Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью

— Рэжце мяне на кавалкі, а гэтай хлусні я не падпішу!

І следчы націснуў на кнопку... Праз хвіліну Міхась зноў стаяў на тым самым месцы — у пакоі са скразняком. І зноў, як і ў мінулыя суткі, ён прастаяў там пад наглядам ахоўніка да шасці гадзін раніцы, а пасля быў зноў пастаўлены ў калідоры тварам да сцяны.

Мінулі яшчэ суткі без сну і ежы. І зноў яго прывялі на допыт у той жа самы кабінет і да таго ж самага Фаміна. На гэты раз яго мучыцель прыдумаў новае абвінавачанне для сваёй ахвяры. Сказаў, што Міхась — сын кулака, які да рэвалюцыі быў дробным памешчыкам — панам польскага паходжання. Што Міхасёў бацька да калектывізацыі меў 50 гектараў зямлі, 8 коней, 12 кароў і цэлы статак дробнай жывёлы, не лічачы соцень курэй, качак, гусей, індыкоў.

— Нездарма ж ты на старонках газеты «Чырвоная змена» абараняў кулацкага сына,— успомніў пра далёкае Фамін.

— Не кулацкага сына, а сына падкулачніка, і не абараняў, а проста ўдзельнічаў у дыскусіі па пытанні няправільнага выключэння з камсамола аднаго сумленнага хлопца, які пасля быў адноўлены ў радах Ленінскага камсамола. Ды гэта ўжо даўно і было — восем гадоў таму назад.

— Але факт застаецца фактам,— напіраў следчы.

— Ад такіх вашых фактаў ужо робіцца моташна.

— Ну, калі моташна, зноў дадзім табе магчымасць падыхаць свежым паветрам. А можа, зразумеў сваё становішча і падпішаш усё, што прад’яўляем?

— Ніколі, ні пры якіх абставінах! —наадрэз адмовіўся Міхась.

Як і ў мінулыя разы, Фамін загадаў свайму памочніку адвесці Міхася на ранейшае месца — на «свежае паветра», на скразняк.

А раніцай яго зноў паставілі тварам да сцяны.

Ноччу ж Міхася прывялі зноў у кабінет следчага і паставілі ў кут, як вінаватага школьніка. Да гэтага часу ў кабінеце следчага, на сцяне, над яго сталом, вісеў толькі партрэт Сталіна з нейкай разумнай ці хітраватай усмешкай на твары. А цяпер Міхась убачыў і другі — партрэт «жалезнага наркома», Яжова. Партрэт быў незвычайны — надта вялізны. На ім Яжоў стаяў на ўвесь рост у калючых рукавіцах, падобных на вожыкаў, якія сімвалізавалі яго «пільную і бескампрамісную дзейнасць», яго бязлітаснасць да «ворагаў народа».

— Пазнаеш? — паказваючы на партрэт, звярнуўся да Міхася Фамін.

— Не, штосьці я не ведаю гэтага чалавека,— не прызнаўся Міхась.

— Гэта Мікалай Іванавіч Яжоў,— патлумачыў Фамін.— Бачыш, як ён трымае такіх, як ты, у сваіх яжоўскіх рукавіцах?

— Нікога ён тут не трымае,— сказаў Міхась.

— Нічога ты не петрыш у мастацтве. Няма ў цябе ніякай фантазіі. А яшчэ ў паэтах ходзіш. Пэўна, прэтэндуеш на народнага пісьменніка?

— Ні на кога я не прэтэндую і маліцца на вашага Яжова таксама не збіраюся. Не баюся я яго рукавіц. Гэта ўсё выдумка.

— З імем гэтага чалавека папрашу быць больш далікатным і асцярожным. Ты ведаеш, што гэта любімец Сталіна?

— Пра гэта я не ведаў. Але што я дрэннага сказаў?

— Сказаў, але я змоўчу. Няхай яно застанецца толькі паміж нас,— зноў хітрыў следчы.— Лепш давай раскажы нам, як ты агітаваў студэнтаў супраць калгаснага ладу.

— Я вас не разумею,— схамянуўся Міхась.

— А што тут разумець? Раскажы, як прышчапляў сваім аднакашнікам варожасць да сацыялістычнай, калгаснай сельскай гаспадаркі. Цяпер зразумела?

— Не, гэта ваша чарговае вынаходства.

— Ну, тады я нагадаю табе, калі сам забыўся. Летась, калі ты ў час летніх канікулаў вярнуўся з роднай вёскі, ад сваіх бацькоў, у цябе спыталі твае сябры па вучобе, што там дома, ты адказаў ім так: «Прыродушка там добрая, а вось хлебушка няма, галадаюць». Было такое?

— Не памятаю, каб я каму-небудзь калісьці гаварыў так, ды яшчэ з ужываннем ласкальных суфіксаў, накшталт «прыродушка», «хлебушка». Гэтыя прыдуманыя словы не мне належаць.

— Падумай добра, табе!

— Гэтыя словы не мае! — паўтарыў Міхась.— Але хоць бы і так, дык што ў нас калгаснікі ў дастатку жывуць? Не паміралі з голаду ў трыццаць другім — трыццаць трэцім годзе? Ды і цяпер часам, асабліва ўлетку, ядуць хлеб папалам з мякінай, мохам.

— Так і запішам. А кажаш — не гаварыў,— узрадаваўся сваёй хітрасці следчы.— Я заяўляю аўтарытэтна, што ў нас ні ў вёсцы, ні ў горадзе, ніхто не галадае. Галадаюць у капіталістычных краінах, а не ў СССР, тым больш у Беларусі. Ты ўзводзіш цень на белы дзень, пан Асцёрскі.

Пасля гэтага следчы Фамін адчыніў акно, адкуль ляцелі гукі папулярнай песні на словы Лебедзева-Кумача «Широка страна моя родная».

— Чуеш? А ты кажаш, што ў нас галадаюць. Шкада, што ты і гэтага больш не пачуеш. Там жыццё, толькі не для цябе! — вырашыў ён падзейнічаць на псіхіку Міхася.— Не ўбачыць табе больш ні Ленінграда, ні Мінска як сваіх уласных вушэй,— са здзеклівай усмешкай сказаў следчы Міхасю.

— Грамадзянін следчы, вы ж добра ведаеце, што я ні ў чым не вінаваты, дык навошта ж вы мучыце мяне? Якая вам карысць ад гэтага? — ішоў напрасткі Міхась.

— Каб сапраўды было так, як ты гаворыш, я адразу ж выпусціў бы цябе на волю. А то на самай справе атрымліваецца ўсё наадварот. Ты трапіў сюды невыпадкова. І чым больш гавару з табою, тым больш пераконваюся ў гэтым, пан Асцёрскі. Расколвайся і падпісвайся пад усімі сваімі грахамі. Усё роўна па-твойму тут не будзе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное