Праз купецкія рукі праходзіла шмат грошай і тавараў, пералік якіх займае не адну старонку актавых кніг. Закладзеныя таварам вазы купцоў грукаталі па землях Вялікага Княства ўздоўж і ўпоперак. Вось адзін з пералікаў тавару, поскупованого в краи руским, у волостях
, які месціўся на трох вазах. На першым возе – лісы, бабры чорныя, куниц цудных пять, каждая по 50 грошей. На другім возе – мёд прэсны, рыб вялых нямала, шчупакі, лешч, воск. На трэцім возе – ізноў мёд прэсны, путы жалезныя для коней, уюны, траска, “кажухоў слуцкае работы апарцістых вялікіх на продаж купленых”, “белкавыя скуркі”.Колькі што каштавала тады? Шабля каралеўскага маршалка Абрама Мялешкі, купленая ў Вільні ў злотніка Кліма Шостака, сребрам правная злотистая с пасками шолков розных,
каштавала 70 польскіх злотых. Корд мог каштаваць 5 злотых, ручніца з колам – 2 копы грошаў. Панцыр – 40 талераў. Залаты пярсцёнак з рубінам барза цудным каштаваў 73 залатых, пярсцёнак са спічастым дыяментам – 6 коп грошаў, каралі з вялікімі перлінамі – 3 капы. Срэбны пас, отливаны позалатисты обручасты меў кошт у 12 коп грошаў. Дарагой была і добрая вопратка, нездарма яе кралі найчасцей. Зялёны атласны жупан мог каштаваць 23 капы. Куртка шарлатовая чырвоная, аксамітам чорным падшытая ад падолу да пасу, з гузамі дратовымі залатымі, каштавала 18 коп грошаў. Кашуля мужчынская калёнская – 3 капы, жаночая блакітная сукня – 4. Футра лісінае, сукном чорным крытае, каштавала 12 коп грошаў, каўпак, падшыты лісамі, – 2 залатых, каўпак аксамітны, сабальцамі падшыты, – 8 коп грошаў. Боты і пас баваўняны чырвоны – па 16 грошаў. Кажух барановы – 1 капу, сярмяга сукна белага – 30 грошаў.А вось што каштаваў рыштунак каня са збруяй у 1579 годзе ля Слоніма: сядло ярчак – 2 капы грошаў літоўскіх; хамут – 6 грошаў, аброць – 4 грошы, лейцы – 8 пенязей. За каня варанога інаходніка трэ было выкласці каля 20 залатых польскіх.
Дзевяць ушаткаў піва ў карчме каштавалі 54 грошы. Сама ж карчма медовая, пивная и горелочная с пляцом и двема огородниками
Адама Багуфала ў мястэчку Здзітава магла каштаваць 60 коп грошаў літоўскіх. За нейкі шляхецкі дом прасілі 200 коп. Чынш складаў на той час паўтары капы грошаў, за столькі ж можна было набыць і каўпак сукна люндушавага чырвонага, падшытага лісой.Зрэдку тыя грошы выкопваюць з зямлі… Сёння на нашай зямлі ўжо амаль не чуваць звону манетаў, толькі шаргаціць папера…
Карчма
Шум, крык, гоман у карчме,Кiпiць сельская дружына,Пiва, мёд, гарэлку п’е,Ажны курыцца чупрына.Гаспадары за сталомГромка гутарку вядуць,А ляндарка з ляндаромМёд, гарэлку раздаюцьХлопцы, дзеўкi, маладзiцыЛя парога гаманяць,А старыя чараўнiцыЦiшком ля печы сядзяць.В. Дунiн-МарцiнкевiчКалi я прыгадваю паданне пра чараўнiка Менеска, то чамусьцi ўяўляю замест ягонага вялiкага каменнага млына, адкуль, як вядома, начамі чулiся дзiўныя крыкi, галёканне, песнi, музыка i скокi, iншую будынiну – к а р ч м у.
Не ведаю, цi шмат людзей бачыла чароўную “хатку” Менеска, калi яна гойсала па-над зямлёй у пошуках прыгодаў, дый толькi раскiданыя паўсюль сапраўдныя корчмы прыкмячала i не абмiнала багата люду паспалiтага.
Карчма – своечасовы прытулак. Карчма – злачынны кут. Карчмар абагрэе, накормiць i напоiць. Карчмар жа абрабуе i ашукае. I тым не менш, гэтае няпэўнае месца не заставалася без наведвальнiкаў. Адных сюды прыбiвала непагадзь, другiх – далёкi ад дому гандаль. Iншыя ж, сталыя, проста бавiлi час, бо ногi самi вялi такiх у адваротны бок ад уласнае хаты.
Карчма была месцам спакуслiвым, бо мела нейкi падвойны статус. З аднаго боку, гэта было месца, дзе часам чалавек страчваў праз гарэлку чалавечы твар, дзе можна было пачуць моцныя словы, або адведаць пякучых кухталёў. Нават выраз “карчомная лаянка” не трэба было тлумачыць, бо ён трывала ўвайшоў у тутэйшы ўжытак. З другога боку, наведванне карчмы, застолле – стары звычай, нават завядзёнка такая… пришол был в добрый обычай, хотечи собе казат дати меду або пива,
цi будучы на складу брацким пивном, который… зготовали были водлуг обычаев своих стародавних…