Читаем Гронкі гневу полностью

Маці адкінула рукой назад валасы. Моцна сцяла вусны.

— Трэба ехаць, — сказала яна. — Трэба выбраць добрае месца. Знойдзем работу, уладкуемся. Не марыць жа дзяцей голадам. Гэта не па-бабчынаму. Яна і на хаўтурах заўсёды добра наядалася.

— Куды едзем? — запытаўся Том.

— У лагер, — адказаў бацька. — Пакуль не знойдзем работы, апошняе траціць нельга. Выязджай за горад.

Том запусціў матор, і грузавік праехаў некалькі вуліц і пакінуў горад ззаду. Каля моста яны ўбачылі шмат палатак і халупак.

Том сказаў:

— Давайце тут спынімся. Паслухаем людзей, даведаемся, ці ёсць дзе работа. — Грузавік з'ехаў па крутым земляным спуску з шашы і спыніўся на краі лагернай стаянкі.

У лагеры не было ніякага парадку — маленькія шэрыя палаткі, халупкі, машыны стаялі дзе папала. Як выглядала крайняя халупка, цяжка апісаць словамі. Паўднёвы бок — тры лісты ржавага рыфленага жалеза, усходні бок — стары дывановы палавік, прыбіты да дзвюх дошак, паўднёвы — паласа толю і абрывак дзіравай парусіны, а заходні — шэсць кавалкаў мешкавіны. Над квадратным каркасам — пераплёт з вярбовага вецця, на які накідана трава, не разасланая, а наваленая кучай. З таго боку, дзе сценка была з мешкавіны, каля ўвахода, быў раскіданы ўсякі скарб. Пяцігалонавы бітон з-пад газы, пакладзены набок, служыў печкай, і з яго тырчала ржавая дымавая труба. Бак, каб кіпяціць ваду, ляжаў каля дзяружнай сценкі, а навокал — цэлы набор скрынак: скрынкі замест крэслаў, скрынкі замест сталоў. Побач з халупкай стаяў стары крыты «форд» мадэлі «Т» з двухколым прычэпам. Усё сведчыла пра тое, што людзі ў гэтым жытле апусціліся, заняпалі духам.

За халупкай стаяла маленькая палатка, пашарэлая ад часу і непагадзі, але чысценькая, акуратная; і скрынкі тут былі роўна расстаўлены каля пярэдняй сценкі. Між полак палаткі вытыркалася пячная труба, зямля каля ўвахода была добра падмецена і спырскана вадой. На адной скрынцы стаяла вядро з замочанай бялізнай. Тут панавала ахайнасць і грунтоўнасць. Каля палаткі — легкавая машына мадэлі «А» з маленькім самаробным прычэпам-спальняй.

А далей відаць была вялізная палатка, ірваная, пашкуматаная, прарэхі былі дзе-нідзе сцягнуты дротам. Полкі былі расхінутыя, усярэдзіне ляжалі на зямлі чатыры шырокія матрацы. На бялізнавай вяроўцы, нацягнутай уздоўж паўднёвай сценкі, сушыліся ружовыя баваўняныя сукенкі і некалькі пар камбінезонаў. Усяго ў лагеры было сорак палатак і халупак, і каля кожнага жытла стаяў аўтамабіль якой-небудзь маркі. Некалькі дзяцей высыпала з палатак. Спачатку яны здалёку разглядалі грузавік, які толькі што пад'ехаў, потым рушылі да яго ўсёй кампаніяй — басаногія маленькія хлопчыкі ў камбінезонах, з шэрымі ад пылу валасамі.

Том заглушыў матор і зірнуў на бацьку.

— Непрыгляднае месцейка, — сказаў ён. — Можа, далей паедзем?

— Чаго ехаць, калі мы не разведалі, што і як, — адказаў бацька. — Спытаемся, як тут з работай.

Том адчыніў дзверцы і выйшаў з машыны. Верхнія пасажыры саскочылі з паклажы на зямлю і сталі з цікаўнасцю аглядаць лагер. Руці з Уінфілдам, ужо прывыклыя за дарогу, адчапілі ад борта вядро і пайшлі ў вярбняк, за якім, як яны разумелі, была вада, і ланцужок дзяцей рассунуўся, прапускаючы іх, і зноў самкнуўся.

Мешкавіна крайняй халупкі расхінулася, і адтуль вызірнула жанчына ў брудным старамодным квяцістым капоце. Сівыя валасы, заплеценыя ў коскі, тупы твар, худы і маршчыністы, пад пустымі вачамі — вялікія шэрыя мяшкі, губы бязвольна адвіслыя.

Бацька запытаўся ў яе:

— Можна тут дзе-небудзь стаць на прывал?

Галава знікла. Якую хвіліну за дзяругай было ціха, потым полкі рассунуліся і з халупкі выступіў барадаты чалавек у камізэльцы. Жанчына выглядала з-за яго пляча, але за ім не выйшла.

Барадач сказаў:

— Дабрыдзень, — і яго неспакойныя вочы агледзелі спачатку людзей, кожнага па чарзе, потым грузавік і паклажу.

Бацька сказаў:

— Я вось пытаюся ў вашай жонкі, ці нельга нам дзе-небудзь у вас размясціцца.

Барадач пільна паглядзеў на бацьку, быццам той сказаў нешта дужа мудрагелістае, што патрабуе роздуму.

— Дзе-небудзь размясціцца ў нас? — перапытаў ён.

— Ну так. Ці, можа, тут ёсць гаспадар і трэба спярша схадзіць да яго?

Барадач прыжмурыў у шчылінку адно вока, не зводзячы позірку з бацькі.

— Вы хочаце зрабіць прывал?

Бацька пачаў траціць цярпенне. Сівая жанчына ўсё выглядала з-за дзяругі.

— Пра што ж я кажу, як па-вашаму? — сказаў бацька.

— Што ж, раз захацелі тут стаць, што вас трымае? Я вам не забараняю.

Том зарагатаў:

— Дайшло нарэшце.

Бацька стрымліваў сябе як мог:

— Я толькі хачу ведаць, ці ёсць тут гаспадар. Трэба плаціць ці не?

Барадач выпнуў падбародак:

— Ці ёсць гаспадар?

Бацька адвярнуўся ад яго.

— А халера з ім, — сказаў ён. Галава жанчыны нырнула ў халупку.

Барадач пагрозліва ступіў наперад.

— Ці ёсць гаспадар? — паўтарыў ён. — Хто пасмее выгнаць нас? Не, ты мне скажы.

Том загарадзіў сабой бацьку.

— Ідзі праспіся лепш, — сказаў ён. У барадача адвісла сківіца, і ён памацаў ніжнюю дзясну брудным пальцам. Хвіліну ён прыглядаўся да Тома, па-ранейшаму глыбакадумна і дапытліва, і раптам крута павярнуўся на абцасах і шмыгнуў у халупку ўслед за сівой жанчынай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор