Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

«З кім гэта ён падарожнічае?» – раптам падумалася Яўгеніі Канстанцінаўне, але яна адагнала ад сябе залішнюю цікаўнасць і, падняўшы кошык з Тэдзі, рушыла следам за татухнам.

– Дазволіце? – не дачакаўшыся ўхвалення, пан Падгорскі адразу ж адняў у яе кошык і прапусціў наперад.

– Тэдзі не любіць быць у чужых руках, – з’едліва заўважыла яна.

– Я думаю, мы з ім зладзім, – па-змоўніцку падміргнуўшы ў кошык, адказаў Андрэй Вікенцьевіч.

«Невыносны чалавек», – пастанавіла панна Пракшына, але ўпарціцца з-за такой дробязі не стала, разам з тым са здзіўленнем адзначыўшы, што, аказваецца, Андрэй Вікенцьевіч, хаця спачатку і не падаўся ёй занадта высокім, амаль на галаву вышэйшы за яе. Ростам нашая дзявіца пайшла ў татухну і, стоячы і на невялікіх абцасіках, звычайна высілася з Канстанцінам Мікалаевічам ледзь не ўпоравень. Цяпер Яўгенія Канстанцінаўна са шкадаваннем разважала, што не можа пры пэўным выпадку спапяліць пагардлівым позіркам зверху ўніз надакучлівага, па яе меркаванні, новага знаёмца, каторы вось і зараз не адчэпліваўся з нейкімі роспытамі пра Тэдзі і любоўю да сабак увогуле. Але тут яны апынуліся ў калідоры, дзе на іх знянацку наляцелі знаёмцы старыя, а дакладней – учарашні пыкала разам з кампаніяй сябрукоў. Рука яго і праўда была перавязаная, ну а ўжо аблічча пры з’яўленні панны Пракшыной выявіла шчырую буру эмоцый. Аднак пакуль яна нават і прыдумаць не паспела, які ж выраз надаць уласнаму твару з нагоды нечаканай сустрэчы, Андрэй Вікенцьевіч, нават не зважаючы на купку маладых людзей, адцёр іх ад сваёй спадарожніцы і праводзіў следам за татухнам, які ўжо чакаў іх наперадзе.

Рэшту дарогі панна Пракшына правяла, адгарадзіўшыся ад татухны і пана Падгорскага сваім нататнічкам, у якім ужо раз дзясяты перачытвала свае conclusions[25] ды solutions[26] у падыходзе да яе будучых літаратурных твораў крымінальнага жанру, каб толькі не слухаць пра тое, што Андрэй Вікенцьевіч да сваіх трыццаці – як жа, няўжо яму і праўда ўжо столькі? – бліскуча скончыў адзін з найпрагрэсіўнейшых замежных універсітэтаў, але і стаўся някепскім прадпрымальнікам у сваёй галіне і нават спрабуе сябе ў іншых напрамках вытворчасці ды шукае выйсці да міжнародных гандлёвых зносін, таксама большасць свайго часу праводзіць у дзелавых падарожжах, захапляецца боксам ды механікай – відаць, знарок намагаецца спадабацца татухну, як бы не стаўся якім прамысловым шпіёнам! – а яшчэ, належачы да тых самых «новых людзей» – заадно, відаць, і паспешліва вырашыўшы, што пан Пракшын з’яўляецца тыповым расейцам, не інакш, – ён не мае залішніх illusions[27] датычна як былой, так і сапраўднай мясцовай шляхты.

– Але ж прозвішча вашае мае відавочна мясцовае паходжанне, – знарочыста холадна заўважыла панна Пракшына, не вытрымаўшы апошняй заявы, якую яна разлічыла як асабістую абразу.

Аднак на гэта Андрэй Вікенцьевіч толькі паглядзеў крыху занадта доўгім позіркам ды хітра пасміхнуўся, падкруціўшы вус. Татухна паспяшаўся працягнуць размову з патэнцыйным партнёрам і нават запрасіў пана Падгорскага завітаць пры зручным выпадку да яго лесапілкі. Яўгенія Канстанцінаўна на гэтым дазволіла сабе непрыкметна фыркнуць і занялася Тэдзі, абдумваючы, хто ўсё ж такі выйшаў пераможцам з іх кароткай дыскусіі наконт паходжання ды звязаных з тым перспектываў. Бо, як стала падавацца панне Пракшыной, апошняе слова не заўсёды з’яўляецца вырашальным. Гэтакае прыкрае ўсведамленне вельмі яе непакоіла і прымушала працягваць унутраную спрэчку.

Калі нарэшце цягнік пад’язджаў да станцыі, дзе Яўгенія Канстанцінаўна разам з татухнам мусілі сысці, пан Падгорскі абавязаўся іх правесці. Пакуль Канстанцін Мікалаевіч распараджаўся наконт багажу, новы знаёмец зноўку выхапіў з ейных рук кошык з Тэдзі і, саскочыўшы з прыступкі, паставіў яго на зямлю. У наступнае імгненне панна Пракшына нават і не заўважыла, як і сама была перанесеная на выцягнутых руках і акуратна апушчаная на перон. Толькі яна збіралася заявіць, што апошнія пятнаццаць гадоў ніхто не дазваляў сабе хапаць яе так бесцырымонна, быццам якую-небудзь ляльку, як з акна цягніка паказалася пульхная жаночая далонька, што ўладна махнула ў бок пана Падгорскага, а затым пачуўся не самага чароўнага ладу голас:

– Анджэй, мілы, я не збіраюся чакаць цябе цэлы век у гэтым пыле і духмені!

– Ад абавязку нікуды не дзенешся, – пакорліва ўздыхнуў Андрэй Вікенцьевіч і, схіліўшыся над рукой панны Пракшыной, каторую яна, здаецца, не працягвала, ледзь крануўся яе вуснамі ды прамовіў: – Спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся?

– А вы бываеце ў Менску? – прамямліла Яўгенія Канстанцінаўна, кепска разумеючы, што кажа.

– Ані, – хітравата ўсміхнуўся пан Падгорскі.

«І навошта ж тады пытацца пра сустрэчу?» – моўчкі абурылася панна Пракшына, назіраючы за тым, як новы знаёмец раскланьваецца з яе татухнам. Як толькі зухаватая постаць Андрэя Вікенцьевіча схавалася, а цягнік пачаў пыхкаць, каб зноўку рушыць наперад, Канстанцін Мікалаевіч сказаў:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Ад под ключ
Ад под ключ

О героях нашего времени спорят много. А есть ли они вообще? Что тут сказать? Какое время, такие и герои: неоднозначные. Алексею Леонидову предстоит сделать непростой выбор. Дмитрий Сажин, конечно, герой. Создал с нуля финансовую империю, разорился, получив срок, но в тюрьме не сломался, хотя она изменила его не в лучшую сторону. Но даже герою не все дозволено. И кто-то должен его остановить, когда, стремясь к своей цели, он идет по трупам. В романе «Ад под ключ» вы встретитесь с теми, кого, возможно, уже успели полюбить. С Дарьей Сажиной, ее дочерью Алисой, которая вышла замуж за Леню, бывшего начальника службы безопасности ее отца, и обе успели обзавестись детьми. И это уже не просто детектив, а криминальная сага о жизни и смерти, о любви и ненависти, о дружбе и долге. Новое детище Сажина, «БуЗа», или «Будущее за нами», — его попытка изменить мир. Который сам он видит в черном цвете. Но не все так однозначно. Поэтому развязка будет самой неожиданной…

Наталья Вячеславовна Андреева

Детективы / Прочие Детективы