Не было каму даказваць сваю нявіннасць дзяўчыне-падданай Ягнешцы, бо не было ні суду, ні прысуду, а толькі самасуд пана маёнтку Ісаевічы, што на Слонімшчыне, Мікалая Шостака, які 13 чэрвеня 1576 года ў сваім маёнтку загадаў спаліць абвінавачаную ў чарадзействе маладую дзяўчыну. Ягнешка была чужаніцай ў гэтым маёнтку, бо не так даўно перабралася сюды да мужа, ісаеўскага падданага Багдана Дойлідавіча. А неўзабаве была абвінавачаная ў спраўленні чараў, у ваджэнні
Цікава, што жыццё і дачыненні паміж людзьмі былі настолькі размаітымі і нечаканымі, што часам па дапамогу ліхіх кабет звярталіся нават ўсёй грамадой. Вядома, што і час накладаў на гэта свой адбітак. 6 лістапада 1645 г. у Красным Сяле адбылася капа па справе крадзяжу скарбу віцебскага ваяводы Крыштафа Кішкі, то бок чырвонага золата, што было закапана на полі ў казане і якое рабаўнікі, як стала вядома, мералі лубкамі. Сярод падазроных былі краснасельскія падданыя вёскі Рыдаў, падданыя ашмянскага падстаросты Кунцэвіча ды іншыя людзі. Было паклікана на капу ды выслухана мноства сведкаў, і што нечакана, сярод іншых таксама запрошаная для
Чараўніцтва прыгадвалася ў Літоўскім Статуце адным у шэрагу з такімі «тыповымі» злачынствамі, як гвалтоўны напад на шляхецкі дом альбо хрысціянскі храм, гвалтаванне кабеты, разбой на дарозе, крадзеж маёмасці, падпал дому ці гумна, атручванне, забойства шляхціца… Ды толькі страх перад чарамі быў больш незразумелы і таму больш вусцішны, бо было невядома, як уберагчыся ад злога вока, прашаптанага ў ражок хусткі праклёну. Чым большы быў страх, тым больш ён спараджаў напрасліцы, міфаў. Тады ўжо любы незычлівы пагляд прымушаў дранцвець пасярод дарогі, а ў хваробе свойскай жывёлы вінавацілі блізкіх суседзяў.
У стасунках з незразумелым чалавек як бы пераступаў адной нагой мяжу казкі, застаючыся адначасова на тым і на гэтым свеце. У такі момант звыклыя законы ўжо амаль не ратавалі, і тады на дапамогу прыходзілі агонь, вада ці гарэлка. Жыццём чалавека выкупаўся ўласны страх перад невядомасцю. Смерць была звыклай расплатай, якую плацілі за ўсё звышнатуральнае, незразумелае, чужое.
Дзеці
Звесткi пра iх рэдка сустракаюцца на старонках актавых кнiг, свае пачуццi да iх амаль не выказваюць дарослыя. Калi апошнiя і заўважаюць малых, дык хiба што як кагосьцi, хто замiнае, дакучае, блытаецца пад нагамi альбо трапляе пад конскiя капыты.