Карчмар, жывучы побач са сваімі наведвальнікамі і добра ведаючы ўсю грамаду, сам адчуваў сябе яе часткай і падзяляў усе турботы ды клопаты, якія звальваліся штодня на людзей з самых нечаканых месцаў. Нават калі дзеля вырашэння такіх праблемаў даводзілася вырываць з зямлі калы. Ці мог думаць служэбнік падскарбія Вялікага Княства Марцін Валчкевіч, едучы з Вільні на Падляшша да ваяводы Васіля Цішкевіча, што спыніўшыся ў стадоле маёнтку Панеманскага, або Ліпічанскага, пані Алены Дуравай ля возера Найдзігораўскага ля Немна, каб даць адпачынак сваім двум коням, напаткаюць яго жахлівыя прыгоды. Ягоны вільчасты конь-валах з турэцкім сядлом, аркабузам і апончаю выбег са стадольнага двара і пабег над возерам па агародах парабкаў пані Дуравай, халупы якіх стаялі побач. Служэбнік Марцін ускочыў на свайго другога каня ды таксама рынуўся у пагоню па агародах. Ды тут з халупаў павыскоквалі амаль усе парабкі таго сяльца з жонкамі, на чале з Якубам Ткачом і стадольнікам са стадолы. Усчаўшы лямант, яны пачалі даганяць чужынца, кідаючы ў яго камяні ды паленні. Скончылася гэта тым, што служэбнік ледзве ўцёк жывы на другім кані, пакінуўшы вільчастага валаха з трантамі парабкам ды стадольніку.
Сама карчма часам была месцам бою, гвалту, нападу, сапраўднай “гарачай кропкай”. Пэўна гарачай, бо часцяком ўсё сканчалася агнём. Так, падданыя Станiслава Паца, напіўшыся ў стадоле мёду, піва і гарэлкі, спалiлi карчму над ракою Ушою зямянiна Властоўскага,
Пажар мог узнiкнуць у драўляным будынку таксама праз свечку, праз печку… Мяшчане Грыцка, Пашко і Фёдар, маючы з сабой на вазах каштоўны тавар – белую соль, ехалі да Слоніма, мяркуючы яе прадаць, ды заехалі на начлег у маёнтак Ласоінскі і спыніліся ў стадоле. Стаміўшыся,
Апроч стадольніцы Соні Рускі захавалася яшчэ адно імя карчмаркі, на гэты раз у Здзітаве – Алена Янаўна Лярвянка. А ў дзявяткаўскай карчме працаваў Сцяпан Півавар. Дарэчы, мядовую, піўную і гарэлачную карчму ў Здзітаве з пляцам і з двума агароднікамі яе ўладальнік пан Адам Багуфал, пагандляваўшыся, прадаў за 60 коп грошаў лічбы літоўскае. Звычайна пан даваў грошы свайму карчмару са свайго двара да карчмы на шынок. Часам паміж панам і ягоным наймітам адбываліся сур’ёзныя непаразуменні. Так, ад гаспадарскага зямяніна Слонімскага пав. Івана Звязды ўзімку 1573 года ўцёк да іншага гаспадара, не заплаціўшы каля 10 коп грошаў, стадольнік Міско, які шынкаваў, беручы ад пана солад і гарэлку. Перад уцёкам у былы стадольнік спаліў саму стадолу, зашкодзіўшы пану на 30 коп грошаў.
П’яны карчомны кураж часцяком перарастаў у шаленства i безразважнасць. Для людзей, якiя парушалi спакой, учынялi гвалт, нападалi на корчмы i iх гаспадароў, судовыя кнiгi мелi пэўныя азначэннi:
Часам людзi, што знаходзiлiся побач ў карчме