Читаем Імя грушы полностью

– Не. Я не пра гэта. Я пра каханне. Вы ж кахаеце яго?

– Што вы сабе дазваляеце?! – спрабавала ўскіпець я. – Я амаль замужняя жанчына. Ці вам хочацца мяне ў непрыстойніцы запісаць?!

– Не гарачкуйце, не трэба. Усё і так ясна-яснютка. Кахаеце… Я таксама кахаю. Мы супоркі з вамі, Наталля, і ў іншай аказіі я не стала б і гаворкі пра нашыя пачуцці пачынаць. Але цяпер… Цяпер нам трэба адшукаць яго, а ўжо потым хай ён сам выбірае – вы альбо я.

Я ўміг аціхла і доўга не магла выціснуць зь сябе хоць якую-кольвек фразу. Але потым сабралася з сіламі і духам, паглядзела ў журботныя ейныя вочы і паўшэптам спытала:

– І як?

– Вельмі цяжка. Трэба думаць. Вы ж таксама лічыце, што раскрыццё злачынстваў учыненых супраць мянчанак паспрыяе і ў нашай з вамі справе?

– Магчыма і так. Толькі, як нам да гэтага раскрыцця падступіцца, калі нават паліцыя б’ецца-б’ецца, бы муха аб шкло, і нічога дабіцца не можа. Ці не хоча. А ў нас жа нічагуські канкрэтнага пра забойствы няма, адно плёткі дый годзе…

– Авось і не, – пераможна усміхнулася Ірэна, і я зразумела, што ёсць у яе нешта важнае, чаго я не ведала. У наступную гадзіну мы апынуліся ў яе на кватэры (дзесьці на Сляпянцы) і яна распавяла ўсё па парадку.

Вось жа надоечы, перад нашай сустрэчай, Ірэна Галавацкая прабралася спасярод ночы ў паліцэйскі архіў (ці як там тая багадзельня называлася?) і адшукала тое, што хацела адшукаць – паперы з апісаннем забітых дзяўчат. Маючы фенаменальную памяць (у гэтым я пераконвалася неаднакроць раней), яна даслоўна запомніла прачытаныя апісанні і дома перанесла іх на паперу. Дзівілася я, такім чынам, не гэтаму, а таму, як ёй пашанцавала натрапіць менавіта на патрэбныя дакументы. А дакументы нявечылі свядомасць. Дзяўчаты былі закатаваныя значна страшней, чым малявалі самыя бухматыя чуткі.

Першая ахвяра, сапраўды знойдзеная паміж мячэтам і Нямігай, памерла ад захлынання. То бок злачынец сілком трымаў яе галаву ў вадзе, ды не ў простай вадзе, а ў смярдзючай гнілой зялёнай вадкасці з чырвоным водлівам. Пра імя ў паперах нічога не было. Другая забітая была насамрэч габрэйкай. Крэйну Шыфэр (так яе звалі) задушылі, а ў рот напхалі жабіных галоваў. «Паўсотні,» – падлічыла паліцыя. Колькі было гнюсу ў роце наступнай бядачкі ніхто лічыць не ўзяўся, адзначыўшы адно няпэўна пра вялізны камяк мошак ды іншых размаітых інсэктаў. Чацвёртая дзяўчына мела абпечаны твар. Паліцыя яўна шукала жыўнасці і на ейным целе, аднак, апроч phthirus pubis, нічога не знайшлі, але асобным пункцікам пазначылі і пра гэты факт. Апошнія дзве, як і другая, былі задушаныя. Ніводная з чатырох небарачак, насуперак людcкой пагалосцы, не была гвалтаванай. У мяне забалела галава.

Маючы на руках такую інфармацыю, мы мусілі рабіць штось канкрэтнае. Забойца маляваўся ўсё больш вычварным і вычудлівым. Яму, канечне, далёка да гучназнанага цяперака Джэка Вантробніка з выспы Брытых Анёлаў, але тады хапала страху і ад сваёй тутэйшай person in the grip of an obsession. Асабліва мне было страшна, калі спрабавала зразумець сувязь паміж усімі жахлівымі падзеямі апошніх трох месяцаў. Усё ў галаве мяшалася, бурліла, віравала і самым надзвычайным чынам імкнулася вырвацца вонкі. Ой, гора ж маё! Мы, ясная рэч, лічылі сябе разумнымі жанчынамі, і ў дзённіках гатовыя былі славіць свае мазгі, цануючы іх больш за золата і срэбра, а пагатоў за асігнацыі. Аднак у гэтай блутанцы, каму-каму, а нам з Ірэнай даводзілася пачувацца чужаніцамі: алею ў галаве не ставала. З рыплівай душой мы прызналіся сабе ў гэтым і пайшлі да Людвіка Ляхоўскага. Я была пэўнай, што спадар і гэтую шараду раскусіць, як гарэшак.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне