Біблія і Статут – асноўныя крыніцы, якімі кіраваўся чалавек, калі і не ўсё жыццё, дык пры канцы яго, складаючы свой тэстамент – письмо Боже учит, абых мы то каждому кому што власне належи спольна отдавали, так теж и Статут права посполитого Великого князства Литовского теж каждого чоловека с того перестерегают, яким обычаем маетностю от Бога даною шафовать
… Тэстаментам Божым назвала Евангелле зямянка Ганна Стэцкевіч у сваім апошнім прыжыццёвым слове.Праблема дабра і зла была надзённай для духоўнага жыцця і ў тагачасным грамадстве. У час бескаралеўя – небытности господарской —
(пасля ўцёкаў караля Генрыха Валуа) у 1574 годзе на Віленскім з’ездзе была прынятая і зацьверджаная уфала і пастанова Паноў Рад і ўсяго рыцарства, дзе было загадана, каб у гэты няпэўны час каждый з нас один ку другому спокойнее ся заховал и ни в чом покою посполитого взрушати и крывды чинити над право не смел и не важылся под срогим караньем такого чоловека свовольного… на горло и на маетность.Можна ўявіць сабе нават дыскусіі на тэму святой справедливости и людской заразы и шкоды
, сумленнасці і подласці сярод розных людзей і ў розных сітуацыях. Сведчаннем могуць быць нечаканыя вершаваныя радкі, пакінутыя пісарам слонімскага земскага суду Іванам Суетам у актавай кнізе на чыстым аркушы пры канцы чарговага сшытку, відавочна, для самога сябе, а можа, і з разлікам на невядомага чытача ў невядомай будучыні.Цнотливый чоловек каждый стреже сумненья своего завждый. Бо цнота каждого цнотливого быва вывышона над злото, а нецнота быва подептана из славов его в блото (1591 г.)
.Пра грошы і пра кошты
На верх губы якобы з грош бело
…З апісання выгляду каня, ХVI ст.Грошам адвеку наканавана перацякаць з рук у рукі, а часам асядаць у якім казане на глыбіні зямлі. Прыгоды молодого пана
шляхціца Ваўкавыскага павету Крыштафа Тулоўскага Чыковіча, які ўцёк ад гаспадара пана Яхіма Грэбінскага з места Крэва пры канцы студзеня 1592 года і быў злапаны праз тыдзень каля Берасця, сведчаць пра цякучасць ды зменлівасць як грошай, якія трапляюць у рукі чалавека, так і лёсу самога чалавека.