Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Ён быў малады і вельмі неблагі сабой, хаця велічэзным ростам альбо празмернай глыбінёй голасу, як магла пачуць Яўгенія Канстанцінаўна, калі ён звярнуўся да гімназістаў, не адрозніваўся. Аднак жа было нешта асаблівае ў разлёце яго броваў ды развароце плячэй, ды такое, што ўсе цыгарэты былі ўраз патушаныя, а вагон адразу ж праветраны. Усё і ўся дзіўным чынам быццам бы паменшылася ды расступілася перад гэтым панам. Калі ён праходзіў міма стала, занятага Пракшынымі, Яўгенія Канстанцінаўна паспешліва адвяла позірк, каб выпадкова не праслыць тым, што яе бабуля звычайна называла «разява». А вось Тэдзі, як і адпавядае psu, што добрасумленна сцеражэ сваіх гаспадароў, вырваўся з кошыка і паспрабаваў кінуцца на незнаёмца. Той павёў сябе дзіўна. Замест таго, каб прынамсі падскочыць ад нечаканасці, як на яго мейсцы зрабіў бы любы колькі заўгодна вытрыманы і рахманы чалавек, гэты толькі рассмяяўся і нават працягнуў сабаку руку. Тэдзі з незадаволеным вуркатаннем рэтыраваўся назад да Яўгеніі Канстанцінаўны.

– Тадзік, Тадзік!

Яна пакруціла галавой.

– Выбачайце? – з усмешкай звярнуўся да панны Пракшыной незнаёмец.

– Што? – не зразумела яна.

– Вы гэта мне? – ён, здаецца, быў крыху навязлівы.

– Я размаўляла з сабакам, – адклікнулася Яўгенія Канстанцінаўна.

– Вы клічаце яго Тадзікам?

– Сабаку клічуць Тэдзі.

– Але ж Тэдзі – гэта не толькі Тэадор, аднак і Тадэвуш, ці не так? – хітра прыжмурыў рысіныя вочы незнаёмец, што рашуча не спадабалася панне Пракшыной.

– Вельмі магчыма.

– Даволі смела, – кпліва заўважыў той.

– Што менавіта? – непрыхільна прыўзняла брыво Яўгенія Канстанцінаўна.

– Называць сабаку ў гонар героя паўстання, – ён нават не думаў сунімацца.

– Даволі смела дзяліцца з незнаёмымі людзьмі сваімі сентэнцыямі, – парыравала яна.

– Мяркую, што для таго я маю некаторыя падставы, бо мы, відаць, усе трое цёзкі, – дзёрзка абвясціў малады чалавек і звярнуўся цяпер да татухны: – Андрэй Вікенцьевіч Падгорскі.

– Які ж вы ў такім выпадку цёзка?

– Маё поўнае імя – Андрэй Тадэвуш Банавентура, таксама названы ў гонар героя, праўда, я аддаю перавагу ўсё ж першаму імені. Мне думаецца, яно пазбаўлена непатрэбнага кансерватызму.

– Пракшын, Канстанцін Мікалаевіч, – заспяшаўся прадставіцца татухна, пакуль яго дачка не адхіліла маладога чалавека, які падаўся пану Пракшыну, нааадварот, вельмі прыемным. – А гэта мая дачка, Яўгенія. З нашым гадаванцам вы ўжо знаёмыя. Ці магу я вас запрасіць далучыцца да нас у знак выбачэння за дзёрзкасць маіх сямейнікаў?

– Баюся, я не змагу прыняць вашых выбачэнняў з прычыны, што ні ў якім разе не лічу сябе абражаным. Аднак запрашэннем скарыстаюся з вялікай радасцю, – адказаў новызнаёмец.

Яўгенія Канстанцінаўна з незадавальненнем заўважыла ў татухнавых вачах жывы інтарэс да незвычайнага суразмоўцы і вырашыла зноўку паглыбіцца ў свае запісы. Зрэшты, некалькі разоў цішком яна ўсё ж на яго зірнула, выключна каб скласці канкрэтнае меркаванне.

Не-не, вядома ж, ён таксама быў не Тым, і нават не мог прэтэндаваць на гэтае званне. Ды і ўвогуле, як ёй магло прыйсці да галавы меркаваць аб ім у гэтакім сэнсе? Яўгенія Канстанцінаўна страсянула галавой і ўтаропілася ў акно, дзелавіта папіваючы кофей, які прыйшоўся як ніколі дарэчы. Бясспрэчна, ёй варта было б адшукаць якія-небудзь непрыемныя рысы. Вось узяць хаця б гэты нахабны позірк – ну трэба ж, зусім не саромеецца час ад часу паглядваць на панну Пракшыну, быццам бы апелюючы ў яе бок. Яўгенія Канстанцінаўна дазволіла сабе накіраваць у адказ не менш пільны і ацэньвальны пагляд, аднак пан Падгорскі зноўку не разгубіўся, толькі ветліва ўсміхнуўся, нягоднік.

Яшчэ ён насіў пышныя русявыя вусы, якімі, відаць, да ўсяго іншага парадкам ганарыўся. Трэ адзначыць, што яны і сапраўды былі яму да твару, аднак жа ён занадта часта іх падкручваў, што выдавала ў пане Падгорскім тыпа самазадаволенага і празмерна ўпэўненага ў сабе. Ужо надта дзёрзкі, чым толькі татухну счараваў? Ды і ўвогуле, панне Пракшыной заўжды падабаліся брунэты, скарыць яе выгаралым на сонцы чубам было цалкам немагчыма.

А Канстанцін Мікалаевіч, наадварот, быў надзвычай захоплены размовай. Яно і зразумела: новы знаёмец таксама аказаўся the man of business. Сфера яго інтарэсаў палягала ў цукровай вытворчасці, аднак татухну гэта падалося вельмі займальным. Настолькі, што, выпіўшы некалькі філіжанак кофею, ён запрасіў пана Падгорскага працягнуць гутарку ў іх вагоне. Яўгенія Канстанцінаўна вырашыла не даваць ажыццявіцца гэтым намерам і нагадала, што ў іх другім класе на рэдкасць нязручна ды зацесна, на што татухна палічыў неабходным патлумачыць спадарожніку, што другім класам яны едуць зусім не з-за абмежаваных акалічнасцяў, а праз reasons of economy[24], бо падарожнічаць ім не болей за тры гадзіны, навошта ж неапраўданы шык?

– Як разумна! – не прамінуў выказаць захапленне Андрэй Вікенцьевіч, канчаткова сапсаваўшы ўражанне ў вачах панны Пракшыной. – Прызнацца, я б і сам узяў другі клас, падарожнічай я адзін, але што зробіш, даводзіцца ісці на дадатковыя выдаткі…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Ад под ключ
Ад под ключ

О героях нашего времени спорят много. А есть ли они вообще? Что тут сказать? Какое время, такие и герои: неоднозначные. Алексею Леонидову предстоит сделать непростой выбор. Дмитрий Сажин, конечно, герой. Создал с нуля финансовую империю, разорился, получив срок, но в тюрьме не сломался, хотя она изменила его не в лучшую сторону. Но даже герою не все дозволено. И кто-то должен его остановить, когда, стремясь к своей цели, он идет по трупам. В романе «Ад под ключ» вы встретитесь с теми, кого, возможно, уже успели полюбить. С Дарьей Сажиной, ее дочерью Алисой, которая вышла замуж за Леню, бывшего начальника службы безопасности ее отца, и обе успели обзавестись детьми. И это уже не просто детектив, а криминальная сага о жизни и смерти, о любви и ненависти, о дружбе и долге. Новое детище Сажина, «БуЗа», или «Будущее за нами», — его попытка изменить мир. Который сам он видит в черном цвете. Но не все так однозначно. Поэтому развязка будет самой неожиданной…

Наталья Вячеславовна Андреева

Детективы / Прочие Детективы