каб у самым пачатку выкараніць бунтарскі дух. На перамены ў эканоміцы не звярталі ўвагі, планамі эканамічнага аднаўлення грэбавалі, разглядалі толькі меры для вынішчэння бунту, а самі прычыны, што яго параджалі, засталіся некранутымі.

Трактары, што пазбаўлялі людзей працы, стужачныя транспарцёры, што перамяшчалі груз, машыны, што самі выраблялі, выпускаліся ўсё ў большай і большай колькасці, і сем'і адна за адной гойсалі на машынах па дарогах, стараючыся падабраць хоць крошкі ад незлічонага багацця і прагна пазіраючы на зямлю ўсцяж дарог. Буйныя ўласнікі аб'ядналіся для самаабароны і на сходах сваіх асацыяцый абмяркоўвалі спосабы, з дапамогай якіх можна запалохваць, забіваць, атручваць газамі. І галоўнае, чаго яны баяліся, — гэта трыста тысяч… а калі яшчэ ў гэтых трох соцень тысяч знойдзецца завадатар… тады канец. Трыста тысяч галодных і няшчасных; калі б яны зразумелі саміх сябе, зямля перайшла б да іх, і ніякія газы, ніякія вінтоўкі не спынілі б іх. А буйныя ўласнікі — тыя, каго багацце зрабіла большымі і меншымі за простага чалавека, сталі на пагібельны шлях, хапаючыся за любыя сродкі, якія ўрэшце маглі знішчыць іх саміх. Кожны іх крок, кожны гвалтоўніцкі акт, кожны налёт на Гувервіль, кожны шэрыфскі памагаты, што важна пахаджваў па хламным лагеры, хоць крыху і аддаляў дзень помсты, але рабіў яшчэ больш непазбежным надыход гэтага дня.

Людзі прысаджваліся на кукішкі, мужчыны з завостранымі тварамі, схуднелыя ад голаду, азлобленыя ад змагання з ім, — пахмурныя вочы і сцятыя сківіцы. А навокал іх рассцілалася ўрадлівая зямля.

Чуў, што здарылася з дзіцем з той вунь палаткі, чацвёртай з краю?

Не, я толькі што прыехаў.

Малы кідаўся ў сне, плакаў; Бацькі падумалі — глісты. Прамылі яму страўнік, і ён памёр. А гэта быў так званы «чорны язык». Хвароба такая ад дрэннай ежы.

Бедненькі.

А ў бацькоў няма грошай на пахаванне. Давядзецца хаваць як жабрака.

Чорт ведае што!

І рукі запускаліся ў кішэні, даставалі дробную манету. Каля ўвахода ў палатку вырасла кучка серабра. І бацькі знайшлі яе там.

Народ наш — добры народ; народ наш — сардэчны народ. Госпадзі, няхай хутчэй прыйдзе той час, калі добрыя людзі не ўсе будуць беднякамі. Госпадзі, няхай хутчэй прыйдзе той дзень, калі малым дзецям будзе што есці.

А аб'яднаныя ў асацыяцыі ўласнікі ведалі, што прыйдзе той дзень, калі малітвы гэтыя змоўкнуць.

І на тым — канец.

Раздзел дваццаты

Малыя Джоўды, Коні з Ружай Сарона і прапаведнік засталіся сядзець, самлелыя ад спёкі, здранцвелыя, на версе грузавіка, які спыніўся перад канторай следчага ў Бейкерсфілдзе, а бацька, маці і дзядзька Джон зайшлі ў будынак. Неўзабаве з канторы вынеслі кош і паклалі ў яго доўгі скрутак, зняты з грузавіка. Усе сядзелі на самым санцапёку, чакаючы, калі скончыцца следства, будзе вызначана прычына смерці і падпісана пасведчанне.

Эл і Том хадзілі па вуліцах, зазіралі ў вітрыны крамаў, з цікаўнасцю паглядалі на прахожых.

І нарэшце бацька, маці і дзядзька Джон выйшлі з канторы, прыгнечаныя і маўклівыя. Дзядзька Джон палез наверх. Бацька з маці занялі свае месцы ў кабіне. Том з Элам вярнуліся, і Том сеў за руль. Ён моўчкі чакаў, што яму скажуць. Бацька глядзеў проста перад сабой, насунуўшы цёмны капялюш нізка на лоб. Маці пацірала пальцамі куткі губ, і позірк у яе быў адсутны, разгублены, мёртвы ад знясілення.

Бацька глыбока ўздыхнуў.

— Нічога не зробіш, — прамовіў ён.

— Я ведаю, — сказала маці. — А ўсё-такі ёй хацелася, каб яе пахавалі прыстойна. Яна заўсёды пра гэта гаварыла.

Том пакасіўся на іх.

— Як жабрачку? — запытаўся ён.

— Так. — Бацька матнуў галавой, нібы намагаючыся вярнуцца ў рэчаіснасць. — Грошай не хапіла. Не здужалі. — Ён павярнуўся да маці: — Ты не бяры так блізка да сэрца. Як ні выкручвайся, што ні рабі, усё роўна нічога не выйдзе. Няма грошай. Духмянасці, дамавіна, пастар, месца на могілках… Мы і дзесятай долі не наскрабём. А што маглі, тое зрабілі.

— Я ўсё разумею, — сказала маці. — Проста з галавы не выходзіць, як яна спадзявалася, што яе прыстойна пахаваюць. Трэба не думаць пра гэта. — Яна цяжка ўздыхнула і пацерла куток рота. — А начальнік гэты — чалавек добры. Фанабэрысты, а ўсё ж добры.

— Яно так, — сказаў бацька. — Ён адкрыта з намі гаварыў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор