Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью

Як ні дзіўна, яго каты чамусьці маўчалі — яшчэ не прыйшлі да нормы пасля нечаканага адпору свае ахвяры. У Фаміна быў акрываўлены твар, ён хусцінкай выціраў нос і вусны. А Румін, з цяжкасцю апіраючыся на сцяну, устаў з падлогі, трымаючыся рукой за тое месца, па якім прыйшоўся ўдар. З твару яшчэ не сышла грымаса болю.

— Хто цябе так расфарбаваў? — спытаўся маёр у Фаміна.

Той неяк разгублена паказаў вольнаю левай рукою на Міхася.

— Гэта хто дазволіў табе займацца рукапрыкладствам? — грозна спытаў маёр у Міхася. Але ў голасе маёра Міхасю пачуўся прыхаваны смех.

— Я абараняўся.

Маёр не стаў яго слухаць.

— У калідор! Тварам да сценкі! — закрычаў ён.

У адзін момант Міхась апынуўся на тым самым месцы, на якім перад гэтым прастаяў чацвёра сутак.

— А ты, балван, чаго тут стаіш? — накінуўся ён на памочніка следчага Руміна, які яшчэ не паспеў апамятацца ад нечаканасці.— Хутчэй па фельчара, г....к! — загадаў яму начальнік.

Мінуты не прайшло, як фельчар, а можа, гэта была сястра, прыбегла з тазікам, напоўненым вадой, з бінтамі, ватай і ёдам.

Калі фельчар выйшла з кабінета следства, Міхась непрыкметна падступіў бліжэй да дзвярэй і пачаў прыслухоўвацца да гутаркі ў кабінеце.

— Вы кім тут працуеце? — пытаўся маёр у следчых з раздражненнем. Але адказу не было.

— Я пытаюся, кім вы тут працуеце?

— Следчымі,— пачуўся нясмелы адказ.

— Следчымі? — паўтарыў ён адказ.— Ды вы не следчыя, а...— і ён сыпануў столькі лаянкі, абразлівых слоў, што адкуль яны ў яго толькі браліся.— Дурні, невукі! Вось хто вы. Біў ён вас, але слаба. Ёсць такая руская прымаўка, што дурня і ў царкве б’юць. Зразумела вам ці не? — Маўчанне.— Я пытаюся, зразумелі вы хоць што-небудзь ці не?

— Зразумелі,— працадзілі праз зубы следчыя.

— У нас дазваляюцца ўсе метады следства для дасягнення мэты, як гэта сцвярджае ў сваіх вучоных працах Вышынскі і рэкамендуе нам жалезны нарком Яжоў. Толькі ўсё гэта трэба рабіць з галавой. Можна і біць, толькі ведаць, каго і як. Спачатку трэба добра вывучыць асобу, з якой вам прыйдзецца працаваць, а потым ужо і дзейнічаць. Цяпер хоць дайшло да вас ці не? — Зноў маўчанне.— Я пытаюся ў вас, асліныя галовы, дайшлі да вашага паняцця мае словы ці не?

— Дайшлі, таварыш начальнік, дайшлі,— відаць, без асаблівай ахвоты адказвалі следчыя.

— Дык вось, мае мілыя, гэта вам на будучае, а сёння — па дамах! Не, ты, Румін, ідзі да сваіх стажораў, а ты Фамін, ідзі і да мяне больш не прыходзь! Шукай другога дурня ў начальнікі сабе. А мне ты больш не патрэбны! Можаш вяртацца зноў хоць і ў свой Мінск — адкуль і прыехаў.

На гэтым і закончылася «задушэўная гутарка» ў кабінеце следчага. Міхасю зноў здалося, што маёр зводзіў нейкія свае рахункі з Фаміным, а сутычка ў кабінеце следчага была яму на руку. Інакш усё магло павярнуцца ў зусім іншы бок для Міхася. З пакоя выйшлі ўсе разам, толькі скіравалі ў розныя бакі: Фамін налева, а начальнік аддзялення Байцоў і «стажор», ці памочнік следчага,— у іншыя кабінеты. Дзверы замкнулі на ключ, які начальнік паклаў сабе ў кішэню. Яны прайшлі міма Міхася, які стаяў тварам да сцяны, нават не глянуўшы на яго, нібы гэта было пустое месца.

Так Міхась зноў прастаяў у абрыдлым калідоры без адпачынку, сну і ежы яшчэ цэлых трое сутак! За гэты час ён наслухаўся розных крыкаў-размоваў па кабінетах следчых, а таксама на калідоры, і нават пазнаёміўся з некалькімі «ўпартымі людзьмі». Так, напрыклад, ён стаяў блізка з маладым студэнцікам тэхнікума, які вельмі сумаваў і нават плакаў па маладой жонцы. А вось работнік гандлю заўсёды паказваў сябе аптымістам. Што ўжо было ў яго на сэрцы, адзін усявышні ведае, а на людзях трымаўся бадзёра.

Арыгінальнай фігурай у гэтым калідоры быў бацюшка. Ён убачыў Міхася, аброслага залацістай барадой і доўгімі валасамі, ціхенька наблізіўся да яго і спытаў шэптам:

— Вы з якога прыходу?

— З Сергіеўскага,— адказаў Міхась.— А вы?

— Са Спаскага,— адказаў бацюшка.— Айцец Павел.

Міхась пагаварыў трошкі са сваім «калегам», а потым засмяяўся.

— А чаму вы смеяцеся? — спытаў айцец Павел.

— Таму, што я не поп, а больш таго — атэіст.

— Ну нічога, усё роўна вы добры чалавек.

— Адкуль вы ведаеце? Можа, наадварот?

— Не, я трошкі ў людзях разбіраюся.

— Вы, бацюшка,— шпіён?

— Шпіён, браце, шпіён.

— Я таксама,— сказаў Міхась і горка ўсміхнуўся. Засмяяўся і бацюшка, як кажуць, за кампанію. А можа, і ад душы.

Але прыемнага за трое сутак было мала, на астатні час выпадалі горкія пакуты і чаканне — калі ўсё скончыцца.

І вось на чацвёртыя суткі, у шэсць гадзін раніцы, а было гэта 24 лістапада, да Міхася падышоў дзяжурны па корпусе, які насіў мянушку «ліберал», і спытаў:

— Як ваша прозвішча?

Міхась назваўся.

— Вы пайку на сённяшні дзень атрымлівалі?

— Я ўжо цэлы тыдзень не меў такога гонару,— адказаў Міхась з горкай іроніяй.

— Ну нічога, зараз атрымаеце. Пойдзем у камеру,— неяк спагадліва сказаў «ліберал».

Калі яны падняліся па лесвіцы на чацвёрты паверх і ўбачылі раздатчыкаў з хлебнаю скрынкай, «ліберал» патрабавальна сказаў:

— Дайце чалавеку пайку.

Затым ён упусціў Міхася ў камеру і загадаў:

— Бярыце вашы рэчы і пойдзем.

— Куды? — спытаўся нявольнік.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное