Асобна вылучаўся люд подорожны
, прыезджы, гости – купцы. Iх вазы з таварам стаялi ў двары, а самi яны часам спынялiся на начлег. Прытулак у карчме мог скончыцца i стратай купецкага дабра не без дапамогi карчмара. Пра падобнае здарэнне апавядаў купец, якi быў абрабаваны ў Мiхнавiчскай стадоле жыда-арандатара Абрама. Ён вяртаўся з Вiльнi i ў вынiку страцiў увесь свой набытак – товаров на одном возе было: селедцов бочок две, а на другом возе, на котором сам ехал, было товару вшелякого крамного, так полотна, речей разных, што одно-колвек, яко чоловеку купецкому немало належало, серпов, кос. Того всего товару на том возе было коп за 80, а иншого и спомнети не могу. Вазілі і больш “далікатны” тавар. У купцоў з Ваўкавыску было на вазах мыла барскае і простае (мыла барского чотыриста, кождое сто коп три грошей двадцат, купленное, а простого мыла за полтрети копы грошей). Яшчэ больш размаіты тавар ляжаў на вазах купцоў, што везлі яго з воласцяў рускага краю. Звычайна тое быў цэлы паязд з некалькімі вазамі на чале з вазом нарадным, хурманскім. Вазілі лісаў, чорных баброў, цудных куніц, вавёрчыны скуркі, прэсны мёд ды рыбу вялую – шчупакоў вялікіх, ляшчоў, уюноў, траску, а таксама воск ды кажухі слуцкае работы.Ад злога стадольнiка пацярпеў таксама i радашкавiчскi ўраднiк Ян Рагульскi, якi з таварамi вяртаўся з Менску дадому. Адно што здарэнне адбылося не ў самой карчме…Толко выехали з Менска з улицы дорогою добровольною гостинцом великим… недоеждчаючы дороги ростаней, которая идёт з Менска до Боровлян… нет ведома для которое прычыны, наполнившыся воли своее, а взявшы злый умысл перед себе стодольник… именя Видогощского… Сасин Куляжыч сам з двема браты молодшыми…догонившы… зо две годины до вечора, не маючы до них жадное потребы и ниякое розмовы… кийми и розными бронями побили, помордовали и окрутне, а шкодливе поранили
.