Читаем Гронкі гневу полностью

— Разашарна, — сказала яна, — кінь сама сябе грызці. Табе, відаць, захацелася да слёз сябе давесці. Што з табой такое стала, проста не магу зразумець. У нас у сям'і такіх ніколі не было. Няйначай, гэта Коні цябе так настроіў. Яму заўсёды былі цесныя яго штонікі. — І сурова дадала: — Ты, Разашарна, не адна тут. Акрамя цябе яшчэ людзі ёсць. Знайдзі сваё месца сярод іх. Я сустракала некаторых — яны так паверылі ў свае грахі, што інакш як нікчэмнасцямі сябе перад богам не ўяўлялі.

— Але ж, ма…

— Ну хопіць. Закрый рот і бярыся за што-небудзь. Не такая ты ўжо важная персона, не такая ты распусная, каб гасподзь бог за цябе вельмі хваляваўся. А калі не перастанеш без дай прычыны мучыць сябе, дык я табе так заляплю! — Маці змяла попел у ямку пад ачагом і абмахнула камяні, пакладзеныя па краях. Тут яна ўбачыла, што па дарожцы да іх ідзе камісія. — Рабі што-небудзь, — сказала яна дачцэ. — Вунь жанчыны ўжо да нас ідуць. Што-небудзь рабі, каб я магла паганарыцца сваёй дачкой. — Яна больш не глядзела на дарожку, але адчувала, што камісія набліжаецца да іх.

А што гэта камісія, сумненняў быць не магло. Тры дамы — чысценькія, у прыгожых сукенках: адна сухарлявая, з прамымі валасамі, у акулярах у металічнай аправе; другая нізенькая, сівая, кучаравая, з маленькім далікатным роцікам; а трэцяя — вялізная, як слон, грудастая, шыраказадая, з тоўстымі сцёгнамі, на выгляд уладная і ўпэўненая ў сабе. Камісія ступала між палатак з пачуццём уласнай годнасці.

Маці падгадала так, што, калі яны падышлі, яна стаяла да іх спінай. Жанчыны спыніліся, развярнуліся і выстраіліся ў рад. І вялізная дама прагула:

— Добрай раніцы! Місіс Джоўд, гэта вы?

Маці крутнулася да іх, быццам захопленая знянацку.

— Ага, так, так. Адкуль вам вядома маё прозвішча?

— Мы — камісія, — абвясціла веліканка. — Жаночая камісія санітарнага аддзялення нумар чатыры. Нам паведамілі ваша прозвішча ў канцылярыі.

Маці замітусілася:

— Мы яшчэ не паспелі як след прыбрацца. Вы пасядзіце, калі ласка, пакуль я згатую каву. Я пачастую вас — мне гэта вялікі гонар.

Таўстушка сказала:

— Джэсі, адрэкамендуйце нас. Скажыце гаспадыні, як нас зваць. Джэсі — наша старшыня, — паясніла яна.

Джэсі прамовіла афіцыйным тонам:

— Місіс Джоўд, гэта Эні Літлфілд, гэта — Эла Самерс, а я — Джэсі Буліт.

— Вельмі радая пазнаёміцца, — сказала маці. — Вы, можа, прысядзеце? Хоць, праўда, сесці няма на што, — спахапілася яна. — Усё ж каву я прыгатую.

— Не, не, — цырымонна сказала Эні. — Не турбуйцеся. Мы зайшлі паглядзець, як вы тут уладкаваліся. Хацелася б, каб вы адчувалі сябе як дома.

Джэсі Суліт строга спыніла яе:

— Эні, не забывайцеся, калі ласка, хто тут старшыня.

— Добра, добра. Але наступны тыдзень старшынёй буду я.

— Вось і чакайце наступнага тыдня. Мы кожны тыдзень мяняемся, — растлумачыла Джэсі маці.

— Можа, вы ўсё ж вып'еце кавы? — збянтэжана запыталася маці.

— Не, дзякуй. — Джэсі цвёрда ўзяла ўладу ў свае рукі. — Спярша мы пакажам вам санітарны блок, а потым, калі пажадаеце, запішам вас у жаночы клуб, даручым якую-небудзь работу. Запісвацца, канешне, неабавязкова.

— А за гэта… трэба шмат заплаціць?

— Нічога плаціць не трэба, толькі працаваць. А калі з вамі тут пазнаёмяцца бліжэй, тады, магчыма, і ў камісію выберуць, — умяшалася Эні. — Вось, напрыклад, Джэсі — яна ўваходзіць у лагерную камісію. Яна — уплывовы член гэтай камісіі.

Джэсі горда ўсміхнулася.

— Абралі аднагалосна, — паведаміла яна. — Ну дык, місіс Джоўд, зараз мы раскажам вам, якія ў нас тут у лагеры парадкі.

Маці сказала:

— А гэта дачка мая — Разашарна.

— Добрага здароўя, — прагаварылі ўсе тры жанчыны разам. — Хадзем і вы з намі.

Па дарозе веліканка Джэсі пачала тлумачыць, і ў голасе яе гучала годнасць і лагода. Яна загадзя адрэпеціравала сваю прамову.

— Не падумайце толькі, місіс Джоўд, што мы ўмешваемся ў вашы справы. У нас у лагеры шмат месцаў агульнага карыстання. І мы ўвялі некаторыя правілы. Вось зараз мы зойдзем у санітарны блок. У ім усе бываюць, і ўсе абавязаны захоўваць там чысціню. — Яны падышлі да паветкі, дзе знаходзіліся балеі — іх было дваццаць. Восем былі занятыя — схіліўшыся над імі, жанчыны мылі бялізну, і на чыстай цэментавай падлозе кучкамі ляжалі выкручаныя рэчы. — Сюды можаце прыходзіць у любы час, — тлумачыла Джэсі. — Адно толькі — прыбірайце за сабой.

Жанчыны каля балеяў з цікаўнасцю паглядалі на іх. Джэсі голасна сказала:

— Гэта місіс Джоўд і Разашарна. Прыехалі да нас жыць.

Жанчыны хорам прывіталіся з маці, і яна крыху прысела ў паклоне і прамовіла:

— Вельмі радая пазнаёміцца.

Джэсі павяла камісію ў прыбіральню і душавую.

— Я ўжо тут была, — сказала маці. — І памылася нават пад душам.

— Душы на тое і зробленыя, каб пад імі мыцца, — прагаварыла Джэсі. — Тут такія ж правілы — трэба прыбіраць за сабой. Кожны тыдзень прызначаюцца новыя дзяжурныя, і яны наводзяць тут поўную чысціню. Магчыма, і вам давядзецца падзяжурыць. Толькі трэба з сабой мыла браць.

— Прыйдзецца купіць, — сказала маці. — У нас усё скончылася.

Голас Джэсі прагучаў амаль са свяшчэнным захапленнем:

— А гэтым вы калі-небудзь карысталіся? — Джэсі паказала на ватэрклазеты.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор