Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью

— Дарэмныя вашы старанні, грамадзянін следчы. Пад ліпай я падпісвацца не буду!

— Рагулін,— звярнуўся Фамін да свайго памочніка,— адвесці арыштаванага на тое ж самае месца — на свежае паветра.

І пайшлі чацвёртыя суткі скразняку, стаянкі ў калідоры і на допыце перад следчым — без сну, ежы і адпачынку для ног. Паступова пакідалі сілы: галава кружылася, у вачах цямнела, ногі пухлі і рабіліся чужымі, але ён трымаўся. Ён пачаў ужо траціць усякую веру ў справядлівасць. Прыйшоў да думкі, што жывым з гэтай камяніцы з кратамі яму не выйсці. І палохала яго не смерць, а цяжкія пакуты. А каб іх пазбегнуць, ён вырашыў зрабіць так, каб смерць наступіла імгненна. І вось калі яго яшчэ раз следчы выклікаў на чарговы допыт, Міхасю захацелася выкарыстаць гэты апошні шанец.

— Ну, як адпачывалася, пан Асцёрскі? — пазлараднічаў Фамін.— Галава пасвятлела на свежым паветры?

— Пасвяжэла і галава, і ногі, як у санаторыі,— адрапартаваў Міхась.

— Пакуль ты адпачываў там, у мяне прыбавіўся на цябе яшчэ адзін матэрыяльчык.

— Што там яшчэ за ліпа? — спытаў Міхась.

— Не ліпа, а дакументальны матэрыял. Ты пісаў паэму пра будаўніцтва дарогі?

— Пісаў, але цалкам яшчэ не апублікаваў.

— І не апублікуеш, бо тыя ўрыўкі з яе, якія з’явіліся на старонках перыядычнага друку Беларусі, гавораць за тое, што яна шкодная — нацдэмаўская, варожая.

— А канкрэтна — у чым заключаецца яе шкоднасць?

— У яе нацыяналізме.

— Вы канкрэтна гаварыце, а не агульнымі фразамі.

— Ты супрацьпастаўляеш беларускую мову рускай. У цябе там рабочыя гавораць на беларускай мове, а прараб — на рускай. Гэта ж кашчунства. Сам галава беларускай пісьменніцкай арганізацыі Міхась Клімковіч асудзіў яе на пленуме пісьменнікаў Беларусі. Вось табе і канкрэтна. Можа, і цяпер яшчэ будзеш адпірацца?

— Дзе гэта ўсё? Дакажыце! А я дакажу, што гэта не так.

— Не трэба мне твайго доказу, ужо ўсё даказана. Між іншым, калі ўжо табе так хочацца, я дам яшчэ адзін доказ.

— Калі ласка, я гатовы слухаць.

— Скажы, Асцёрскі, хто больш за ўсіх ведае сямейнага мужчыну, жонка?

— Жонка. Ну і што?

— А вось што,— Фамін дастаў з шуфляды стала нумар ленінградскай гарадской газеты «Красная газета», разгарнуў яе і ўслых прачытаў... адрачэнне Таісы ад яго, Міхася Асцёрскага.

— Не можа быць! — запратэставаў Міхась.— Таіса гэтага не зробіць! Давайце хоць пагляджу сваімі вачамі.

— Калі ласка, глядзі, чытай, любуйся творам роднай жонкі!

Калі Міхась убачыў, што гэта і на самой справе так, сумна вымавіў:

— Фальшыўка, але цяжка абвергнуць. Усё ж такі ўламалі слабую жанчыну. Зроблена гэта не па добрай волі...

— Як бачыш, твая карта бітая. Расколвайся, хопіць упірацца,— голасам пераможцы закончыў Фамін.

— Ваша ўзяло. Мне адпірацца няма сэнсу,— спакойна сказаў Міхась тонам пераможанага.— Я сёння многа думаў і вырашыў, як вы гаворыце, раскалоцца. Хопіць мне гуляць з вамі ў жмуркі.

— Ты гэта на самой справе, Асцёрскі, ці зубы мне загаворваеш?

— З такімі рэчамі і пры такіх абставінах не шуткуюць,— сказаў рашуча Міхась.

— Рагулін, ідзі па самавар, трэба чалавека накарміць! Не забудзь захапіць і пячэння.

Разам з самаварам у пакой следчага ўскочылі яшчэ тры чалавекі — сябры па «працы».

— Што, раскалоўся? — пыталіся яны ў Фаміна.

— Раскалоўся, куды яму дзявацца. Хоць не адразу, але ўзяўся за розум,— сказаў Фамін павучальна, як бацька блуднаму сыну, і ўжо Міхасю: — Еш, папраўляйся, а калі падсілкуешся, я прачытаю табе ўсё, што падрыхтаваў. Падпішашся і будзеш свабодны.

— Лепш давайце дамовімся так, што я сам напішу пра ўсё чыста. Так будзе лепш.

— Добра, я згодзен. Нам вядома, што ты чалавек адукаваны, з гэтым павінен справіцца.

А калі Міхась закончыў піць чай, Фамін сказаў яму:

— Вось табе папера, ручка, чарніла. Садзіся вунь за той стол і пішы.

— Ведаеце што, я за гэтыя дні так стаміўся, што не магу пальцам варухнуць. Дазвольце мне сёння адпачыць, а я заўтра зраблю гэта на свежую галаву.

— Згодзен. Зараз пойдзеш у сваю камеру, а потым мы паклічам цябе. Вазьмі з сабой пачак пячэння, цукерак, а таксама цыгарэт. Сам паласуешся і пачастуеш сваіх сяброў. Бо ты ж як-ніяк — стараста.

Міхась падзякаваў свайму «дабрадзею», і яго павялі ў камеру, дзе ён не быў чацвёра сутак.

Там Міхась адразу ж накінуўся на пайку і баланду, якія яго чакалі. З’еў усё, не разбіраючы смаку, раздаў «гасцінцы» і як сноп паваліўся на падлогу, адразу апынуўшыся ў абдымках Марфея,— заснуў.

— Відаць, раскалоўся,— гаварылі паміж сабою яго суседзі па камеры,— інакш не прыйшоў бы з гасцінцамі і непабітым.

— Варажыць не будзем, прачнецца — спытаем,— пачуўся другі голас.

Але варажыць, а тым больш спытаць у яго калегам па камеры не давялося. Ён праспаў амаль суткі, пасля чаго яго тут жа паклікалі.

— Куды ж гэта цябе і навошта? — спытаўся адзін з насельнікаў камеры.

— Разлічвацца за гасцінцы,— загадкава адказаў Міхась і знік за дзвярыма.

Не паспеў ён пераступіць парог кабінета, як следчы са сваім памочнікам засыпалі яго пытаннямі: як адпачывалася, як спалася, як ён адчувае сябе і ці пакармілі яго там.

— Ну, садзіся, прачытай пратакол допыту, падпішыся і будзеш свабодны,— сказаў яму Фамін.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное