Але ж прыгоды маладога Крыштафа на тым не скончыліся, бо спаткаў у горадзе двух хлопцаў, аднаго падданага наваградскага маршалка пана Васіля Зянковіча, які перасцярог ад небяспекі, за што атрымаў восем залатых чырвоных, а другога Марціна Зарубанчыча, слонімскага мешчаніна, які, адшукаўшы яго, паведаміў:
Гэтак скончылася бясслаўнае падарожжа ваўкавыскага шляхціца па прасторах роднае старонкі.
Нягледзячы на вялікія адлегласці весткі і чуткі разносіліся па ёй з хуткасцю птушак. Значна аблегчыўшы свае торбы, уцякач затое абагаціў памяць назвамі мясцовасцяў і прозвішчамі людзей, якія сустракаліся на ягоным няпростым шляху. Зрабіўшыся за адну ноч уладальнікам вялікіх грошай, ён так жа хутка пазбавіўся свайго багацця, набыўшы, пэўна, за тыдзень бадзянняў больш жыццёвага досведу, чым за той жа час на службе ў свайго гаспадара ў Крэве.
Грошы, якія фігуруюць у гэтай гісторыі, мелі самае шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Вялікага Княства пры канцы ХVI стагоддзя.: літоўскі грош раўняўся 10 пенязям, польскі злоты – 30 польскім грошам, залаты чырвоны (дукат) – 48 літоўскім грошам, а талер быў роўны 24–30,6 літоўскім грошам.
Дзе хавалі грошы ў старыя часы? Некаторыя закопвалі ў зямлю, пра што сведчаць раскапаныя пазней скарбы. Або трымалі ў запячатаных ды замкнутых на замок скрынях. На такія скрыні ў свірнах са шляхецкім дабром перш за ўсё і палявалі рабаўнікі: …
Грошы загортвалі ў хусткі, ручнікі, зашывалі ў вопратку, хавалі ў шапку, насілі каля сябе ў машне, каліце, сумках, торбах скураных і суконных, клумках скураных, мяшках замшавых, за пазухай у
Адна капа раўнялася 60 літоўскім грошам, рубель – 100 грошам, грыўна – 48 грошам, злоты – 30 польскім грошам. Дробныя грошы лічыць было няпроста. Слугі ваяводы смаленскага Тышкевіча прывезьлі да братоў Храбтовічаў ажно дзевятнаццаць сотняў коп грошаў літоўскіх, каб узяць у заставу на некалькі гадоў маёнтак Шчорсы. Прыехаўшы да Шчорсаў
Гаворачы пра грошы, не абысці ўвагай людзей, якія займаліся купляй-продажам прафесійна. На старонках актавых кніг даволі часта сустракаюцца згадкі пра купцоў, якія праз свой занятак рабіліся ахвярамі ці закладнікамі рабаўнікоў ці абставінаў. У менскай судовай кнізе апісваецца выгляд віленскага купца Яна Рамановіча, які