І тым не менш на прадпрыемства сваё пан Пракшын наведваўся рэгулярна, а ў яго адсутнасць галоўным чалавекам на лесапілцы рабіўся галоўны інжынер, якому татухна суцэльна давяраў – Людвіг Штэйн. Менавіта ён і абвінавачваўся ў забойстве. Зрэшты, Канстанцін Мікалаевіч быў упэўнены, што гэта было нейкай недарэчнай памылкай. Ну што магло падштурхнуць маладога інжынера, які на справе не раз давёў, што ён чалавек прыстойны ды разумны, да такога страшнага злачынства? Хто быў той чалавек, каторага знайшлі забітым? І што Штэйн рабіў, як паведамлялася ў тэлеграме, на станцыі? Куды ён накіроўваўся, калі паводле іх
Назіраючы, як татухна засяроджана хмурыцца, нічога не заўважаючы вакол сябе, Яўгенія Канстанцінаўна паўтарыла сваю прапанову прайсці ў вагон-рэстарацыю. Па-першае, пана Пракшына трэба было адарваць ад затурбаваных роздумаў. Да станцыі, непадалёк ад якой і знаходзіўся бабулін маёнтак, ехаць было не менш за тры гадзіны, ды і там яшчэ ледзь не гадзіну па раз’езджанай дарозе трэсціся. Тэлеграму пра сваё прыбыццё татухна ўжо даслаў, вось толькі ж ці варта зараз дарэмна нервавацца, калі ні пра якія дэталі яны пакуль усё роўна не ведаюць? Па-другое, нашай дзявіцы раптам неадкладна захацелася выпіць кофею, ад якога яна мела глупства адмовіцца дома. Разлічваць на першакласнасць напою не выпадала, аднак прабавіць час у вагоне-рэстарацыі было куды займальней. Ды і па-трэцяе, Яўгенія Канстанцінаўна крыху хвалявалася, каб выпадкова ў неадпаведным яе статусу вагоне дзявіцу не заўважыў нехта са знаёмых, памылкова залічыўшы Пракшыных да кампаніі ніжэйшай, чым да якой яны належалі. Усё ж прозвішча іх было не найвышэйшага дваранскага шэрагу, што падмацоўвала ў нашай дзявіцы некаторую схільнасць да
У чаканні кофею Канстанцін Мікалаевіч паглыбіўся ў чытанне
Панна ж Пракшына разважала ў гэтую хвіліну пра само злачынства. Трэба адзначыць, што ўразіла яе хутчэй не столькі жудасная вестка, але перспектывы яе творчага выкарыстання ў якасці літаратурнага сюжэту. Сораму ад гэтага яна ні кропелькі не адчувала, і здаецца, зараз Яўгенію Канстанцінаўну нарэшце наведала муза, што ўзялася таропка нашэптваць на вуха мноства захапляльных ідэй, а таму нашая дзявіца знаходзілася ва ўзнёслым стане.
Зараз яе хвалявала адно пытанне. Некалькі гадоў таму Яўгеніі Канстанцінаўне выпала прачытаць даволі нудны на ейны густ раман знакамітага рускага пісьменніка, каторы, дарэчы, насамрэч быў гэтакім жа рускім, як і сама панна Пракшына, – бабуля распавядала пра яго шляхоцкае паходжанне. Сам гэты пісьменнік, як ні бязглузда, ці то хаваў, ці то нават пагарджаў ім. Раман жа яго апавядаў пра крывавае забойства, аднак панну Пракшыну ён цалкам расчараваў, і больш за ўсё – з-за бясконцых разважанняў і
У вагоне-рэстарацыі было даволі ажыўлена: пастукванне фаянсу ды разрозненыя галасы, што зліваліся ў адзіны гудзёж, крыху адцягвалі ўвагу панны Пракшыной ад творчага трымцення, да таго ж за суседнім сталом бесцырымонна закурыла тройца прышчавых гімназістаў. Аднак у той момант, калі татухна ўжо хацеў быў зрабіць сцярвяцам, што назалялі ўсёй публіцы, строгую заўвагу, у вагоне-рэстарацыі аднекуль з’явіўся адзін пан.